Расіян чакаюць "канікулы": Пуцін падтрымаў прапанову аб непрацоўных днях у РФ

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў нараду з членамі ўрада
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў нараду з членамі ўрада - Sputnik Беларусь, 1920, 21.10.2021
Падпісацца
Падчас нарады Пуціна з членамі ўрада віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава папрасіла прэзідэнта ўвесці ў краіне рэжым непрацоўных дзён.
МІНСК, 21 кас – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў напярэдадні прапанову ўрада аб увядзенні ў РФ непрацоўных дзён з 30 кастрычніка па 7 лістапада.
Просьбу ўвесці рэжым непрацоўных дзён агучыла віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава падчас нарады прэзідэнта з членамі ўрада ў рэжыме відэаканферэнцыі.
"Асабліва важна збіць пік новай хвалі эпідэміі. У гэтай сувязі з улікам існуючай абстаноўкі безумоўна падтрымліваю прапановы, вашы прапановы, паважаныя калегі, аб аб'яўленні па ўсёй краіне непрацоўных дзён з захаваннем за работнікамі заработнай платы ў перыяд з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт дадаў, што рэгіёны са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй могуць уводзіць аплатныя выхадныя дні ўжо з 23 кастрычніка. А пры неабходнасці непрацоўныя дні можна будзе падоўжыць і пасля 7 лістапада.

Хто пойдзе на "канікулы"

Рашэнне аб выхадных днях датычыцца ўсіх дзяржаўных і муніцыпальных служачых. Бізнесу рэкамендавана арыентавацца на распараджэнні рэгіянальных улад.
Мясцовыя ўлады таксама вырашаць, як будзе працаваць агульнахарч, сферы абслугоўвання, забаў і спорту.

Не прыхарошваць карціну

Па словах прэзідэнта, прыніжаць статыстыку па каронавірусе і прыхарошваць карціну ні ў якім разе нельга. "У сённяшняй сітуацыі гэта небяспечна і безадказна", - падкрэсліў Пуцін.
Ён заявіў, што цяпер стаіць задача збіць тэмпы распаўсюджвання інфекцыі, мабілізаваць рэзервы і магчымасці сістэмы аховы здароўя, якая працуе "ў стане найвышэйшага напружання".
Расійскі лідар папрасіў грамадзян краіны не падвяргаць рызыцы знаёмых і калег.
"Дарагія сябры, калі ў вас хтосьці ў сям'і захварэў, то і вам неабходна атрымаць бальнічны і таксама застацца дома. Нават калі вельмі шмат спраў, як у нас у народзе кажуць, тым не менш, трэба гэта зрабіць", - адзначыў ён.
Таццяна Голікава таксама звярнулася з просьбай да расіян. Паводле яе слоў, цяпер і падчас непрацоўных дзён з 30 кастрычніка па 7 лістапада варта ўстрымацца ад паездак у іншыя рэгіёны.

Лепш вакцынавацца, чым перахварэць

Пуцін нагадаў, што нізкі ўзровень прышчэпленых у краіне прыводзіць да небяспечных наступстваў, а вакцына "рэальна зніжае рызыкі захворвання або цяжкіх ускладненняў пасля хваробы, пагрозу смерці".
Расійскі лідар заклікаў кіраўнікоў рэгіёнаў нарошчваць тэмпы вакцынацыі і папрасіў браць на сябе адказнасць за меры па барацьбе з COVID, а таксама не зацягваць з прыняццем рашэнняў.
"У нас надзейная, эфектыўная вакцына, і я хачу яшчэ раз пра гэта сказаць. У нас толькі два спосабы прайсці праз гэты перыяд: перахварэць ці вакцынавацца. Але лепш вакцынавацца. Навошта чакаць хваробы і цяжкіх яе наступстваў?", - задаў пытанне прэзідэнт.
Ён таксама прапанаваў пашырыць магчымасць браць выхадныя пасля вакцынацыі. "Таццяна Аляксееўна (Голікава - Sputnik) згадала пра два непрацоўныя дні пасля вакцынацыі, паглядзіце, як можна шырэй выкарыстаць гэтую магчымасць", - сказаў Пуцін.
Прэзідэнт адзначыў, што калі "два дні пасядзець дома - гэта толькі на карысць пойдзе" і падкрэсліў, што гаворка ідзе пра выхадныя з захаваннем зарплаты.
Чытайце таксама:
У Маскве сярод вакцынаваных разыграюць дзесяць кватэр
Калектыўны імунітэт да каронавірусу ў Расіі дасягнуў 45 працэнтаў
Латвія стала сусветным "лідарам" па распаўсюджванню COVID-19 і сыходзіць у лакдаўн
Прышчэпленым "Спутником V" плануюць дазволіць уезд у Ізраіль
У 2022 годзе вакцын "Спутник V" і "Спутник Лайт" хопіць на 1 млрд чалавек
Стужка навiн
0