Школьнік, які выратаваў маленькага брата на пажары, узнагароджаны ордэнам

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2021
Падпісацца
Дзяржаўныя ўзнагароды таксама атрымалі лекары БСМП, якія лячылі хлопчыка.
МІНСК, 22 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў 12-гадовага Рому Кагадоўскага, які выратаваў на пажары малодшага брата, ордэнам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ аб узнагароджаннi вучня 7-га класа Занарачскай сярэдняй школы ордэнам "За асабістую мужнасць" беларускі лідэр падпісаў у чацвер 21 кастрычніка.
Паводле інфармацыі прэс-службы, узнагароды таксама атрымалі лекары БСМП, якія лячылі хлопчыка, медалёў "За працоўныя заслугі" ўдастоены:
камбустыёлаг-хірург (загадчык) дзіцячага апёкавага аддзялення Ігар Зелянко
анастэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) Марына Маркевіч

Што адбылося вясной

Нагадаем, 29 красавіка Рома Кагадоўскі на сваіх руках вынес з агню двухгадовага брата Янку ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна і тут жа страціў прытомнасць. Акрамя апёкаў на яго твары і руках былі парэзы ад разбітага шкла.
Хлопчыка лячылі лепшыя медыкі краіны розных профіляў. Былі прапановы адправіць яго ў Расію, аднак кіраўнік дзяржавы настаяў на тым, што Рому трэба пакінуць у Беларусі.
Кансіліум лекараў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.09.2021
Медыкі распавялі аб стане 12-гадовага Ромы, які выратаваў на пажары брата
Стужка навiн
0