Структуру па абароне персанальных дадзеных створаць у Беларусі – Лукашэнка

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці
Палац Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2021
Падпісацца
Профільныя ведамствы рэспублікі лічаць, што ў краіне надышоў момант для стварэння ўпаўнаважанага органа для працы ў гэтай сферы.
МІНСК, 22 кас - Sputnik. У Беларусі будзе нададзена асаблівая ўвага практычнай рэалізацыі закона аб персанальных дадзеных, заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе з урадам у Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, у траўні гэтага года быў прыняты новы закон, якія павінен забяспечваць абарону правоў беларусаў пры апрацоўцы іх персанальных дадзеных.
"Як лічаць ўрад і Аператыўна-аналітычны цэнтр, для практычнай рэалізацыі закона і належнага кантролю ў названай сферы неабходна стварыць асобную структуру", - лічыць Аляксандр Лукашэнка, яго словы прывяла прэс-служба.
Беларускі лідэр запатрабаваў далажыць аб выніках прапрацоўкі дадзенага пытання: якія крокі плануецца распачаць, у тым ліку, з улікам міжнароднага вопыту.
"Чаму не разглядаецца пытанне ўскладання функцый па абароне персанальных дадзеных на адзін з існуючых у краіне органаў?" - запытаў кіраўнік дзяржавы.
Праект закона аб абароне персанальных дадзеных з'яўляецца першым у Беларусі падобным нарматыўным дакументам. У красавіку пасля адабрэння Палатай прадстаўнікоў ён быў накіраваны ў Савет Рэспублікі.
Дакумент прадугледжвае абарону персанальных дадзеных і стварэнне ўпаўнаважанага органа, які будзе іх збіраць і акумуляваць. Таксама прадугледжваецца адказнасць за распаўсюджанне асабістых звестак.
Мяркуецца, што пасля ўступлення закона ў сілу будуць устаноўлены дадатковыя гарантыі абароны ад адвольнага і бескантрольнага збору, захоўвання, выкарыстання, распаўсюджвання, прадастаўлення і іншай апрацоўкі персанальных звестак фізічных асоб. Акрамя гэтага, будзе вызначаны парадак трансгранічнай перадачы персанальных дадзеных.
Чытайце таксама:
"Злілі" дадзеныя сілавікоў і суддзяў: СК расследаваў справу "Белтэлекама"
Пацыентаў беларускіх медустаноў будуць "абязлічваць"
Праект закона аб абароне персанальных дадзеных накіраваны сенатарам
Стужка навiн
0