https://bel.sputnik.by/20211024/na-vybarakh-prezdenta-uzbekstana--mnsku-pragalasaval-zho-200-chalavek-1057417656.html
На выбарах прэзідэнта Узбекістана ў Мінску прагаласавалі ўжо 200 чалавек
На выбарах прэзідэнта Узбекістана ў Мінску прагаласавалі ўжо 200 чалавек
Sputnik Беларусь
Яшчэ 360 грамадзян Узбекістана аддалі свой голас датэрмінова на мабільных участках, арганізаваных у чатырох беларускіх гарадах. 24.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-24T13:29+0300
2021-10-24T13:29+0300
2021-10-24T13:29+0300
у свеце
выбары
мінск
узбекістан
прэзідэнт
грамадзяне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/18/1057417208_6:0:870:486_1920x0_80_0_0_370394a7ba705bb13bd358bbd6b04c17.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. На выбарах прэзідэнта Узбекістана ў Мінску прагаласавалі 200 чалавек, пра гэта Sputnik распавёў саветнік пасольства Рэспублікі Узбекістан у Беларусі Рахматула Назараў.Як адзначыў суразмоўца, у спісках выбаршчыкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, значацца 1 335 грамадзян Узбекістана. Але ёсць і тыя, хто не зарэгістраваўся, але прыйшоў прагаласаваць.Ён таксама падкрэсліў, вялікі наплыў людзей чакаецца бліжэй да вечара.Датэрміновае галасаваннеУ асноўны дзень выбараў, 24 кастрычніка грамадзяне Узбекістана, якія па розных прычынах знаходзяцца ў РБ, могуць прагаласаваць толькі ў Мінску - у пасольстве гэтай краіны.З гэтага года заканадаўства Узбекістана дазваляе праводзіць датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. З 14 па 20 кастрычніка былі арганізаваны мабільныя ўчасткі ў Віцебску, Магілёве, Гродне і Наваполацку. Прадстаўнікі пасольства выязджалі ў гэтыя гарады з усімі неабходнымі атрыбутамі. Такой магчымасцю ў выніку скарысталіся 360 чалавек.Дарэчы, усяго датэрмінова прагаласавалі больш як 420 тысяч грамадзян Узбекістана (у тым ліку і за мяжой), якія ведалі, што гэта не атрымаецца зрабіць у нядзелю.Хто змагаецца за пасаду №1 ва УзбекістанеЗа галоўную пасаду краіны змагаюцца дзеючы прэзідэнт Шаўкат Мірзіееў, член Сената парламента Максуда Варысава, віцэ-прэзідэнт акадэміі навук краіны Бахром Абдухалімаў, дэпутат Заканадаўчай палаты парламента Алішэр Кадыраў і лідар Экалагічнай партыі Нарзуло Абламуродаў. Усе яны ўжо прагаласавалі.Для перамогі кандыдату неабходна набраць 50% галасоў. Выбары прэзідэнта Узбекістана адбыліся - па дадзеных ЦВК, яўка выбаршчыкаў перавысіла 33%.
https://bel.sputnik.by/20211024/va-uzbekstane-prakhodzyats-vybary-prezdenta-1057415848.html
мінск
узбекістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/18/1057417208_177:0:825:486_1920x0_80_0_0_29ab9adcbe3cbdf9d9c78fe1e29ab119.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, выбары, мінск, узбекістан, прэзідэнт, грамадзяне
у свеце, выбары, мінск, узбекістан, прэзідэнт, грамадзяне
На выбарах прэзідэнта Узбекістана ў Мінску прагаласавалі ўжо 200 чалавек
Яшчэ 360 грамадзян Узбекістана аддалі свой голас датэрмінова на мабільных участках, арганізаваных у чатырох беларускіх гарадах.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. На выбарах прэзідэнта Узбекістана ў Мінску прагаласавалі 200 чалавек, пра гэта Sputnik распавёў саветнік пасольства Рэспублікі Узбекістан у Беларусі Рахматула Назараў.
Як адзначыў суразмоўца, у спісках выбаршчыкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, значацца 1 335 грамадзян Узбекістана. Але ёсць і тыя, хто не зарэгістраваўся, але прыйшоў прагаласаваць.
"Многія нашы грамадзяне прыязджаюць сюды для навучання, стажыроўкі. Прыходзяць людзі, якіх у спісках няма. Але мы іх таксама прымаем, паколькі ўсе павінны выканаць свой грамадзянскі абавязак. Уключаем іх у дадатковы спісак. Сёння ўжо было 5-6 такіх выбаршчыкаў", - сказаў Sputnik дыпламат
Ён таксама падкрэсліў, вялікі наплыў людзей чакаецца бліжэй да вечара.
У асноўны дзень выбараў, 24 кастрычніка грамадзяне Узбекістана, якія па розных прычынах знаходзяцца ў РБ, могуць прагаласаваць толькі ў Мінску - у пасольстве гэтай краіны.
З гэтага года заканадаўства Узбекістана дазваляе праводзіць датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. З 14 па 20 кастрычніка былі арганізаваны мабільныя ўчасткі ў Віцебску, Магілёве, Гродне і Наваполацку. Прадстаўнікі пасольства выязджалі ў гэтыя гарады з усімі неабходнымі атрыбутамі. Такой магчымасцю ў выніку скарысталіся 360 чалавек.
Дарэчы, усяго датэрмінова прагаласавалі больш як 420 тысяч грамадзян Узбекістана (у тым ліку і за мяжой), якія ведалі, што гэта не атрымаецца зрабіць у нядзелю.
Хто змагаецца за пасаду №1 ва Узбекістане
За галоўную пасаду краіны змагаюцца дзеючы прэзідэнт Шаўкат Мірзіееў, член Сената парламента Максуда Варысава, віцэ-прэзідэнт акадэміі навук краіны Бахром Абдухалімаў, дэпутат Заканадаўчай палаты парламента Алішэр Кадыраў і лідар Экалагічнай партыі Нарзуло Абламуродаў. Усе яны ўжо прагаласавалі.
Для перамогі кандыдату неабходна набраць 50% галасоў. Выбары прэзідэнта Узбекістана адбыліся - па дадзеных ЦВК, яўка выбаршчыкаў перавысіла 33%.
24 кастрычніка 2021, 11:43