https://bel.sputnik.by/20211025/gazprom--rasysk-gazprambank-pradozhyl-kredyt-belgazprambanku-1057434561.html
"Газпром" і расійскі Газпрамбанк прадоўжылі крэдыт Белгазпрамбанку
"Газпром" і расійскі Газпрамбанк прадоўжылі крэдыт Белгазпрамбанку
Sputnik Беларусь
Рэсурсы будуць выкарыстаны для падтрымкі прадпрыемстваў, якія працуюць на экспарт у Расію. 25.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-25T14:49+0300
2021-10-25T14:49+0300
2022-07-01T15:05+0300
экспарт
газпром
белгазпрамбанк
крэдыт
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/47/1044944701_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_34c9efd617a5c102ade02e22d6da45ad.jpg
МІНСК, 25 кас - Sputnik. Асноўныя акцыянеры Белгазпрамбанка - "Газпром" і расійскі Газпрамбанк - пралангавалі прадастаўлены ў роўных далях субардынаваны крэдыт на агульную суму 4,96 млрд расійскіх рублёў, паведаміла прэс-служба беларускай фінансавай установы.Гэтае рашэнне дазволіць Белгазпрамбанку захаваць нарматыўны капітал на належным узроўні для далейшай падтрымкі прадпрыемстваў, арыентаваных на расійскі рынак, што прывядзе да ўмацавання знешнегандлёвых сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.Крэдыт прыцягнуты ў пачатку 2015 годаЯк патлумачылі Sputnik ў прэс-службе Белгазпрамбанка, доўгатэрміновы субардынаваны крэдыт быў прыцягнуты ў студзені 2015 года. Сума выдадзеных сродкаў у расійскіх рублях на той момант была эквівалентная 150 мільёнам долараў ЗША (па курсе на 15 студзеня 2015 года).Субардынаваны крэдыт не ўтрымлівае умоў аб мэтавым выкарыстанні, не прадугледжвае капіталізацыю працэнтаў, а таксама павінен адпавядаць шэрагу іншых устаноўленых рэгулятарам умоў.Ён прыцягваецца на тэрмін не менш за 5 гадоў і не можа быць запатрабаваны крэдыторам да заканчэння перыяду дзеяння дагавора, калі пазычальнік не парушае яго ўмовы. А выплата асноўнай сумы доўгу ажыццяўляецца адным плацяжом, калі скончыцца тэрмін дзеяння дагавора.Крэдытная лініяУ лютым 2021 года расійскі Газпрамбанк адкрыў для беларускай "дачкі" доўгатэрміновую крэдытную лінію на 60 млн еўра для фінансавання малога і сярэдняга бізнесу на прывабных умовах.Такая форма падтрымкі ад матчынай структуры з`явілася пасля аднаўлення аперацыйнага кантролю акцыянераў над дзейнасцю беларускага банка.Справа БелгазпрамбанкаНацбанк Беларусі ўвёў часовую адміністрацыю ў Белгазпрамбанку з 15 чэрвеня 2020 гады пасля таго, як фінансавая міліцыя прыйшла ў банк з ператрусамі, і была ўзбуджана крымінальная справа за атрыманне хабараў, ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошай, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы экс-кіраўнік банка Віктар Бабарыка і некалькі яго намеснікаў. У студзені 2021 года старшынёй праўлення банка была прызначана Надзея Ермакова, але затым яна перайшла ў назіральны савет банка.Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку, пракаментавалі асноўныя акцыянеры - Газпрам і Газпрамбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоваў ЕАЭС.
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104494/47/1044944701_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_6150590fb8d17448dc0b75a4c3b21876.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экспарт, газпром, белгазпрамбанк, крэдыт, расія
экспарт, газпром, белгазпрамбанк, крэдыт, расія
"Газпром" і расійскі Газпрамбанк прадоўжылі крэдыт Белгазпрамбанку
14:49 25.10.2021 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Рэсурсы будуць выкарыстаны для падтрымкі прадпрыемстваў, якія працуюць на экспарт у Расію.
МІНСК, 25 кас - Sputnik. Асноўныя акцыянеры Белгазпрамбанка - "Газпром" і расійскі Газпрамбанк - пралангавалі прадастаўлены ў роўных далях субардынаваны крэдыт на агульную суму 4,96 млрд расійскіх рублёў, паведаміла прэс-служба беларускай фінансавай установы.
Гэтае рашэнне дазволіць Белгазпрамбанку захаваць нарматыўны капітал на належным узроўні для далейшай падтрымкі прадпрыемстваў, арыентаваных на расійскі рынак, што прывядзе да ўмацавання знешнегандлёвых сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.
Крэдыт прыцягнуты ў пачатку 2015 года
Як патлумачылі Sputnik ў прэс-службе Белгазпрамбанка, доўгатэрміновы субардынаваны крэдыт быў прыцягнуты ў студзені 2015 года. Сума выдадзеных сродкаў у расійскіх рублях на той момант была эквівалентная 150 мільёнам долараў ЗША (па курсе на 15 студзеня 2015 года).
Субардынаваны крэдыт не ўтрымлівае умоў аб мэтавым выкарыстанні, не прадугледжвае капіталізацыю працэнтаў, а таксама павінен адпавядаць шэрагу іншых устаноўленых рэгулятарам умоў.
Ён прыцягваецца на тэрмін не менш за 5 гадоў і не можа быць запатрабаваны крэдыторам да заканчэння перыяду дзеяння дагавора, калі пазычальнік не парушае яго ўмовы. А выплата асноўнай сумы доўгу ажыццяўляецца адным плацяжом, калі скончыцца тэрмін дзеяння дагавора.
У лютым 2021 года расійскі Газпрамбанк адкрыў для беларускай "дачкі" доўгатэрміновую крэдытную лінію на 60 млн еўра для фінансавання малога і сярэдняга бізнесу на прывабных умовах.
Такая форма падтрымкі ад матчынай структуры з`явілася пасля аднаўлення аперацыйнага кантролю акцыянераў над дзейнасцю беларускага банка.
Нацбанк Беларусі ўвёў часовую адміністрацыю ў Белгазпрамбанку з 15 чэрвеня 2020 гады пасля таго, як фінансавая міліцыя прыйшла ў банк з ператрусамі, і была ўзбуджана крымінальная справа за атрыманне хабараў, ухіленне ад выплаты падаткаў і "адмыванне" грошай, атрыманых злачынным шляхам. Праз некалькі дзён быў затрыманы экс-кіраўнік банка Віктар Бабарыка і некалькі яго намеснікаў. У студзені 2021 года старшынёй праўлення банка была прызначана Надзея Ермакова, але затым яна перайшла ў назіральны савет банка.
Раней тое, што адбываецца ў Белгазпрамбанку, пракаментавалі асноўныя акцыянеры - Газпрам і Газпрамбанк. У сумесным рэлізе кампаніі заявілі аб супрацьзаконным назначэннi часовай адміністрацыі і аб парушэнні ўладамі Беларусі як беларускага заканадаўства, так і дамоваў ЕАЭС.
Ермакова пакідае пасаду кіраўніка праўлення Белгазпрамбанка
Белгазпрамбанк страціў актывы на 230 млн рублёў
Вярхоўны суд Беларусі
прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі