https://bel.sputnik.by/20211025/vosensk-pryzy-pachalasya-adpraka-saldat-u-voyska-1057428665.html
Восеньскі прызыў: пачалася адпраўка салдат у войска
Восеньскі прызыў: пачалася адпраўка салдат у войска
Sputnik Беларусь
Каля 60 тысяч беларусаў падлягаюць выкліку на прызыўныя камісіі восенню гэтага года, аднак у войска возьмуць у шэсць разоў менш - такая максімальная планка па... 25.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-25T11:21+0300
2021-10-25T11:21+0300
2021-10-25T11:21+0300
восень
войска
прызыў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101467/80/1014678041_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_424d4d8b3751e4078e4168b0fc91092f.jpg
МІНСК, 25 кас - Sputnik. У Беларусі пачалася прызыўная кампанія: з 25 кастрычніка ў воінскія часці і злучэнні Узброеных Сіл адпраўляюць салдат тэрміновай службы і рэзервістаў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.У першы дзень у войска адправяць каля 1 тысячы прызыўнікоў - яны стануць навабранцамі сіл спецыяльных аперацый (103-я паветрана-дэсантная брыгада, 38-я штурмавая брыгада і 5-я брыгада спецыяльнага прызначэння), а таксама 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Пячах і Мінскай ваеннай камендатуры.Усяго за час восеньскага прызыву-2021 у беларускае войска плануецца накіраваць каля 10 тысяч салдат, на службу ў рэзерве - каля 200 чалавек. У кастрычніку-лістападзе гэтага года прызыўныя камісіі прызавуць каля 60 тысяч хлопцаў.Двухтыднёвы каранцінПра тое, што планавая адпраўка ў гэтым годзе ў беларускую армію пачнецца раней, чым звычайна, стала вядома ў верасні.Адпраўка новага папаўнення ў войска з абласных пунктаў збору ва Узброеныя Сілы будзе доўжыцца да 5 лістапада, іншыя войскі і воінскія фарміраванні - да 30 лістапада. З-за складанай эпідсітуацыі ва ўсіх рэгіянальных ваенкаматах і Мінскім гарадскім зборным пункце прызыўнікам мераюць тэмпературу, выдаюць маскі і пальчаткі. У войску новыя салдаты пройдуць двухтыднёвы каранцін.Што тычыцца прысягі, то яна, як і прызыў, у гэтым годзе пройдзе раней, чым звычайна - 20 лістапада.У мінулым годзе адпраўка ў войска пачалася 12 лістапада і доўжылася да 30 лістапада. Праўда, потым у снежні быў прыняты прэзідэнцкі ўказ, у адпаведнасці з якім прызыў працягнулі аж да 1 студзеня 2021 года. Усяму віной стала пандэмія каронавіруса.
https://bel.sputnik.by/20210907/vosensk-pryzy-u-voyska-belarus-proydze-raney-chym-zvychayna-1056263351.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101467/80/1014678041_267:0:2998:2048_1920x0_80_0_0_349827a888c0fc13039afe4996bde281.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
восень, войска, прызыў
Восеньскі прызыў: пачалася адпраўка салдат у войска
Каля 60 тысяч беларусаў падлягаюць выкліку на прызыўныя камісіі восенню гэтага года, аднак у войска возьмуць у шэсць разоў менш - такая максімальная планка па навабранцах.
МІНСК, 25 кас - Sputnik. У Беларусі пачалася прызыўная кампанія: з 25 кастрычніка ў воінскія часці і злучэнні Узброеных Сіл адпраўляюць салдат тэрміновай службы і рэзервістаў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
У першы дзень у войска адправяць каля 1 тысячы прызыўнікоў - яны стануць навабранцамі сіл спецыяльных аперацый (103-я паветрана-дэсантная брыгада, 38-я штурмавая брыгада і 5-я брыгада спецыяльнага прызначэння), а таксама 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Пячах і Мінскай ваеннай камендатуры.
Усяго за час восеньскага прызыву-2021 у беларускае войска плануецца накіраваць каля 10 тысяч салдат, на службу ў рэзерве - каля 200 чалавек. У кастрычніку-лістападзе гэтага года прызыўныя камісіі прызавуць каля 60 тысяч хлопцаў.
Пра тое, што планавая адпраўка ў гэтым годзе ў беларускую армію пачнецца раней, чым звычайна, стала вядома ў верасні.
Адпраўка новага папаўнення ў войска з абласных пунктаў збору ва Узброеныя Сілы будзе доўжыцца да 5 лістапада, іншыя войскі і воінскія фарміраванні - да 30 лістапада. З-за складанай эпідсітуацыі ва ўсіх рэгіянальных ваенкаматах і Мінскім гарадскім зборным пункце прызыўнікам мераюць тэмпературу, выдаюць маскі і пальчаткі. У войску новыя салдаты пройдуць двухтыднёвы каранцін.
Што тычыцца прысягі, то яна, як і прызыў, у гэтым годзе пройдзе раней, чым звычайна - 20 лістапада.
У мінулым годзе адпраўка ў войска пачалася 12 лістапада і доўжылася да 30 лістапада. Праўда, потым у снежні быў прыняты прэзідэнцкі ўказ, у адпаведнасці з якім прызыў працягнулі аж да 1 студзеня 2021 года. Усяму віной стала пандэмія каронавіруса.