Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Беларусь з дапамогай БелАЭС ужо зэканоміла 154 млн долараў

© Белорусская АЭСБеларуская АЭС
Беларуская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 27.10.2021
Падпісацца
Цяпер энергія з БелАЭС паступае ва ўсе рэгіёны рэспублікі - гэта стала магчымым дзякуючы маштабнаму будаўніцтву ЛЭП.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўжо выпрацаваў 4,3 мільярды электраэнергіі, паведаміў напярэдадні міністр энергетыкі рэспублікі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, момант уключэння АЭС у аб'яднаную энергасістэму рэспублікі пры дапамозе блока №1 дазволіў зэканоміць 1,2 мільярда кубаметраў прыроднага газу.
З улікам бягучых цэн для Беларусі на "блакітнае" паліва сума эканоміі склала больш за 154 мільёны долараў.
Цяпер энергія з БелАЭС паступае ва ўсе рэгіёны рэспублікі - гэта стала магчымым дзякуючы маштабнаму будаўніцтву высакавольтных электрасетак і мадэрнізацыі чатырох буйных падстанцый.
На гэты час гатоўнасць блока №2 БелАЭС - 90%, ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе.
Два блокі станцыі будуць сумарна вырабляць у год каля 18,5 мільярда кВт·г у год, што дазволіць замяшчаць каля 4,5 мільярда кубаметраў газу.

Беларуская АЭС

Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў з магутнасцю кожнага ў 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.
У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.
Чытайце таксама:
Людзей шкада: Лукашэнка не супраць паставак электрычнасці ў Літву і Украіну
Эксперты МАГАТЭ пачалі працу на Беларускай АЭС
Паліва на другім энергаблоку БелАЭС загрузяць да канца года - Мінэнерга
Дзяржатамнагляд распавёў, што рабілі на БелАЭС на працягу трох месяцаў
Латвія паскардзіцца ЕС на Літву з-за блакіравання электраэнергіі з Беларусі
Стужка навiн
0