https://bel.sputnik.by/20211027/germanya-patsverdzla-byaspeku-panochnaga-patoku---2-dlya-es-1057480415.html
Германія пацвердзіла бяспеку "Паўночнага патоку - 2" для ЕС
Германія пацвердзіла бяспеку "Паўночнага патоку - 2" для ЕС
Sputnik Беларусь
Праверку правяло Мінэканомікі ФРГ і перадало вынікі ў федэральнае сеткавае агенцтва, якое працягвае працэс сертыфікацыі. 27.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-27T09:23+0300
2021-10-27T09:23+0300
2021-10-27T09:47+0300
у свеце
будаўніцтва
ес
германія
сертыфікацыя
"паўночны паток - 2"
фрг
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0a/1047854360_0:60:3429:1989_1920x0_80_0_0_0d9387c604b29831be35f77b596fe229.jpg
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Улады Германіі прыйшлі да высновы, што сертыфікацыя газаправода "Паўночны паток - 2" не ставіць пад пагрозу бяспеку паставак паліва ў ФРГ і Еўрасаюз.Заключэнне Мінэканомікі накіравана ў федэральнае сеткавае агенцтва, якое і займаецца сертыфікацыяй з боку Германіі. Цяпер ведамства высветліць, наколькі незалежна можа працаваць газаправод. Сертыфікацыю павінны завяршыць да канца 2021 года."Блакітнае паліва" ў цанеЦэны на газ у Еўропе рэзка выраслі ў апошнія месяцы. Яшчэ ў жніўні кошт бліжэйшага ф'ючэрса складаў 515 долараў за тысячу кубаметраў, а ў пачатку кастрычніка пераваліў за 1900 долараў, дасягнуўшы гістарычнага паказчыка.Эксперты сярод прычын называюць нізкі ўзровень запоўненасці сховішчаў у Еўропе, абмежаванне паставак і, адпаведна, узрослы попыт на звадкаваны прыродны газ у Азіі.Што ўяўляе сабой новы газаправод?"Паўночны паток - 2" цягнецца ад узбярэжжа Расіі праз Балтыйскае мора да Германіі і складаецца з двух нітак агульнай магутнасцю 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год. Яго будаўніцтва завяршылася 10 верасня.Цяпер ідзе працэс сертыфікацыі Nord Stream 2 AG - незалежнага аператара сістэмы. Германія атрымала з Масквы поўны набор неабходных дакументаў.Віцэ-прэм'ер і былы кіраўнік расійскага Мінэнерга Аляксандр Новак 14 кастрычніка заяўляў, што трубаправод будзе гатовы да запуску ў бліжэйшыя дні.Чытайце таксама:
ес
германія
фрг
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0a/1047854360_349:0:3080:2048_1920x0_80_0_0_4c564cded14ec92f1dff00da7e824908.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, будаўніцтва, ес, германія, сертыфікацыя, "паўночны паток - 2", фрг
у свеце, будаўніцтва, ес, германія, сертыфікацыя, "паўночны паток - 2", фрг
Германія пацвердзіла бяспеку "Паўночнага патоку - 2" для ЕС
09:23 27.10.2021 (абноўлена: 09:47 27.10.2021) Праверку правяло Мінэканомікі ФРГ і перадало вынікі ў федэральнае сеткавае агенцтва, якое працягвае працэс сертыфікацыі.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Улады Германіі прыйшлі да высновы, што сертыфікацыя газаправода "Паўночны паток - 2" не ставіць пад пагрозу бяспеку паставак паліва ў ФРГ і Еўрасаюз.
Заключэнне Мінэканомікі накіравана ў федэральнае сеткавае агенцтва, якое і займаецца сертыфікацыяй з боку Германіі. Цяпер ведамства высветліць, наколькі незалежна можа працаваць газаправод. Сертыфікацыю павінны завяршыць да канца 2021 года.
"Блакітнае паліва" ў цане
Цэны на газ у Еўропе рэзка выраслі ў апошнія месяцы. Яшчэ ў жніўні кошт бліжэйшага ф'ючэрса складаў 515 долараў за тысячу кубаметраў, а ў пачатку кастрычніка пераваліў за 1900 долараў, дасягнуўшы гістарычнага паказчыка.
Эксперты сярод прычын называюць нізкі ўзровень запоўненасці сховішчаў у Еўропе, абмежаванне паставак і, адпаведна, узрослы попыт на звадкаваны прыродны газ у Азіі.
Што ўяўляе сабой новы газаправод?
"Паўночны паток - 2" цягнецца ад узбярэжжа Расіі праз Балтыйскае мора да Германіі і складаецца з двух нітак агульнай магутнасцю 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год. Яго будаўніцтва завяршылася 10 верасня.
Цяпер ідзе працэс сертыфікацыі Nord Stream 2 AG - незалежнага аператара сістэмы. Германія атрымала з Масквы поўны набор неабходных дакументаў.
Віцэ-прэм'ер і былы кіраўнік расійскага Мінэнерга Аляксандр Новак 14 кастрычніка заяўляў, што трубаправод будзе гатовы да запуску ў бліжэйшыя дні.
Пуцін і Меркель абмеркавалі Мінскія пагадненні і
"газавае пытанне"Пуцін
пракаменціраваў "інсінуацыі" з нагоды "Паўночнага патоку - 2"
Пуцін патлумачыў
прычыны "істэрыкі і неразбярыхі" на энергарынку ЕС
На фоне дэфіцыту ў Еўропе: "Газпром"
запампоўвае газ у беларускія сховішчы