https://bel.sputnik.by/20211028/krasno-sproby-destablzavats-rf--belarus-vyklkayuts-zaklapochanasts-1057518417.html
Красноў: спробы дэстабілізаваць РФ і Беларусь выклікаюць заклапочанасць
Красноў: спробы дэстабілізаваць РФ і Беларусь выклікаюць заклапочанасць
Sputnik Беларусь
Генеральная пракуратура Расіі са сваімі беларускімі калегамі вырашае агульныя задачы па бяспецы ў рамках Саюзнай дзяржавы. 28.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-28T13:47+0300
2021-10-28T13:47+0300
2021-10-28T13:47+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
расія
саюзная дзяржава
бяспека
генпракурор
генпракуратура
ігар красноў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1c/1057515102_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_9451fde260f2a55724c388c8fff56b67.jpg
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Такіх адносін, як з беларускімі калегамі, у расійскай пракуратуры няма ні з адной пракуратурай свету, заявіў генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў падчас сустрэчы з беларускім лідарам у Палацы Незалежнасці.Паводле яго слоў, "зверка гадзіннікаў" праходзіць пастаянна. Ідзе сумеснае фарміраванне прыярытэтаў у рабоце на бліжэйшы час з улікам міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.Пасля чаго канстатаваў, што "сёння асаблівую ўзаемную заклапочанасць выклікаюць спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў Расіі і ў Беларусі звонку. Шляхам у тым ліку актывізацыі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных груповак".На яго думку, гэтыя выклікі набываюць асаблівую значнасць на фоне сітуацыі ў Афганістане. Таму неабходна карэкціраваць пытанні бяспекі ва ўсёй Садружнасці.У сувязі з гэтым пракуратуры краін СНД нададуць увагу абароне праў сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, ахове навакольнага асяроддзя, барацьбе з карупцыяй, процідзеянню дамашняму гвалту і злачынствам супраць дзяцей.Генпракурор Расіі Ігар Красноў прыбыў у Мінск у чацвер, 28 кастрычніка. Акрамя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, значацца перамовы з беларускімі калегамі і наведванне завода БелАЗ.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211028/genprakuror-ras-gar-krasno-pryby-u-mnsk-1057510018.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1c/1057515102_78:0:1217:854_1920x0_80_0_0_f0b512f104380bb41f23a25f74c7f6fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, саюзная дзяржава, бяспека, генпракурор, генпракуратура, ігар красноў
беларусь, расія, саюзная дзяржава, бяспека, генпракурор, генпракуратура, ігар красноў
Красноў: спробы дэстабілізаваць РФ і Беларусь выклікаюць заклапочанасць
Генеральная пракуратура Расіі са сваімі беларускімі калегамі вырашае агульныя задачы па бяспецы ў рамках Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Такіх адносін, як з беларускімі калегамі, у расійскай пракуратуры няма ні з адной пракуратурай свету, заявіў генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў падчас сустрэчы з беларускім лідарам у Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, "зверка гадзіннікаў" праходзіць пастаянна. Ідзе сумеснае фарміраванне прыярытэтаў у рабоце на бліжэйшы час з улікам міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Генпракурор РФ удакладніў, што агульныя задачы вырашаюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы на аб'яднанай калегіі ведамстваў дзвюх краін. "На ёй мы абмяркоўваем розныя пытанні абароны бізнесу, супрацьдзеяння кіберзлачынствам, незаконнаму абароту наркотыкаў", – удакладніў Ігар Красноў.
Пасля чаго канстатаваў, што "сёння асаблівую ўзаемную заклапочанасць выклікаюць спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў Расіі і ў Беларусі звонку. Шляхам у тым ліку актывізацыі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных груповак".
На яго думку, гэтыя выклікі набываюць асаблівую значнасць на фоне сітуацыі ў Афганістане. Таму неабходна карэкціраваць пытанні бяспекі ва ўсёй Садружнасці.
У сувязі з гэтым пракуратуры краін СНД нададуць увагу абароне праў сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, ахове навакольнага асяроддзя, барацьбе з карупцыяй, процідзеянню дамашняму гвалту і злачынствам супраць дзяцей.
Генпракурор Расіі Ігар Красноў прыбыў у Мінск у чацвер, 28 кастрычніка. Акрамя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, значацца перамовы з беларускімі калегамі і наведванне завода БелАЗ.
28 кастрычніка 2021, 10:16
Лукашэнка заявіў, што яму ёсць што
прасунуць бліжэй да заходніх межДзяржсавет Саюзнай дзяржавы
адбудзецца 4 лістапада - Лукашэнка