Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"На Беларусі не спынімся": прэзідэнт аб расследаванні генацыду

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2021
Падпісацца
Лукашэнка папрасіў Генпракуратуру Расіі далучыцца да расследавання фактаў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
МІНСК, 28 кас – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусі і Расіі трэба сумесна папрацаваць над тэмай прызнання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Цяпер у Беларусі ідзе маштабная праца ў гэтым напрамку, пры гэтым беларускаму боку ёсць што "сказаць і паказаць да Урала". Таму дапамога Расіі ў гэтай справе была б вельмі дарэчы.
"Ведаю, што калі мы звяртаемся, расіяне нам заўсёды аказваюць садзейнічанне і падтрымку. Хачу вас персанальна папрасіць: калі ў вас знойдзецца хоць найменшы час, каб вы падключыліся да гэтай работы. Думаю, мы на Беларусі не спынімся. Нам ёсць што сказаць і паказаць да Урала. Сталінград, пад Масквой, Ленінград. Самы сапраўдны генацыд", - сказаў Лукашэнка, сустракаючыся ў Палацы Незалежнасці з генпракурорам Расіі Ігарам Красновым.
Аб'яднаць намаганні ў расследаванні фактаў генацыду савецкага народа, паводле слоў беларускага лідара, трэба яшчэ і для таго, каб "паказаць гэтым мярзотным і паскудным", што зрабіў савецкі народ у гады вайны.

Жулля шмат - працы хопіць

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у супрацоўніцтве генеральных пракуратур дзвюх краін ніколі не было пытанняў, усё вырашалася без праблем. Прэзідэнт запэўніў, што і ў далейшым будуць выконвацца ўсе дамоўленасці і пагадненні, а любыя пытанні, звязаныя з барацьбой са злачыннасцю, будуць вырашацца.
"Жулля што ў вас, што ў нас дастаткова. І ў гэтым плане, як мне генеральны пракурор дакладвае, ніколі не было праблем у сумеснай барацьбе. Я хачу запэўніць вас з нашага боку: вы ніколі не будзеце мець праблем, як і не мелі іх", - паабяцаў Лукашэнка, яго словы прывяла прэс-служба.

Справа аб генацыдзе

Генпракуратура з вясны 2021 года вядзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе народа Беларусі ў гады ВАВ. У рамках гэтай справы па ўсёй краіне ідуць пошукі раней невядомых месцаў масавага пахавання забітых нацыстамі і іх памагатымі.
У жніўні гэтага года генеральная пракуратура звярнулася ва ўрад Беларусі з ініцыятывай аб стварэнні міжведамаснай камісіі па ацэнцы памеру маёмаснай шкоды, нанесенай БССР нацыстамі падчас вайны.
У ведамстве растлумачылі, што з улікам інфляцыі агульная сума ўрону можа складаць не менш як 500 мільярдаў долараў. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі ўжо на восеньскай сесіі можа прыняць у першым чытанні праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа".
Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.07.2021
Генацыд на тэрыторыі Беларусі раней замоўчвалі – Лукашэнка
Чытайце таксама:
Пуцін: злачынствы нацыстаў не маюць тэрміну даўніны
Праект закона аб генацыдзе беларускага народа заняў паўстаронкі тэксту
Не менш за $500 млрд: Генпракуратура ацаніла шкоду БССР за час вайны
Справу аб генацыдзе народа Беларусі перададуць усім краінам ЕС
Без тэрміну даўнасці: дакументы Нюрнбергскага працэсу даставілі ў Мінск
Стужка навiн
0