У беларускіх санаторыях будуць патрабаваць ПЦР-тэст ці даведку аб вакцынацыі

© Sputnik / Виталий ЧуясовЛячэбна-аздараўленчая база санаторыя "Прыазёрны"
Лячэбна-аздараўленчая база санаторыя Прыазёрны - Sputnik Беларусь, 1920, 28.10.2021
Падпісацца
Міністэрства аховы здароўя абнавіла рэкамендацыі па прафілактыцы каронавіруса ў санаторыях. У ведамстве патлумачылі, якія дакументы спатрэбяцца замежнікам для аздараўлення, а якія - грамадзянам Беларусі.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва абнавілі рэкамендацыі па прафілактыцы COVID-19.
Змяненні закрануць работу аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый, растлумачылі ў ведамстве. Там таксама падкрэслілі, што меры часовыя.

Замежнікам - ПЦР ці даведка аб вакцынацыі

Перад тым, як адправіцца ў беларускі санаторый, замежніку давядзецца зрабіць ПЦР (не пазней, чым за 3-е сутак да прыбыцця ў здраўніцу).
Яшчэ адзін варыянт - прадаставіць арыгінал або копію дакумента аб вакцынацыі супраць каронавіруса, калі ад моманту завяршэння курсу прышчэпак "мінула не менш за 1 месяц і не больш за 12 месяцаў". Тады ПЦР-даследаванне ад замежніка не запатрабуецца.

Новаўвядзенні для беларусаў

Грамадзяне Беларусі павінны будуць паказаць сертыфікат аб тым, што яны прышчэплены, ці "іншы медыцынскі дакумент, які пацвярджае правядзенне вакцынацыі супраць COVID-19".
"Магчыма ўнясенне звестак аб вакцынацыі ў выпіску з медыцынскіх дакументаў, што атрымліваецца для прадастаўлення ў санаторна-курортную арганізацыю", - адзначылі ў ведамстве.
Таксама беларускім санаторыям рэкамендавана прывіваць сваіх супрацоўнікаў ад каронавіруса і максімальна дыстанцыяваць адпачываючых адзін ад аднаго.
Вакцынацыя ад COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.10.2021
Ці з'явіцца дзіцячая вакцына ад COVID-19 у Беларусі?
Чытайце таксама:
Краіны СНД могуць узаемна прызнаць сертыфікаты вакцынацыі
У Расіі дазволілі адначасова ўводзіць "Спутник Лайт" і вакцыну ад грыпу
Стала вядома, калі дзяцей у Беларусі пачнуць прышчапляць ад COVID
Вакцынацыя: усё, што вы хацелі ведаць аб прышчэпках, але саромеліся спытаць
Лукашэнка мае намер дэталёва разабрацца ў сітуацыі з каронавірусам
Стужка навiн
0