https://bel.sputnik.by/20211029/pastuplenne--rasyskya-vnu---shto-treba-vedats-1057539903.html
Паступленне ў расійскія ВНУ - што трэба ведаць?
Паступленне ў расійскія ВНУ - што трэба ведаць?
Sputnik Беларусь
Традыцыйна самыя папулярныя для беларускіх абітурыентаў расійскія ўніверсітэты знаходзяцца ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а самыя "выбіраныя" спецыяльнасці... 29.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-29T14:21+0300
2021-10-29T14:21+0300
2021-10-29T14:21+0300
эканоміка
рэклама
вну
універсітэт
расія
масква
абітурыенты
санкт-пецярбург
журналістыка
спецыяльнасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101449/85/1014498504_0:261:2048:1413_1920x0_80_0_0_b1fc0dd933070ecdb428799419186271.jpg
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Расійскія ВНУ прадоўжылі тэрміны новай прыёмнай кампаніі для беларускіх абітурыентаў на навучальны год 2022/2023, заканчэнне тэрміну падачы дакументаў - да 25 лістапада 2021-га, паведамілі Sputnik у Рускім доме ў Мінску.Падаць заяўку на бясплатнае навучанне ў Расіі трэба на партале - https://education-in-russia.com. Адбор праходзіць у два этапы: першы - у прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва ў Мінску, другі - непасрэдна ў расійскіх ВНУ.Якія патрэбны дакументы?Асноўныя "паперкі" - гэта пашпарт, выпіска ацэнак за 10-ы клас і вынікі індывідуальных дасягненняў (алімпіяды, вучэбныя канферэнцыі, уласныя вынаходкі). Калі абітурыент паступае ў магістратуру, патрэбна выпіска з табеля паспяховасці ва ўніверсітэце. Гэтыя дакументы будуць прымаць практычна да сярэдзіны лістапада. Раней у Рассупрацоўніцтве заяўлялі аб дэдлайне да 1 лістапада.Следам у снежні трэба будзе прайсці тэсціраванне. Яно праводзіцца дыстанцыйна ў фармаце практорынгу на базе МФТІ ці Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ. Гэта электронны экзамен, на якім за абітурыентам сочаць "кантралёры", так званыя практоры. Самі тэсты - нешта накшталт адзінага дзяржэкзамену, які здаецца ў Расіі. Заданні будуць прапаноўвацца ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці. Дата правядзення тэсціравання будзе даведзена дадаткова.І яшчэ адна важная дэталь: калі вы алімпіяднік, то ў якасці першага этапа адбору кандыдатаў на квоту вам залічаць вынік за апошнія 3 гады.Ад Масквы да УладзівастокаТоп самых папулярных для беларусаў ВНУ ў Расіі выглядае так:З папулярных напрамкаў можна вылучыць прыкладную матэматыку, фізіку і інфарматыку; лячэбную справу, стаматалогію і педыятрыю; эканоміку, менеджмент, бізнес-інфарматыку; праграмную інжынерыю, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі, інфарматыку і вылічальную тэхніку; рэкламу і сувязі з грамадскасцю, журналістыку, тэлебачанне, медыя і камунікацыі.Таксама беларускія абітурыенты часта выбіраюць усходазнаўства і афрыканістыку, суднаваджэнне, эксплуатацыю аэрапортаў і забеспячэнне палётаў паветраных суднаў, аэранавігацыю.Паступіць беларусам па квоце можна аж у 505 ВНУ Расіі ад Масквы да Уладзівастока. Самыя блізкія – Смаленскі медыцынскі, Пскоўскі дзяржаўны, Бранскі інжынерна-тэхналагічны, сельгасакадэмія і акадэмія фізкультуры і турызму ў тым жа Смаленску. Спісак усіх універсітэтаў тут.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211014/rasyskya-vnu-padozhats-termny-novay-prymnay-kampan-dlya-belarusa-1057179597.html
расія
масква
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101449/85/1014498504_128:0:2012:1413_1920x0_80_0_0_02ca0985817698985f720f00f21ab694.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, рэклама, вну, універсітэт, расія, масква, абітурыенты, санкт-пецярбург, журналістыка, спецыяльнасць, рассупрацоўніцтва
эканоміка, рэклама, вну, універсітэт, расія, масква, абітурыенты, санкт-пецярбург, журналістыка, спецыяльнасць, рассупрацоўніцтва
Паступленне ў расійскія ВНУ - што трэба ведаць?
Традыцыйна самыя папулярныя для беларускіх абітурыентаў расійскія ўніверсітэты знаходзяцца ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а самыя "выбіраныя" спецыяльнасці звязаны з эканомікай, журналістыкай, рэкламай і суднаваджэннем.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Расійскія ВНУ прадоўжылі тэрміны новай прыёмнай кампаніі для беларускіх абітурыентаў на навучальны год 2022/2023, заканчэнне тэрміну падачы дакументаў - да 25 лістапада 2021-га, паведамілі Sputnik у Рускім доме ў Мінску.
Падаць заяўку на бясплатнае навучанне ў Расіі трэба на партале - https://education-in-russia.com. Адбор праходзіць у два этапы: першы - у прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва ў Мінску, другі - непасрэдна ў расійскіх ВНУ.
Асноўныя "паперкі" - гэта пашпарт, выпіска ацэнак за 10-ы клас і вынікі індывідуальных дасягненняў (алімпіяды, вучэбныя канферэнцыі, уласныя вынаходкі). Калі абітурыент паступае ў магістратуру, патрэбна выпіска з табеля паспяховасці ва ўніверсітэце. Гэтыя дакументы будуць прымаць практычна да сярэдзіны лістапада. Раней у Рассупрацоўніцтве заяўлялі аб дэдлайне да 1 лістапада.
"Мы бачым, што абітурыенты дасылаюць дакументы, таму ў бліжэйшы час аб'явім аб прадаўжэнні тэрмінаў прыёмнай кампаніі на наступны год", - заявілі ў мінскім прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва.
Следам у снежні трэба будзе прайсці тэсціраванне. Яно праводзіцца дыстанцыйна ў фармаце практорынгу на базе МФТІ ці Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ. Гэта электронны экзамен, на якім за абітурыентам сочаць "кантралёры", так званыя практоры. Самі тэсты - нешта накшталт адзінага дзяржэкзамену, які здаецца ў Расіі. Заданні будуць прапаноўвацца ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці. Дата правядзення тэсціравання будзе даведзена дадаткова.
І яшчэ адна важная дэталь: калі вы алімпіяднік, то ў якасці першага этапа адбору кандыдатаў на квоту вам залічаць вынік за апошнія 3 гады.
Ад Масквы да Уладзівастока
Топ самых папулярных для беларусаў ВНУ ў Расіі выглядае так:
Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут,
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт,
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт "Вышэйшая школа эканомікі" (Санкт-Пецярбург),
Першы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І.М. Сечанава,
Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Н.Э. Баумана.
З папулярных напрамкаў можна вылучыць прыкладную матэматыку, фізіку і інфарматыку; лячэбную справу, стаматалогію і педыятрыю; эканоміку, менеджмент, бізнес-інфарматыку; праграмную інжынерыю, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі, інфарматыку і вылічальную тэхніку; рэкламу і сувязі з грамадскасцю, журналістыку, тэлебачанне, медыя і камунікацыі.
Таксама беларускія абітурыенты часта выбіраюць усходазнаўства і афрыканістыку, суднаваджэнне, эксплуатацыю аэрапортаў і забеспячэнне палётаў паветраных суднаў, аэранавігацыю.
Паступіць беларусам па квоце можна аж у 505 ВНУ Расіі ад Масквы да Уладзівастока. Самыя блізкія – Смаленскі медыцынскі, Пскоўскі дзяржаўны, Бранскі інжынерна-тэхналагічны, сельгасакадэмія і акадэмія фізкультуры і турызму ў тым жа Смаленску. Спісак усіх універсітэтаў
тут.
14 кастрычніка 2021, 11:29
Спецыяльна для СНД: Рассупрацоўніцтва
падаўжае прыём абітурыентаў да 25 лістапада
Галоўная ВНУ Санкт-Пецярбурга - пра новы конкурс і перспектывы для беларусаў
Расія абвясціла
аб прыёме беларусаў у ВНУ на 2022 год
Названа колькасць беларусаў, якія
паступілі па квоце ў ВНУ Расіі ў 2021 годзе
Рассупрацоўніцтва
павялічыць квоты для ўсіх краін СНД - Шаўцоў