Што зменіцца ў Беларусі з 1 лістапада: падаткі, канікулы і дарагія цыгарэты

© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанкПадаткі на жыллё
Падаткі на жыллё - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2021
Падпісацца
У лістападзе ў многіх беларусаў будзе магчымасць адчуць змены напоўную. Уладальнікам жылых дамоў і аўто застаецца крыху часу аплаціць тры віды падатку. Таксама ў наступным месяцы трэба ўжо будзе больш заплаціць за "камуналку" з-за ўключанага ацяплення.
А яшчэ - асабліва важна для курцоў - некаторыя віды цыгарэт (можа, вашы самыя любімыя) падаражэюць даволі істотна. Зрэшты, аб усіх зменах у кароткай падборцы Sputnik.

Падаражэе сувязь і інтэрнэт - спроба нумар два

Цэны на мабільную сувязь і "белтэлекамаўскі" інтэрнет планавалі павысіць з 1 кастрычніка, але затым аператары перанеслі даты павышэння тарыфаў на лістапад. Усё, як у ранейшым анонсе: МТС і А1 павялічвае кошт абанплаты, мабільнага інтэрнэту, званкоў, сувязі ў роўмінгу, SMS і некаторых іншых пазіцый.
Тарыфы на "Белтэлекаме" павялічацца на 4%. Змяненні не закрануць толькі лінейкі "ЯСНА", "Сямейны" і "Бізнес-кейс".

Зменіцца бюджэт пражытачнага мінімуму

Чацвёрты раз за год памяняецца памер БПМ. Гэта сацыяльны нарматыў, да якога прывязаны сумы пенсій і дапамог. Кожны год ён мяняецца 1 лютага, 1 траўня, 1 жніўня і 1 лістапада. Звычайна гэты паказчык павышаецца, як ён зменіцца з 1-га чысла - стане вядома ў бліжэйшыя дні.
Таксама ў лістападзе ў Беларусі адменяць мінімальны спажывецкі бюджэт, і функцыі адзінага сацыяльнага нарматыву будзе выконваць бюджэт пражытачнага мінімуму. Цяпер ён складае 283 рублі 46 капеек.

Не забудзьцеся пра падаткі

Да 15 лістапада беларусам трэба заплаціць тры віды падатку - на нерухомасць, зямельны і транспартны. Апошні - самы новы, яго ўвялі ў пачатку гэтага года. У 2021-м уладальнікі аўто павінны заплаціць толькі аванс (29 рублёў), а поўную суму ўжо ў наступным годзе (залежыць ад тыпу і характарыстык аўто).
Уласнікам дамоў і зямельных участкаў памер падатку ўстанаўлівае падатковая інспекцыя. Сума залежыць ад кошту будынкаў. Калі своечасова не заплаціць, будзе пеня за кожны дзень пратэрміноўкі і адміністратыўны штраф.

У будаўнікоў паднімуцца заробкі

Мінбудархітэктуры перагледзела аплату працы беларускіх будаўнікоў. Такім чынам, з 1 лістапада павысяць памер адной чалавека-гадзіны для рабочых чацвёртага разраду пры будаўнічых, спецыяльных, мантажных, пусканаладачных працах - да 8 рублёў 20 капеек. Раней гэты паказчык складаў 6 рублёў 94 капейкі.
У 2019 годзе ў Мінбудархітэктуры заяўлялі, што беларускія будаўнікі атрымліваюць у 1,3-2,4 разы ніжэй, чым па такіх жа спецыяльнасцях у Расіі.

Цыгарэты падаражэюць амаль на рубель

Курцам такіх элітных марак, як Kent Navy Blue і Kent Silver, прыйдзецца несалодка - кошт на іх любімыя цыгарэты вырасце адразу на 95 капеек. Каштаваць яны зараз будуць 4 рублі 20 капеек. Таксама вырастуць у кошце Pall Mall розных версій – на 46-65 капеек. Такога значнага падаражэння на беларускім рынку цыгарэт не было даўно.

Новыя авіярэйсы

У верасні ў беларусаў з'явілася магчымасць злятаць у Чарапавец, а з лістапада яны змогуць адправіцца ў Калугу - наўпрост з Мінска. Рэйсы авіякампаніі "Азімут" будуць штодзённымі і пачнуць выконвацца з 4 лістапада.
Таксама з Гомеля ў Маскву пачне лятаць расійскі перавозчык "Паўночны вецер". Усяго нейкія паўтары гадзіны і 87 рублёў (каля 35 долараў), і вы ў расійскай сталіцы.

Цягнік на мора будзе хадзіць часцей

Калі вы яшчэ не былі на моры ў гэтым сезоне і сумуеце, што з Егіптам не пракаціла, ёсць магчымасць патрапіць у чарнаморскі Адлер ужо зусім хутка. Тым больш з Мінска ходзяць цягнікі. З 3 па 29 лістапада саставы будуць курсіраваць праз дзень, гэта звязана з добрым попытам на білеты.
Дарэчы, праезд у цягніку даволі танны: плацкарт - 196 рублёў, купэ - 335 рублёў. Адзіны мінус - больш за 46 гадзін у шляху. Затое надвор'е ў Адлеры добрае - у бліжэйшыя дні каля 20 градусаў цяпла.

Зрабіць іспанскую візу - не атрымаецца

Тым, хто плануе аформіць іспанскую візу за 35 еўра, зрабіць гэта часова не ўдасца: візавы цэнтр гэтай краіны ў Мінску прыпыняе прыём заяў 1 лістапада. Працаваць цэнтр не будзе 6 дзён - 1-га чысла, а таксама з 3-га па 7-е ўключна.
Звязана гэта з расійскім лакдаўнам, які ўводзіцца з 30 кастрычніка па 7 лістапада па ўсёй краіне. У гэтыя дні не будзе працаваць консульства Іспаніі ў Маскве - адпаведна адмяняецца прыём усіх дакументаў і ў Мінску. Візавы цэнтр адновіць працу 8 лістапада.

Пачнуцца школьныя канікулы

Ужо з панядзелка ў беларускіх школьнікаў афіцыйна пачнуцца восеньскія вакацыі. Хадзіць на ўрокі не трэба будзе цэлы тыдзень - да 7 лістапада. А потым - самая кароткая другая чвэрць.

Новы БМП

У Беларусі з 1 лістапада вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму, а таксама дзіцячая дапамога і некаторыя віды пенсій, паведамляе Мінпрацы і сацабароны.
З пачатку месяца БПМ павялічыцца да 288 рублёў 1 капейкі - зараз ён складае 283 рублі 46 капеек. Гэта чацвёрты і апошні пераразлік БПМ за 2021 год - за ўвесь год ён падрос на 11,6 працэнты.
Такім чынам, аднаразовая дапамога за нараджэнне першага дзіцяці будзе выплачвацца маці ў памеры 10 БПМ - 2880 рублёў 10 капеек. За нараджэнне другога, трэцяга і гэтак далей заплацяць 4032 рублі 14 капеек.
Чытайце таксама:
Спецыяльна для СНД: Рассупрацоўніцтва падаўжае прыём абітурыентаў да 25 лістапада
Стала вядома, калі беларусы змогуць абмеркаваць праект новай Канстытуцыі
Лукашэнка назваў дату чарговай спробы рэвалюцыі
Стужка навiн
0