https://bel.sputnik.by/20211018/lukashenka-nazva-datu-chargovay-sproby-revalyutsy-1057264550.html
Лукашэнка назваў дату чарговай спробы рэвалюцыі
Лукашэнка назваў дату чарговай спробы рэвалюцыі
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі праводзіць кадравую нараду ў панядзелак: у сістэме дзяржбяспекі з'явіліся новыя службовыя асобы. 18.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-18T12:45+0300
2021-10-18T12:45+0300
2021-10-18T12:45+0300
аляксандр лукашэнка
кадры
прэзідэнт
каляровая рэвалюцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056886124_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_9618a1dd4ce34adc0df96e4e6714798e.jpg
МІНСК, 18 кас - Sputnik. Чарговая спроба рэвалюцыі ў Беларусі будзе падчас рэферэндуму ў канцы лютага 2022 года, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам КДБ.Нагадаем, папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі будуць вынесены на рэферэндум у канцы лютага 2022 года.Канстытуцыйныя зменыРаней старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч паведаміў, што ўсяго прапанавана змяніць 53 артыкулы Асноўнага закона, увесці 14 новых артыкулаў і 2 артыкулы выключыць.У ліку асноўных прапаноў - захаванне прэзідэнцкай формы кіравання і правядзенне пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам, зыходзячы з канстытуцыйных функцый. Акрамя таго, плануецца ўсталяваць і замацаваць канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу.Захад хоча змены ўлады ў БеларусіПрымаючы ў панядзелак кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калектыўны Захад працягвае ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі і хоча як мага хутчэй змяніць уладу ў краіне. Для гэтага яны задзейнічаюць санкцыі, фінансуюць пратэсты, экстрэмістаў і тэрарыстаў, рыхтуюць баявікоў.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Паводле яго слоў, разгорнута сапраўдная псіхалагічная вайна, мэта якой - паказаць беларусам негатыўны вобраз улады."Гэтыя методыкі ўздзеяння накіраваны на супрацоўнікаў дзяржапарату і сілавікоў з мэтай пераканаць іх у адсутнасці падтрымкі з боку насельніцтва, у якога зарадзілася сумневы ў правільнасці дзяржаўнага палітычнага курсу", - удакладніў прэзідэнт, яго цытуе БелТА.Лукашэнка праінфармаваў, што замежныя спецслужбы вывучаюць абстаноўку на беларускіх прадпрыемствах і спрабуюць выклікаць забастоўкі. У бліжэйшы час, паводле яго слоў, дыверсіі плануюцца на аб'ектах абароннага комплексу, эканомікі, жыццезабеспячэння.Беларускую разведку трэба трансфармавацьАд КДБ кіраўнік беларускай дзяржавы запатрабаваў больш эфектыўнай работы, асабліва на знешнім контуры."Яе (разведку - Sputnik) неабходна трансфармаваць у падраздзяленне, здольнае вырашаць стратэгічныя задачы, ўзмацняць наступальнасць, нарошчваць патэнцыял агентурнай разведкі і іншыя метады і формы, пра якія вы ведаеце", - канстатаваў ён.Галоўнай задачай для камітэта дзяржбяспекі застанецца выяўленне намераў замежных спэцслужбаў да закрытай службовай інфармацыі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/01/1056886124_147:0:1106:719_1920x0_80_0_0_a3e71474b48d02c94efe61998bf0926f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кадры, прэзідэнт, каляровая рэвалюцыя
аляксандр лукашэнка, кадры, прэзідэнт, каляровая рэвалюцыя
Лукашэнка назваў дату чарговай спробы рэвалюцыі
Прэзідэнт Беларусі праводзіць кадравую нараду ў панядзелак: у сістэме дзяржбяспекі з'явіліся новыя службовыя асобы.
МІНСК, 18 кас - Sputnik. Чарговая спроба рэвалюцыі ў Беларусі будзе падчас рэферэндуму ў канцы лютага 2022 года, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам КДБ.
"Звярніце ўвагу: сітуацыя застаецца напружанай. Дата чарговай спробы рэвалюцыі - перыяд правядзення Канстытуцыйнага рэферэндуму", - заявіў ён.
Нагадаем, папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі будуць вынесены на рэферэндум у канцы лютага 2022 года.
Раней старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч паведаміў, што ўсяго прапанавана змяніць 53 артыкулы Асноўнага закона, увесці 14 новых артыкулаў і 2 артыкулы выключыць.
У ліку асноўных прапаноў - захаванне прэзідэнцкай формы кіравання і правядзенне пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам, зыходзячы з канстытуцыйных функцый. Акрамя таго, плануецца ўсталяваць і замацаваць канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу.
Захад хоча змены ўлады ў Беларусі
Прымаючы ў панядзелак кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калектыўны Захад працягвае ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі і хоча як мага хутчэй змяніць уладу ў краіне. Для гэтага яны задзейнічаюць санкцыі, фінансуюць пратэсты, экстрэмістаў і тэрарыстаў, рыхтуюць баявікоў.
"Мы гэта не проста ведаем, мы з гэтым працуем... Самае небяспечнае для нас - знішчэнне незалежнасці нашай дзяржавы. Гэта мы павінны памятаць. Разумець і адчуваць кожны дзень і кожную гадзіну, асабліва вы", - звярнуўся ён да кіраўнікоў КДБ.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Паводле яго слоў, разгорнута сапраўдная псіхалагічная вайна, мэта якой - паказаць беларусам негатыўны вобраз улады.
"Гэтыя методыкі ўздзеяння накіраваны на супрацоўнікаў дзяржапарату і сілавікоў з мэтай пераканаць іх у адсутнасці падтрымкі з боку насельніцтва, у якога зарадзілася сумневы ў правільнасці дзяржаўнага палітычнага курсу", - удакладніў прэзідэнт, яго цытуе БелТА.
Лукашэнка праінфармаваў, што замежныя спецслужбы вывучаюць абстаноўку на беларускіх прадпрыемствах і спрабуюць выклікаць забастоўкі. У бліжэйшы час, паводле яго слоў, дыверсіі плануюцца на аб'ектах абароннага комплексу, эканомікі, жыццезабеспячэння.
Беларускую разведку трэба трансфармаваць
Ад КДБ кіраўнік беларускай дзяржавы запатрабаваў больш эфектыўнай работы, асабліва на знешнім контуры.
"Яе (разведку - Sputnik) неабходна трансфармаваць у падраздзяленне, здольнае вырашаць стратэгічныя задачы, ўзмацняць наступальнасць, нарошчваць патэнцыял агентурнай разведкі і іншыя метады і формы, пра якія вы ведаеце", - канстатаваў ён.
Галоўнай задачай для камітэта дзяржбяспекі застанецца выяўленне намераў замежных спэцслужбаў да закрытай службовай інфармацыі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў.
ГУБАЗіК:
шэраг Telegram-каналаў хутка прызнаюць экстрэмісцкімі фарміраваннямі
Лукашэнка: для абароны інтарэсаў СНД на сусветным рынку
трэба аб'яднаць намаганні