https://bel.sputnik.by/20211030/ukrana-ne-budze-zakuplyats-elektraenergyu--belarus-z-1-lstapada-1057567000.html
Украіна не будзе закупляць электраэнергію ў Беларусі з 1 лістапада
Украіна не будзе закупляць электраэнергію ў Беларусі з 1 лістапада
Sputnik Беларусь
Раней "Укрэнерга" аб'явіла аўкцыёны на імпарт электраэнергіі, у тым ліку з Беларусі і Расіі. 30.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-30T14:47+0300
2021-10-30T14:47+0300
2023-02-23T14:06+0300
украіна
электраэнергія
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102647/90/1026479005_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_36245721a9d3617bee3699c37eb765d0.jpg
МІНСК, 30 каc - Sputnik. Імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі з 1 лістапада не будзе, аб гэтым заявіў старшыня камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях энергетыкі і ЖКП Андрэй Герус.Раней "Укрэнерга" аб'явіла аўкцыёны на імпарт электраэнергіі, у тым ліку з Беларусі і Расіі, паколькі тэрмін забароны на закупку электраэнергіі ў суседзяў заканчваецца 31 кастрычніка. "Энергаатам" у сераду забраніраваў амаль усе магутнасці міждзяржаўных ліній электраперадачы на лістапад з Беларусі. Пры гэтым восем кампаній ўкраінскіх кампаній выкупілі 2200 МВт даступных магутнасцей для імпарту электраэнергіі з РФ у лістападзе.Раней паведамлялася, што Нацыянальная камісія Украіны (НКРЭКУ), якая ажыццяўляе дзяржрэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг, не будзе працягваць забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі пасля 1 лістапада.Разам з тым, у Мінэнерга Украіны настойваюць на тым, што Кіеў не будзе імпартаваць электраэнергію з Беларусі і Расіі, бо запасаў вугалю для стабільнага праходжання ацяпляльнага сезона дастаткова. Аднак, паводле некаторых звестак, і вугалю ва Украіны зусім мала.Чытайце таксама:
украіна
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102647/90/1026479005_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_0717b5e82f2cff7b20f5686333e0630f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, электраэнергія, расія, беларусь
украіна, электраэнергія, расія, беларусь
Украіна не будзе закупляць электраэнергію ў Беларусі з 1 лістапада
14:47 30.10.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Раней "Укрэнерга" аб'явіла аўкцыёны на імпарт электраэнергіі, у тым ліку з Беларусі і Расіі.
МІНСК, 30 каc - Sputnik. Імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі з 1 лістапада не будзе, аб гэтым заявіў старшыня камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях энергетыкі і ЖКП Андрэй Герус.
"Імпарту электраэнергіі з Расійскай Федэрацыі з 1 лістапада не будзе, кампанія "Інтэр РАТ" 20 кастрычніка аб'явіла аўкцыён на продаж электраэнергіі, але 21 кастрычніка адпаведны аўкцыён быў адменены. З 1 лістапада таксама не будзе імпарту э/э з Беларусі, адпаведныя аўкцыёны на продаж электраэнергіі былі адменены", - напісаў Герус у суботу ў сваім Telegram-канале.
Раней "Укрэнерга" аб'явіла аўкцыёны на імпарт электраэнергіі, у тым ліку з Беларусі і Расіі, паколькі тэрмін забароны на закупку электраэнергіі ў суседзяў заканчваецца 31 кастрычніка. "Энергаатам" у сераду забраніраваў амаль усе магутнасці міждзяржаўных ліній электраперадачы на лістапад з Беларусі. Пры гэтым восем кампаній ўкраінскіх кампаній выкупілі 2200 МВт даступных магутнасцей для імпарту электраэнергіі з РФ у лістападзе.
Раней паведамлялася, што Нацыянальная камісія Украіны (НКРЭКУ), якая ажыццяўляе дзяржрэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг, не будзе працягваць забарону на імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі пасля 1 лістапада.
Разам з тым, у Мінэнерга Украіны настойваюць на тым, што Кіеў не будзе імпартаваць электраэнергію з Беларусі і Расіі, бо запасаў вугалю для стабільнага праходжання ацяпляльнага сезона дастаткова. Аднак, паводле некаторых звестак, і вугалю ва Украіны зусім мала.
Ці чакае Украіну "вайна дронаў"? Эксперт аб
удары беспілотніка па ДанбасеЛюдзей шкада: Лукашэнка не супраць
паставак электрычнасці ў Літву і Украіну