Трэцяе месца агульнага заліку: беларускія "мастачкі" завяршылі выступленне на ЧС

© AFP 2024 / LIONEL BONAVENTUREСпаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы
Спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы - Sputnik Беларусь, 1920, 31.10.2021
Падпісацца
У агульным заліку беларускую каманду абышлі спартсменкі з Расіі і Італіі.
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Беларускія спартсменкі занялі трэцяе месца ў агульным заліку на ЧС па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў японскім Кітакусю.
На рахунку беларускай зборнай - адно золата (сенсацыйная перамога Аліны Гарнасько), два сярэбраныя і чатыры бронзавыя медалі.
Першае месца - у расіянак (7 залатых медалёў, 4 сярэбраныя і два бронзавыя), на другім - італьянкі (адно золата, тры сярэбраныя і адзін бронзавы).
Раней у гэты ж дзень беларускія грацыі занялі 4-е месца ў практыкаваннях з пяццю мячамі на ЧС-2021 па мастацкай гімнастыцы.
Першае месца - у расіянак (46,000 бала), на другім размясціліся італьянкі (45,600), трэцяе дасталася японкам (44,500).
Беларускі Ганна Гайдукевіч, Анастасія Малаканава, Анастасія Рыбакова, Арына Цыцыліна і Карына Ярмоленка атрымалі за сваё выступленне ад суддзяў адзнаку 44,100 балы. У такім жа складзе пару дзён таму спартсменкі ўзялі бронзавыя медалі ў групавым мнагабор’і.
У апошнім відзе праграмы на ЧС - групавых практыкаванняў з абручамі і булавамі - беларускія "мастачкі" сталі толькі 8-і. Ацэнка ад суддзяў - 37,150 балы. Лепш за ўсіх выступілі "групавічкі" з Італіі, другое месца - у расіянак, трэцяе - у японак.

Поспехі беларусак на ЧС

У беларускай зборнай на планетарным форуме ў японскім Кітакюсю 6 медалёў: Аліна Гарнасько заваявала чатыры ўзнагароды ў асабістых першынствах (1 золата, 2 серабра і 1 бронза), Анастасія Салас выйграла бронзу ў практыкаваннях з булавамі, а зборная каманда ўзяла таксама бронзу ў групах.
Чытайце таксама:
Беларускія гімнасткі зноў заваявалі медаль на чэмпіянаце свету ў Японіі
Гарнасько заваявала першае золата на чэмпіянаце свету па гімнастыцы
Беларуская "мастачка" Гарнасько стала другой на чэмпіянаце свету
Стужка навiн
0