https://bel.sputnik.by/20211102/mnsk--maskva-yashche-ne-pachal-kantraktnyya-peragavory-pa-s-400-1057610661.html
Мінск і Масква яшчэ не пачалі кантрактныя перагаворы па С-400
Мінск і Масква яшчэ не пачалі кантрактныя перагаворы па С-400
Sputnik Беларусь
Зрэшты, ніякіх перашкод для паставак зенітных ракетных сістэм у Беларусь няма, адзначылі прадстаўнікі расійскага боку. 02.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-02T11:19+0300
2021-11-02T11:19+0300
2021-11-02T11:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
мінск
масква
саюзная дзяржава
с-400
узбраенні
ракетныя сістэмы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/14/1046966642_0:115:3233:1934_1920x0_80_0_0_43d61d18f5e6777d55317883e944bada.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Масква і Мінск яшчэ не пачалі перагаворы па пастаўках зенітных ракетных сістэм С-400, паведаміў дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве (ФСВТС) Расіі Дзмітрый Шугаеў.Таксама ён зазначыў, што пакуль не вызначаны і аб'ём пастаўкі сістэм "Триумф"."Мы вам паведамім, калі прыступім да канкрэтных перамоў. Што тычыцца аб'ёму патэнцыйнай пастаўкі, то ён будзе вызначаны ў адпаведных кантрактных дакументах", – цытуе Шугаева РБК.Кіраўнік ФСВТС пры гэтым не бачыць перашкод для паставак у Беларусь комплексаў С-400.Паводле слоў Шугаева, у гэтым кантракце Масква будзе зыходзіць з патрэбнасцей беларускага боку, а таксама са сваіх магчымасцей, паколькі "на сённяшні дзень да расійскіх сістэм С-400 "Триумф" праяўляюць цікавасць каля 10 краін".У жніўні гэтага года беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Мінск зацікаўлены ў набыцці зенітнай ракетнай сістэмы С-400. Пры гэтым кіраўнік Беларусі зазначыў, што прапанаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну прадаць комплексы "па сходнай цане" і "за крэдыт".Паводле яго слоў, для пакупкі ЗРС С-400 і іншага ўзбраення могуць быць выкарыстаны сродкі расійскага крэдыту, які быў выдадзены на будаўніцтва БелАЭС і ад якога былі зэканомлены "прыстойныя грошы".С-500 – Кітаю і ІндыіПры гэтым Расія не выключае пачаткі экспартных паставак найноўшых зенітных ракетных сістэм С-500 Кітаю і Індыі. Нагадаем, гэты комплекс плануецца ў хуткім часе паставіць у расійскую армію."Мы разглядаем Індыю, роўна як і Кітай, і ўсе тыя дзяржавы, з кім у нас даўнія, партнёрскія і прагназуемыя ўзаемаадносіны, у якасці будучых уладальнікаў гэтай найноўшай сістэмы", - сказаў Шугаеў.У ліпені Мінабароны РФ паведамляла пра апошнія выпрабаванні сістэмы С-500, пасля чаго была прадугледжана пастаўка комплексу С-500 у падмаскоўнае аб'яднанне СПА-ПРА.Дадамо, што С-500 "Прометей" (АКР "Триумфатор-М") адносіцца да новага пакалення зенітна-ракетных сістэм "зямля-паветра". Гэта комплекс далёкага дзеяння і вышыннага перахопу з павышаным патэнцыялам супрацьракетнай абароны. Радыус паражэння С-500 складае каля 600 кіламетраў.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20210725/putsn-rasya-zdolna-vyyavts-lyuboga-sapernka--nanests-dar-1055127509.html
мінск
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/14/1046966642_251:0:2982:2048_1920x0_80_0_0_b373124b1601fda95eeda85b6b64564c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, масква, саюзная дзяржава, с-400, узбраенні, ракетныя сістэмы
мінск, масква, саюзная дзяржава, с-400, узбраенні, ракетныя сістэмы
Мінск і Масква яшчэ не пачалі кантрактныя перагаворы па С-400
Зрэшты, ніякіх перашкод для паставак зенітных ракетных сістэм у Беларусь няма, адзначылі прадстаўнікі расійскага боку.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Масква і Мінск яшчэ не пачалі перагаворы па пастаўках зенітных ракетных сістэм С-400, паведаміў дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве (ФСВТС) Расіі Дзмітрый Шугаеў.
Таксама ён зазначыў, што пакуль не вызначаны і аб'ём пастаўкі сістэм "Триумф".
"Мы вам паведамім, калі прыступім да канкрэтных перамоў. Што тычыцца аб'ёму патэнцыйнай пастаўкі, то ён будзе вызначаны ў адпаведных кантрактных дакументах", – цытуе Шугаева РБК.
Кіраўнік ФСВТС пры гэтым не бачыць перашкод для паставак у Беларусь комплексаў С-400.
"У рэшце рэшт, у адной Саюзнай дзяржаве жывем. Але казаць загадзя аб нейкіх скідках або аб фінальнай цане здзелкі як мінімум некарэктна".
Паводле слоў Шугаева, у гэтым кантракце Масква будзе зыходзіць з патрэбнасцей беларускага боку, а таксама са сваіх магчымасцей, паколькі "на сённяшні дзень да расійскіх сістэм С-400 "Триумф" праяўляюць цікавасць каля 10 краін".
У жніўні гэтага года беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Мінск зацікаўлены ў набыцці зенітнай ракетнай сістэмы С-400. Пры гэтым кіраўнік Беларусі зазначыў, што прапанаваў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну прадаць комплексы "па сходнай цане" і "за крэдыт".
Паводле яго слоў, для пакупкі ЗРС С-400 і іншага ўзбраення могуць быць выкарыстаны сродкі расійскага крэдыту, які быў выдадзены на будаўніцтва БелАЭС і ад якога былі зэканомлены "прыстойныя грошы".
Пры гэтым Расія не выключае пачаткі экспартных паставак найноўшых зенітных ракетных сістэм С-500 Кітаю і Індыі. Нагадаем, гэты комплекс плануецца ў хуткім часе паставіць у расійскую армію.
"Мы разглядаем Індыю, роўна як і Кітай, і ўсе тыя дзяржавы, з кім у нас даўнія, партнёрскія і прагназуемыя ўзаемаадносіны, у якасці будучых уладальнікаў гэтай найноўшай сістэмы", - сказаў Шугаеў.
У ліпені Мінабароны РФ паведамляла пра апошнія выпрабаванні сістэмы С-500, пасля чаго была прадугледжана пастаўка комплексу С-500 у падмаскоўнае аб'яднанне СПА-ПРА.
Дадамо, што С-500 "Прометей" (АКР "Триумфатор-М") адносіцца да новага пакалення зенітна-ракетных сістэм "зямля-паветра". Гэта комплекс далёкага дзеяння і вышыннага перахопу з павышаным патэнцыялам супрацьракетнай абароны. Радыус паражэння С-500 складае каля 600 кіламетраў.
Ювелірная работа: як
загружаюць балістычныя ракеты "Ярс" у шахты - відэа