https://bel.sputnik.by/20211102/sonechny-supershtorm-try-motsnyya-magntnyya-bury-abrynutstsa-na-zyamlyu--lstapadze-1057620006.html
Сонечны супершторм: тры моцныя магнітныя буры абрынуцца на Зямлю ў лістападзе
Сонечны супершторм: тры моцныя магнітныя буры абрынуцца на Зямлю ў лістападзе
Sputnik Беларусь
Самая інтэнсіўная магнітная бура будзе доўжыцца тры дні і прыпадзе на сярэдзіну месяца. 02.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-02T16:39+0300
2021-11-02T16:39+0300
2021-11-02T16:39+0300
зямля
магнітная бура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103068/00/1030680018_0:0:1800:1014_1920x0_80_0_0_3115841ff93766ca4bcf59943a6c7c83.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Згодна з прагнозамі астрафізікаў, у лістападзе варта асцерагацца адразу некалькіх моцных магнітных бур, прагназуюць эксперты.Раней паведамлялася, што 2021-ы можа ўвайсці ў гісторыю як адзін з найбольш неспрыяльных па колькасці магнітных бур. Наймацнейшая за ўсю гісторыю назіранняў геамагнітная бура была ў 1859 годзе з 28 жніўня па 2 верасня. Тады на Сонца назіраліся шматлікія плямы і ўспышкі, усё гэта апісаў брытанскі астраном Рычард Кэрынгтан. Пасля моцныя геамагнітныя буры і іншыя актыўныя з'явы на Сонцы сталі зваць "Падзеяй Кэрынгтана" ці "Сонечным суперштормам".Як вынікае з папярэдняга прагнозу, у гэтым месяцы чакаецца тры дастаткова магутныя магнітныя буры.Паводле яго слоў, наймацнейшая магнітная бура будзе ў сярэдзіне месяца, а 11 лістапада і 25-29 лістапада сонечная актыўнасць будзе адносна ўмеранай.Пры гэтым медыкі папярэдзілі, што людзям з хранічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі трэба звярнуць увагу ў гэтыя дні на сваё здароўе - абмежаваць фізічныя нагрузкі, ужыванне кавы, моцнай гарбаты, адмовіцца ад курэння і алкаголю.Таксама ў лістападзе будзе некалькі небяспечных дзён з пункту гледжання сонечнай актыўнасці - гэта 6, 7 і 8 лістапада.Лічыцца, што распаўсюджаная рэакцыя людзей на магнітныя буры - галаўны боль, скокі артэрыяльнага ціску, трывожнасць і хуткая стамляльнасць.
https://bel.sputnik.by/20210802/parakhavaya-bochka-navukotsy-papyaredzl-pra-katastrofu-na-zyaml-1055303917.html
зямля
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103068/00/1030680018_0:0:1800:1350_1920x0_80_0_0_28bd6e9cdfc6a3b7cea46933baf7c18e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зямля, магнітная бура
Сонечны супершторм: тры моцныя магнітныя буры абрынуцца на Зямлю ў лістападзе
Самая інтэнсіўная магнітная бура будзе доўжыцца тры дні і прыпадзе на сярэдзіну месяца.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Згодна з прагнозамі астрафізікаў, у лістападзе варта асцерагацца адразу некалькіх моцных магнітных бур, прагназуюць эксперты.
Раней паведамлялася, што 2021-ы можа ўвайсці ў гісторыю як адзін з найбольш неспрыяльных па колькасці магнітных бур. Наймацнейшая за ўсю гісторыю назіранняў геамагнітная бура была ў 1859 годзе з 28 жніўня па 2 верасня. Тады на Сонца назіраліся шматлікія плямы і ўспышкі, усё гэта апісаў брытанскі астраном Рычард Кэрынгтан. Пасля моцныя геамагнітныя буры і іншыя актыўныя з'явы на Сонцы сталі зваць "Падзеяй Кэрынгтана" ці "Сонечным суперштормам".
Як вынікае з папярэдняга прагнозу, у гэтым месяцы чакаецца тры дастаткова магутныя магнітныя буры.
"Учора і сёння метэазалежныя людзі ўжо адчулі сонечны геамагнітны ўплыў. Але па-сапраўднаму варта быць уважлівымі да свайго самаадчування 11, 14-18 і 25-29 лістапада", – паведаміў Sputnik эксперт у галіне астрафізікі.
Паводле яго слоў, наймацнейшая магнітная бура будзе ў сярэдзіне месяца, а 11 лістапада і 25-29 лістапада сонечная актыўнасць будзе адносна ўмеранай.
Пры гэтым медыкі папярэдзілі, што людзям з хранічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі трэба звярнуць увагу ў гэтыя дні на сваё здароўе - абмежаваць фізічныя нагрузкі, ужыванне кавы, моцнай гарбаты, адмовіцца ад курэння і алкаголю.
Таксама ў лістападзе будзе некалькі небяспечных дзён з пункту гледжання сонечнай актыўнасці - гэта 6, 7 і 8 лістапада.
Лічыцца, што распаўсюджаная рэакцыя людзей на магнітныя буры - галаўны боль, скокі артэрыяльнага ціску, трывожнасць і хуткая стамляльнасць.