https://bel.sputnik.by/20211103/belarus--panama-mayuts-patentsyyal-dlya-zaemadzeyannya--lukashenka-1057637294.html
Беларусь і Панама маюць патэнцыял для ўзаемадзеяння – Лукашэнка
Беларусь і Панама маюць патэнцыял для ўзаемадзеяння – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Сярод прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва - гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, а таксама падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў. 03.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-03T11:49+0300
2021-11-03T11:49+0300
2021-11-03T11:49+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
у свеце
інвестыцыі
гандаль
супрацоўніцтва
панама
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/03/1057636967_0:0:2979:1676_1920x0_80_0_0_545caa91b60640a6977284c512ae96e5.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго калегу - прэзідэнта Панамы Лаўрэнціна Карціса з Днём Незалежнасці, аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага лідара.У віншаванні зазначаецца, што, нягледзячы на адлегласць паміж краінамі, у Беларусі і Панамы ёсць значны патэнцыял для таго, каб актывізаваць узаемадзеянне па шырокім спектры напрамкаў.Як зазначыў Лукашэнка, у якасці бясспрэчнага прыярытэту Мінск разглядае гандаль і інвестыцыі, прамысловую кааперацыю, падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў.Нагадаем, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Панамай былі ўстаноўлены 22 кастрычніка 1998 года. Функцыі пасла ў гэтай краіне па сумяшчальніцтве выконваў кіраўнік дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Эквадоры, пасла Панамы ў Беларусі - па сумяшчальніцтве кіраўнік дыппрадстаўніцтва ў Маскве.Дзяржаўнае свята традыцыйна адзначаецца ў Панаме 3 лістапада і прымеркавана да даты аддзялення ад Калумбіі, якое адбылося ў 1903 годзе.Як правіла, святкаванне Дня абвяшчэння незалежнасці праходзіць з размахам, у прыватнасці, запрашаюцца прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў іншых дзяржаў. У гэты дзень праходзіць маляўнічы фестываль і масавыя гулянні. Таксама па краіне праводзяцца парады, мэта якіх - не дэманстрацыя ваеннай магутнасці (ваенныя там не ўдзельнічаюць - у Панаме няма рэгулярнай арміі, хоць маецца нацыянальная паліцыя, авіяцыйная служба, марская служба і пагранічная ахова), а дэманстрацыя росквіту краіны.Чытайце такасама:
https://bel.sputnik.by/20210810/lukashenka-ekvador-dlya-belarus---vazhny-partnr-u-latsnskay-amerytsy-1055542121.html
беларусь
панама
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/03/1057636967_85:0:2816:2048_1920x0_80_0_0_b4eb762acb1bc3ebf32f1dbd69e47b44.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, у свеце, інвестыцыі, гандаль, супрацоўніцтва, панама
аляксандр лукашэнка, беларусь, у свеце, інвестыцыі, гандаль, супрацоўніцтва, панама
Беларусь і Панама маюць патэнцыял для ўзаемадзеяння – Лукашэнка
Сярод прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва - гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, а таксама падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго калегу - прэзідэнта Панамы Лаўрэнціна Карціса з Днём Незалежнасці, аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
У віншаванні зазначаецца, што, нягледзячы на адлегласць паміж краінамі, у Беларусі і Панамы ёсць значны патэнцыял для таго, каб актывізаваць узаемадзеянне па шырокім спектры напрамкаў.
Як зазначыў Лукашэнка, у якасці бясспрэчнага прыярытэту Мінск разглядае гандаль і інвестыцыі, прамысловую кааперацыю, падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў.
"Карыстаюся выпадкам, каб падкрэсліць імкненне Беларусі да далейшага развіцця дружалюбных міждзяржаўных адносін з Панамай, якія грунтуюцца на адкрытасці і ўзаемнай павазе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Панамай былі ўстаноўлены 22 кастрычніка 1998 года. Функцыі пасла ў гэтай краіне па сумяшчальніцтве выконваў кіраўнік дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Эквадоры, пасла Панамы ў Беларусі - па сумяшчальніцтве кіраўнік дыппрадстаўніцтва ў Маскве.
Дзяржаўнае свята традыцыйна адзначаецца ў Панаме 3 лістапада і прымеркавана да даты аддзялення ад Калумбіі, якое адбылося ў 1903 годзе.
Як правіла, святкаванне Дня абвяшчэння незалежнасці праходзіць з размахам, у прыватнасці, запрашаюцца прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў іншых дзяржаў. У гэты дзень праходзіць маляўнічы фестываль і масавыя гулянні. Таксама па краіне праводзяцца парады, мэта якіх - не дэманстрацыя ваеннай магутнасці (ваенныя там не ўдзельнічаюць - у Панаме няма рэгулярнай арміі, хоць маецца нацыянальная паліцыя, авіяцыйная служба, марская служба і пагранічная ахова), а дэманстрацыя росквіту краіны.
Лукашэнка
назваў найважнейшага партнёра ў Лацінскай Амерыцы
Лукашэнка: Беларусь і Кітай будуць і надалей
падтрымліваць адзін аднагоЛукашэнка: лёсы беларусаў і яўрэяў
цесна пераплецены