Лукашэнка назваў найважнейшага партнёра ў Лацінскай Амерыцы

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкРыа-дэ-Жанейра
Рыа-дэ-Жанейра - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2021
Падпісацца
Беларускі бок выказвае зацікаўленасць у паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва з афіцыйнымі бразільскімі ўладамі.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Беларускі лідар павіншаваў свайго бразільскага калегу Жаіра Балсанару з нацыянальным святам - Днём незалежнасці.
"Сёння ваша краіна дэманструе значныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і ўмацаванні сваёй ролі на міжнароднай арэне", - лічыць Аляксандр Лукашэнка
Паводле яго слоў, рэспубліка разглядае Бразілію ў якасці аднаго з найважнейшых партнёраў на ўсёй прасторы Лацінскай Амерыкі. Таму афіцыйны Мінск зацікаўлены і далей паглыбляць двухбаковыя адносіны.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што супрацоўніцтва дзвюх краін у эканоміцы, палітыцы і гуманітарнай сферы акажа пазітыўны ўплыў на далейшае развіццё і рост дабрабыту людзей.
Знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі і Бразіліі ў мінулым годзе склаў 719,6 мільёна долараў і скараціўся ў параўнанні з 2019 годам на суму каля 170 мільёнаў долараў.
Чытайце таксама:
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Узбекістана з Днём Незалежнасці
Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Кыргызстана з юбілейным Днём незалежнасці
Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём незалежнасці
Лукашэнка: лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены
Лукашэнка: Мінск і Талін павінны працаваць разам дзеля бяспекі ў рэгіёне
Стужка навiн
0