https://bel.sputnik.by/20211103/khutka---na-vuchobu-ale-pakul-anlayn-roma-kagadosk-raspav-ab-svakh-planakh-1057625120.html
Хутка - на вучобу, але пакуль анлайн: Рома Кагадоўскі распавёў аб сваіх планах
Хутка - на вучобу, але пакуль анлайн: Рома Кагадоўскі распавёў аб сваіх планах
Sputnik Беларусь
Цяпер хлопчык адчувае сябе нармальна, але яшчэ праходзіць рэабілітацыю. Рады, што ўжо дома, і дзякуе ўрачам, якія выратавалі яму жыццё. 03.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-03T09:24+0300
2021-11-03T09:24+0300
2021-11-03T09:24+0300
план
аперацыі
рэабілітацыя
вучоба
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057613436_0:0:623:350_1920x0_80_0_0_461c4b30a636eff3c4a4991e0da7db8b.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Дзень, калі здарыўся пажар і момант выратавання свайго брата 12-гадовы Рома Кагадоўскі памятае дрэнна, а потым некалькі месяцаў быў без прытомнасці.Учора хлопчык пабываў у Палацы Незалежнасці, дзе Аляксандр Лукашэнка ўручыў яму ордэн "За асабістую мужнасць".Рома шчыра прызнаўся, што яму было страшна сустракацца з прэзідэнтам, але кіраўнік дзяржавы "апынуўся простым у зносінах".Пазней ён расказаў аб тым, як праходзіла яго лячэнне і падзяліўся планамі на будучыню. Ён не памятае сам дзень пажару, толькі момант, калі яго забірала хуткая. А потым былі некалькі месяцаў рэанімацыі, дзе ён правёў доўгі час без прытомнасці.Але Рома запомніў першую размову з мамай, калі ачуняў: размаўлялі тады толькі шэптам. Яшчэ адзін успамін - калі ўлетку ён папрасіў кавун на шляху з рэанімацыі ў апёкавае аддзяленне."Хачу сказаць дзякуй усім урачам. Калі б не яны, мяне б тут і не было", – цытуе словы Ромы Кагадоўскага БелТА.Цяпер хлопчык адчувае сябе добра, пасля канікулаў, у другой чвэрці прыступае да вучобы. Праўда, пакуль анлайн: яшчэ працягваецца рэабілітацыя.Маленькі геройНагадаем, 29 красавіка Рома Кагадоўскі на сваіх руках вынес з агню двухгадовага брата Ваню ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Пасля чаго адразу ж страціў прытомнасць. Апроч апёкаў на твары і руках у хлопца былі моцныя парэзы ад разбітага шкла.Было дыягнаставана камбінаванае паражэнне: тэрмічны апёк галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў, тэрмаінгаляцыйная траўма цяжкай ступені. Плошча паражэння склала больш за 65%. Рамана падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.З Мядзельскай ЦРБ дзіця даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД. Транспарціроўку ажыццяўляў верталёт МНС Мі-8 з медыцынскім модулем на борце.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057613436_0:0:467:350_1920x0_80_0_0_aaf2e5a60f207a8edbebae9571b71989.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
план, аперацыі, рэабілітацыя, вучоба
план, аперацыі, рэабілітацыя, вучоба
Хутка - на вучобу, але пакуль анлайн: Рома Кагадоўскі распавёў аб сваіх планах
Цяпер хлопчык адчувае сябе нармальна, але яшчэ праходзіць рэабілітацыю. Рады, што ўжо дома, і дзякуе ўрачам, якія выратавалі яму жыццё.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Дзень, калі здарыўся пажар і момант выратавання свайго брата 12-гадовы Рома Кагадоўскі памятае дрэнна, а потым некалькі месяцаў быў без прытомнасці.
Учора хлопчык пабываў у Палацы Незалежнасці, дзе Аляксандр Лукашэнка ўручыў яму ордэн "За асабістую мужнасць".
Рома шчыра прызнаўся, што яму было страшна сустракацца з прэзідэнтам, але кіраўнік дзяржавы "апынуўся простым у зносінах".
Пазней ён расказаў аб тым, як праходзіла яго лячэнне і падзяліўся планамі на будучыню. Ён не памятае сам дзень пажару, толькі момант, калі яго забірала хуткая. А потым былі некалькі месяцаў рэанімацыі, дзе ён правёў доўгі час без прытомнасці.
Але Рома запомніў першую размову з мамай, калі ачуняў: размаўлялі тады толькі шэптам. Яшчэ адзін успамін - калі ўлетку ён папрасіў кавун на шляху з рэанімацыі ў апёкавае аддзяленне.
"Хачу сказаць дзякуй усім урачам. Калі б не яны, мяне б тут і не было", – цытуе словы Ромы Кагадоўскага БелТА.
Цяпер хлопчык адчувае сябе добра, пасля канікулаў, у другой чвэрці прыступае да вучобы. Праўда, пакуль анлайн: яшчэ працягваецца рэабілітацыя.
"Усе з нецярпеннем чакалі яго дома і, нарэшце, гэты момант наступіў. Жывы, здаровы, і больш нічога не трэба", - дадае мама хлопчыка Марыя Стадольнік.
Нагадаем, 29 красавіка Рома Кагадоўскі на сваіх руках вынес з агню двухгадовага брата Ваню ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Пасля чаго адразу ж страціў прытомнасць. Апроч апёкаў на твары і руках у хлопца былі моцныя парэзы ад разбітага шкла.
Было дыягнаставана камбінаванае паражэнне: тэрмічны апёк галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў, тэрмаінгаляцыйная траўма цяжкай ступені. Плошча паражэння склала больш за 65%. Рамана падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
З Мядзельскай ЦРБ дзіця даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД. Транспарціроўку ажыццяўляў верталёт МНС Мі-8 з медыцынскім модулем на борце.
Хлопчык - баец: лекары распавялі, як
ратавалі Рому КагадоўскагаЛукашэнка ўручыў узнагароду Роме Кагадоўскаму, які
выратаваў на пажары свайго брата