https://bel.sputnik.by/20211102/lukashenka-ruchy-uznagarodu-rome-kagadoskamu-yak-vyratava-na-pazhary-svaygo-brata-1057614297.html
Лукашэнка ўручыў узнагароду Роме Кагадоўскаму, які выратаваў на пажары свайго брата
Лукашэнка ўручыў узнагароду Роме Кагадоўскаму, які выратаваў на пажары свайго брата
Sputnik Беларусь
Узнагародамі і падзякамі прэзідэнта адзначылі і медыкаў гарадской бальніцы хуткай дапамогі Мінска, якія змагаліся за жыццё хлопца. 02.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-02T12:24+0300
2021-11-02T12:24+0300
2021-11-02T12:24+0300
аляксандр лукашэнка
пажар
узнагарода
хуткая медыцынская дапамога
падзяка
бальніца
прэзідэнт
ордэн
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057613442_40:0:970:523_1920x0_80_0_0_4c632b14cb08dd49705346bf5460ff8b.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды школьніку Раману Кагадоўскаму і медыцынскім работнікам, якія яго выратавалі.Да пачатку цырымоніі для яе ўдзельнікаў правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці.Прэзідэнт Беларусі ўручыў Раману ордэн "За асабістую мужнасць".Узнагародамі і падзякамі таксама адзначылі медыкаў гарадской бальніцы хуткай дапамогі Мінска.У прыватнасці, заахвоцілі камбустыёлага-хірурга дзіцячага апёкавага аддзялення Ігара Зелянко, яму ўручылі медаль "За працоўныя заслугі". Такі ж медаль уручылі анестэзіёлагу-рэаніматолагу Марыне Маркевіч.Анестэзіёлагу-рэаніматолагу, загадчыцы аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ларысе Залатухінай і аперацыйнай медсястры Валянціне Казарэзавай уручаны падзякі ад кіраўніка дзяржавы.Дэкан хірургічнага факультэта БелМАПА, галоўны пазаштатны камбустыёлаг міністэрства аховы здароўя Аляксей Часнойць узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.Як паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, прэзідэнт асабіста правёў экскурсію па сваім кабінеце для Ромы Кагадоўскага.На апублікаваных фота Раман знаходзіцца за працоўным сталом кіраўніка дзяржавы. У гэты момант Аляксандр Лукашэнка яму нешта расказвае і трымае ў руках папку з дакументамі.На яшчэ адной фатаграфіі беларускі прэзідэнт разам з Ромай стаяць каля вялікага глобуса і пра нешта гутараць.Гісторыя з Ромай КагадоўскімНагадаем, 29 красавіка Рома Кагадоўскі на сваіх руках вынес з агню двухгадовага брата Ваню ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Пасля чаго адразу ж страціў прытомнасць. Апроч апёкаў на твары і руках хлопца былі моцныя парэзы ад разбітага шкла.Было дыягнаставана камбінаванае паражэнне: тэрмічны апёк галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей, тэрмаінгаляцыйная траўма цяжкай ступені. Плошча паражэння склала больш за 65%. Рамана падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.З Мядзельскай ЦРБ дзіця даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД. Транспарціроўку ажыццяўляў верталёт МНС Мі-8 з медыцынскім модулем на борце.У краіне запусцілі акцыю ў падтрымку маленькага героя: пад хештэгамі #Ромаживи і #Ромагерой неабыякавыя людзі пакідалі пажаданні здароўя 12-гадоваму Роме. Да акцыі далучыліся школьнікі з розных куткоў рэспублікі, музыканты.Раман Кагадоўскі пяць месяцаў праходзіў рэабілітацыю і перанёс больш за 20 аперацый па перасадцы скуры. Яго лячылі найлепшыя медыкі краіны. Лукашэнка асабіста трымаў на кантролі сітуацыю з падлеткам, які пацярпеў падчас пажару.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057613442_156:0:853:523_1920x0_80_0_0_a9de979f0184cb73b3b96913b1608b25.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, пажар, узнагарода, хуткая медыцынская дапамога, падзяка, бальніца, прэзідэнт, ордэн
аляксандр лукашэнка, пажар, узнагарода, хуткая медыцынская дапамога, падзяка, бальніца, прэзідэнт, ордэн
Лукашэнка ўручыў узнагароду Роме Кагадоўскаму, які выратаваў на пажары свайго брата
Узнагародамі і падзякамі прэзідэнта адзначылі і медыкаў гарадской бальніцы хуткай дапамогі Мінска, якія змагаліся за жыццё хлопца.
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды школьніку Раману Кагадоўскаму і медыцынскім работнікам, якія яго выратавалі.
Да пачатку цырымоніі для яе ўдзельнікаў правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі ўручыў Раману ордэн "За асабістую мужнасць".
Узнагародамі і падзякамі таксама адзначылі медыкаў гарадской бальніцы хуткай дапамогі Мінска.
У прыватнасці, заахвоцілі камбустыёлага-хірурга дзіцячага апёкавага аддзялення Ігара Зелянко, яму ўручылі медаль "За працоўныя заслугі". Такі ж медаль уручылі анестэзіёлагу-рэаніматолагу Марыне Маркевіч.
Анестэзіёлагу-рэаніматолагу, загадчыцы аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ларысе Залатухінай і аперацыйнай медсястры Валянціне Казарэзавай уручаны падзякі ад кіраўніка дзяржавы.
Дэкан хірургічнага факультэта БелМАПА, галоўны пазаштатны камбустыёлаг міністэрства аховы здароўя Аляксей Часнойць узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Як паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, прэзідэнт асабіста правёў экскурсію па сваім кабінеце для Ромы Кагадоўскага.
На апублікаваных фота Раман знаходзіцца за працоўным сталом кіраўніка дзяржавы. У гэты момант Аляксандр Лукашэнка яму нешта расказвае і трымае ў руках папку з дакументамі.
На яшчэ адной фатаграфіі беларускі прэзідэнт разам з Ромай стаяць каля вялікага глобуса і пра нешта гутараць.
Гісторыя з Ромай Кагадоўскім
Нагадаем, 29 красавіка Рома Кагадоўскі на сваіх руках вынес з агню двухгадовага брата Ваню ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна. Пасля чаго адразу ж страціў прытомнасць. Апроч апёкаў на твары і руках хлопца былі моцныя парэзы ад разбітага шкла.
Было дыягнаставана камбінаванае паражэнне: тэрмічны апёк галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцей, тэрмаінгаляцыйная траўма цяжкай ступені. Плошча паражэння склала больш за 65%. Рамана падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
З Мядзельскай ЦРБ дзіця даставілі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД. Транспарціроўку ажыццяўляў верталёт МНС Мі-8 з медыцынскім модулем на борце.
У краіне запусцілі акцыю ў падтрымку маленькага героя: пад хештэгамі #Ромаживи і #Ромагерой неабыякавыя людзі пакідалі пажаданні здароўя 12-гадоваму Роме. Да акцыі далучыліся школьнікі з розных куткоў рэспублікі, музыканты.
Раман Кагадоўскі пяць месяцаў праходзіў рэабілітацыю і перанёс больш за 20 аперацый па перасадцы скуры. Яго лячылі найлепшыя медыкі краіны. Лукашэнка асабіста трымаў на кантролі сітуацыю з падлеткам, які пацярпеў падчас пажару.
Школьнік, які выратаваў маленькага брата на пажары,
узнагароджаны ордэнамМедыкі распавялі аб стане 12-гадовага Ромы, які
выратаваў на пажары братаЛекар аб стане Ромы, які
выратаваў брата на пажары: без ШВЛ пакуль не спраўляемся