https://bel.sputnik.by/20211103/u-belarus-pratsyagnul-zabaronu-na-praduktsyyu-skoda--yashche-sheraga-zakhodnkh-kampany-1057648113.html
У Беларусі працягнулі забарону на прадукцыю Skoda і яшчэ шэрага заходніх кампаній
У Беларусі працягнулі забарону на прадукцыю Skoda і яшчэ шэрага заходніх кампаній
Sputnik Беларусь
З красавіка ўведзены санкцыйныя меры ў дачыненні да кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf, гэта стала адказам беларускага боку на "недружалюбныя дзеянні"... 03.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-03T17:55+0300
2021-11-03T17:55+0300
2021-11-03T17:55+0300
беларусь
адносіны
аўтамабіль
рэспубліка
продаж
кампанія
забарона
skoda
liqui moly
beiersdorf
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/0b/1047101065_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_8e831fdfc49a63d94d561227b5393374.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. У Беларусі на паўгода прадоўжана забарона на ўвоз і продаж у рэспубліцы прадукцыі кампаніі Skoda Auto і шэрага іншых замежных кампаній краін, якія раней увялі санкцыі ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.Такая мера прадугледжана пастановай Саўміна рэспублікі №622. Дакумент прадаўжае дзеянне пастановы №240 ад 23 красавіка 2021 года.Нагадаем, раней у забароненым пераліку значылася прадукцыя такіх кампаній, як Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf. Апошні канцэрн валодае ў тым ліку гандлёвымі маркамі Nivea, Labello, Hansaplast.Адзначым, што 4 лістапада скончыцца дзеянне красавіцкай пастановы, новая пастанова прадоўжыць далейшую забарону на рэалізацыю тавараў гэтых кампаній на тэрыторыі Беларусі да 4 траўня 2022 года ўключна.Раней прадстаўнікі некаторых "санкцыйных кампаній" выказвалі шкадаванне аб рашэнні ўлад Беларусі забараніць продаж іх прадукцыі ў краіне.Разам з тым, ацэньваць магчымую шкоду ад контрсанкцый Беларусі там не сталі, спаслаўшыся на тое, што "лічбы па асобных рынках не абмяркоўваюцца".Гісторыя з санкцыямі і контрсанкцыяміУрад Беларусі 23 красавіка 2021 года вырашыў увесці санкцыйныя меры ў дачыненні да кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf. У Саўміне адзначылі, што рашэнне прынята для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, а таксама ўлічваючы "недружалюбныя дзеянні" гэтых кампаній адносна Беларусі.У гэтым годзе брэнд Nivea адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі-2021, калі б ён праходзіў у Беларусі. Nivea была адным з асноўных спонсараў гэтага спартыўнага мерапрыемства. У ліку іншых кампаній, якія адмовіліся ўдзельнічаць у фінансаванні ЧС-2021, кампанія Skoda Auto і нямецкі вытворца змазачных матэрыялаў Liqui Moly.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210618/Makey-Belarus-vystats-va-movakh-sanktsyy-Zakhadu-1047923238.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/0b/1047101065_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_ed9af2f2b79be9ef3d60a436a598cb51.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, адносіны, аўтамабіль, рэспубліка, продаж, кампанія, забарона, skoda, liqui moly, beiersdorf
беларусь, адносіны, аўтамабіль, рэспубліка, продаж, кампанія, забарона, skoda, liqui moly, beiersdorf
У Беларусі працягнулі забарону на прадукцыю Skoda і яшчэ шэрага заходніх кампаній
З красавіка ўведзены санкцыйныя меры ў дачыненні да кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf, гэта стала адказам беларускага боку на "недружалюбныя дзеянні" гэтых кампаній у адносінах да рэспублікі.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. У Беларусі на паўгода прадоўжана забарона на ўвоз і продаж у рэспубліцы прадукцыі кампаніі Skoda Auto і шэрага іншых замежных кампаній краін, якія раней увялі санкцыі ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.
Такая мера прадугледжана пастановай Саўміна рэспублікі №622. Дакумент прадаўжае дзеянне пастановы №240 ад 23 красавіка 2021 года.
Нагадаем, раней у забароненым пераліку значылася прадукцыя такіх кампаній, як Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf. Апошні канцэрн валодае ў тым ліку гандлёвымі маркамі Nivea, Labello, Hansaplast.
Адзначым, што 4 лістапада скончыцца дзеянне красавіцкай пастановы, новая пастанова прадоўжыць далейшую забарону на рэалізацыю тавараў гэтых кампаній на тэрыторыі Беларусі да 4 траўня 2022 года ўключна.
Раней прадстаўнікі некаторых "санкцыйных кампаній" выказвалі шкадаванне аб рашэнні ўлад Беларусі забараніць продаж іх прадукцыі ў краіне.
Разам з тым, ацэньваць магчымую шкоду ад контрсанкцый Беларусі там не сталі, спаслаўшыся на тое, што "лічбы па асобных рынках не абмяркоўваюцца".
Гісторыя з санкцыямі і контрсанкцыямі
Урад Беларусі 23 красавіка 2021 года вырашыў увесці санкцыйныя меры ў дачыненні да кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf. У Саўміне адзначылі, што рашэнне прынята для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, а таксама ўлічваючы "недружалюбныя дзеянні" гэтых кампаній адносна Беларусі.
У гэтым годзе брэнд Nivea адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі-2021, калі б ён праходзіў у Беларусі. Nivea была адным з асноўных спонсараў гэтага спартыўнага мерапрыемства. У ліку іншых кампаній, якія адмовіліся ўдзельнічаць у фінансаванні ЧС-2021, кампанія Skoda Auto і нямецкі вытворца змазачных матэрыялаў Liqui Moly.
Макей аб контрсанкцыях: ніхто сабе ў галаву не страляе
Стоп "санкцыёнцы":
Skoda купіць ужо нельга, што будзе з Nivea і Liqui Moly?
Skoda
прыпыняе продаж сваіх аўто ў Беларусі
Беларускія мытнікі
не будуць афармляць аўтамабілі Skoda пры іх увозе ў краіну
Беларусь
увяла санкцыі ў дачыненні да кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf
Міністэрства аховы здароўя
забараніла прадукцыю Nivea у Беларусі