https://bel.sputnik.by/20211105/lukashenka-ne-suprats-pryvatnykh-zabudoshchyka-ale--pryyarytetse--dzyarzhanyya-1057702595.html
Лукашэнка не супраць прыватных забудоўшчыкаў, але ў прыярытэце – дзяржаўныя
Лукашэнка не супраць прыватных забудоўшчыкаў, але ў прыярытэце – дзяржаўныя
Sputnik Беларусь
У цяперашні час беларускія ўлады абкатваюць падобны падыход у сталіцы і лічаць яго дзейсным. 05.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-05T16:17+0300
2021-11-05T16:17+0300
2021-11-05T16:17+0300
аляксандр лукашэнка
будаўніцтва
сталіца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057698014_0:217:2086:1390_1920x0_80_0_0_f8dc3e8a321c79840f8ea58d0031bf26.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Прыярытэт пры будаўніцтве жылля будзе аддавацца дзяржаўным забудоўшчыкам, заявіў кіраўнік дзяржавы ў час рабочай паездкі ў Магілёў.Паводле яго слоў, такі падыход практыкуецца на прыкладзе беларускай сталіцы і гэта прыносіць свае вынікі. Аналагічны падыход будзе прымяняцца і на рэгіянальным узроўні.Як будуе прыватнікАляксандр Лукашэнка растлумачыў, што адзіным яго патрабаваннем да будаўніцтва жылля для чаргавікоў застаецца ўмова, што на гэтым можа зарабіць толькі дзяржава."Ніякага прыватнага не патрэбнага нам будаўніцтва", - абазначыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы. Пасля чаго ў чарговы раз расказаў, "як будуе прыватнік. У яго нават канторы, людзей няма. Ён прыйшоў, узяў крэдыт у банку, прыйшоў у будаўнічы трэст, аддаў грошы. Даў яму маленькую цану, ён пабудаваў".Беларускі лідэр упэўнены, што прыватнік прадае потым кватэры па добрай цане, а прыбытак сабе кладзе ў кішэню. Таму такія будаўнікі не патрэбны дзяржаве.І холад, і дождж, і спякотаАляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што трэба аддаваць прыярытэт дзяржаўным трэстам, таму што там ужо наведзены парадак і рэзка зменшылася колькасць даўгабудаў."І ў гэтым напрамку мы павінны рухацца. Вядома, камусьці гэта не падабаецца. Ведаеце каму. Але гэта ўжо іх праблемы. Мы павінны працаваць у інтарэсах пераважнай большасці людзей. Паглядзім 2-3 гады, у што гэта выльецца. Пакуль гэта дае добры вынік", - асабліва адзначыў Лукашэнка.На яго думку, будаўнікі з'яўляюцца падмуркам для руху наперад. Напрыклад, без спартыўных аб'ектаў не будзе і спартсменаў, таму што ў Дняпры не падрыхтуеш усіх."Я будаўнікоў заўсёды шанаваў. Гэта вельмі цяжкая праца: і холад, і дождж, і спякота - яны на вуліцы", - канстатаваў беларускі лідэр.
https://bel.sputnik.by/20211105/zabudova-tarasava-zhykhary-prestyzhnay-vsk-ne-zhadayuts-stanavtstsa-goradam-1057690512.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057698014_159:0:2012:1390_1920x0_80_0_0_65ad1dddb7408bafbb1152922337b692.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, будаўніцтва, сталіца
аляксандр лукашэнка, будаўніцтва, сталіца
Лукашэнка не супраць прыватных забудоўшчыкаў, але ў прыярытэце – дзяржаўныя
У цяперашні час беларускія ўлады абкатваюць падобны падыход у сталіцы і лічаць яго дзейсным.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Прыярытэт пры будаўніцтве жылля будзе аддавацца дзяржаўным забудоўшчыкам, заявіў кіраўнік дзяржавы ў час рабочай паездкі ў Магілёў.
Паводле яго слоў, такі падыход практыкуецца на прыкладзе беларускай сталіцы і гэта прыносіць свае вынікі. Аналагічны падыход будзе прымяняцца і на рэгіянальным узроўні.
"Прыярытэт павінен быць аддадзены дзяржаўным трэстам", - абазначыў свае падыходы беларускі лідэр. Пасля чаго запэўніў, што ён не супраць прыватных забудоўшчыкаў, але гэта павінны быць паўнацэнныя будаўнічыя фірмы з персаналам і профільнымі спецыялістамі.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што адзіным яго патрабаваннем да будаўніцтва жылля для чаргавікоў застаецца ўмова, што на гэтым можа зарабіць толькі дзяржава.
"Ніякага прыватнага не патрэбнага нам будаўніцтва", - абазначыў сваю пазіцыю кіраўнік дзяржавы. Пасля чаго ў чарговы раз расказаў, "як будуе прыватнік. У яго нават канторы, людзей няма. Ён прыйшоў, узяў крэдыт у банку, прыйшоў у будаўнічы трэст, аддаў грошы. Даў яму маленькую цану, ён пабудаваў".
Беларускі лідэр упэўнены, што прыватнік прадае потым кватэры па добрай цане, а прыбытак сабе кладзе ў кішэню. Таму такія будаўнікі не патрэбны дзяржаве.
"Трэсту трэба аддаваць тэрыторыі, плошчы, яны няхай будуюць. Дамовіцца з імі, з 5% рэнтабельнасцю, і кошты будуць у руках у мэра Магілёва", - параіў ён.
І холад, і дождж, і спякота
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што трэба аддаваць прыярытэт дзяржаўным трэстам, таму што там ужо наведзены парадак і рэзка зменшылася колькасць даўгабудаў.
"І ў гэтым напрамку мы павінны рухацца. Вядома, камусьці гэта не падабаецца. Ведаеце каму. Але гэта ўжо іх праблемы. Мы павінны працаваць у інтарэсах пераважнай большасці людзей. Паглядзім 2-3 гады, у што гэта выльецца. Пакуль гэта дае добры вынік", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
На яго думку, будаўнікі з'яўляюцца падмуркам для руху наперад. Напрыклад, без спартыўных аб'ектаў не будзе і спартсменаў, таму што ў Дняпры не падрыхтуеш усіх.
"Я будаўнікоў заўсёды шанаваў. Гэта вельмі цяжкая праца: і холад, і дождж, і спякота - яны на вуліцы", - канстатаваў беларускі лідэр.