https://bel.sputnik.by/20211105/savnykh-zayava-lukashenk-ab-kryme-zyalyaetstsa-pryznannem-yago-terytoryyay-rf-1057688994.html
Савіных: заява Лукашэнкі аб Крыме з'яўляецца прызнаннем яго тэрыторыяй РФ
Савіных: заява Лукашэнкі аб Крыме з'яўляецца прызнаннем яго тэрыторыяй РФ
Sputnik Беларусь
Беларускі дэпутат лічыць, што ўлады рэспублікі дэ-факта даўно прызналі прыналежнасць паўвострава як неад'емнай часткі Расіі. 05.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-05T09:21+0300
2021-11-05T09:21+0300
2022-07-01T15:05+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
крым
аляксандр лукашэнка
саюзная дзяржава
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/93/1044339307_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_545d9844d51e7c995c8b78ef26774f48.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Заява Аляксандра Лукашэнкі аб Крыме на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы з'яўляецца прызнаннем яго расійскай тэрыторыяй, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у эфіры YouTube-канала "Салаўёў Live".Раней падчас відэаканферэнцыі Вышэйшага дзяржсавета беларускі лідэр паскардзіўся, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не паклікаў яго з сабой у Крым, дзе праходзіла афіцыйнае святкаванне Дня народнага адзінства."Без сумнення", - сказаў беларускі дэпутат, адказваючы на пытанне, ці з'яўляецца заява Аляксандра Лукашэнкі прызнаннем Крыма расійскім.Паводле яго слоў, беларускім бокам дэ-факта і дэ-юрэ Крым даўно быў прызнаны расійскім. Адзінае чаго не было - гэта палітычнай заявы, каб яе фармалізаваць "для расійскай медыйнай прасторы".Крым атрымаў статус расійскага рэгіёну пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім 96,77% выбаршчыкаў Крыма і 95,6% жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі. Аднак Украіна па-ранейшаму лічыць Крым сваёй, але часова акупаванай тэрыторыяй. У Крамлі неаднаразова заяўлялі, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН прагаласавалі за ўз'яднанне з Расіяй. Паводле слоў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, пытанне Крыма "закрыта канчаткова".
https://bel.sputnik.by/20211104/lukashenka-prapanava-pravests-sustrechu-na-vysheyshym-uzron--krymu-1057681327.html
крым
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/93/1044339307_172:0:2839:2000_1920x0_80_0_0_abdc3424c5aef1294081324864c59534.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крым, аляксандр лукашэнка, саюзная дзяржава, расія
крым, аляксандр лукашэнка, саюзная дзяржава, расія
Савіных: заява Лукашэнкі аб Крыме з'яўляецца прызнаннем яго тэрыторыяй РФ
09:21 05.11.2021 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Беларускі дэпутат лічыць, што ўлады рэспублікі дэ-факта даўно прызналі прыналежнасць паўвострава як неад'емнай часткі Расіі.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Заява Аляксандра Лукашэнкі аб Крыме на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы з'яўляецца прызнаннем яго расійскай тэрыторыяй, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у эфіры YouTube-канала "Салаўёў Live".
Раней падчас відэаканферэнцыі Вышэйшага дзяржсавета беларускі лідэр паскардзіўся, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не паклікаў яго з сабой у Крым, дзе праходзіла афіцыйнае святкаванне Дня народнага адзінства.
"Без сумнення", - сказаў беларускі дэпутат, адказваючы на пытанне, ці з'яўляецца заява Аляксандра Лукашэнкі прызнаннем Крыма расійскім.
Паводле яго слоў, беларускім бокам дэ-факта і дэ-юрэ Крым даўно быў прызнаны расійскім. Адзінае чаго не было - гэта палітычнай заявы, каб яе фармалізаваць "для расійскай медыйнай прасторы".
"Тым не менш за некалькі разоў былі заявы прэзідэнта (Лукашэнкі - Sputnik), што гэта палітычная рэальнасць. Сёння гэта было недвухсэнсоўна абвешчана. Для нас Крым, як і месяц таму быў неад'емнай часткай Расіі", - канстатаваў беларускі дэпутат.
Крым атрымаў статус расійскага рэгіёну пасля праведзенага там у сакавіку 2014 года рэферэндуму, на якім 96,77% выбаршчыкаў Крыма і 95,6% жыхароў Севастопаля выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі. Аднак Украіна па-ранейшаму лічыць Крым сваёй, але часова акупаванай тэрыторыяй. У Крамлі неаднаразова заяўлялі, што жыхары Крыма дэмакратычным шляхам у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам і Статутам ААН прагаласавалі за ўз'яднанне з Расіяй. Паводле слоў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, пытанне Крыма "закрыта канчаткова".