Лукашэнка хоча, каб медыкі пасля заканчэння ВНУ адпрацоўвалі да 10 гадоў

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі ў Оршы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі ў Оршы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2021
Падпісацца
Беларускі лідар лічыць несправядлівым факт, што некаторыя спецыялісты атрымліваюць адукацыю за кошт бюджэту, а потым едуць працаваць у іншыя краіны.
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што медыкі пасля атрымання бясплатнай адукацыі ў беларускай ВНУ павінны праходзіць адпрацоўку да 10 гадоў.
Аб гэтым ён заявіў у Оршы падчас наведвання гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі.

"Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца – прыйшоў, скончыў. Мы цябе рыхтавалі – адпрацуй 10 гадоў. Нам трэба паставіць усе кропкі над "i".

Аляксандр Лукашэнка

"Аж да драконаўскіх метадаў"

Лукашэнка даў даручэнне міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу ў 2022-м унесці для вырашэння гэтага пытання адпаведныя прапановы "аж да драконаўскіх метадаў".
Адзначым, патрабаванне па адпрацоўках медыцынскіх спецыялістаў прагучала ў кантэксце недахопу ўрачоў-рэаніматолагаў у краіне.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя сказаў, што "некаторыя, атрымаўшы бясплатную адукацыю ў Беларусі, з'язджаюць працаваць за мяжу".

Платная адукацыя "за капейкі"

Прэзідэнт зазначыў, што ў краіне нават за платную адукацыю беларусы аддаюць "капейкі".
"У нас увогуле бясплатная адукацыя, а там, дзе плацяць, гэта ў 10 разоў менш, чым у Амерыцы ці Германіі. Мы яго бясплатна падрыхтавалі, ён нам рукой махнуў і паехаў зарабляць", - паскардзіўся беларускі лідар.
І прыгадаў поствыбарчыя падзеі ў 2020 годзе, калі ў акцыях пратэсту ўдзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі сферы аховы здароўя. Па словах Лукашэнкі, медыкі могуць мець іншую пазіцыю па сітуацыі ў краіне.
"Але вы ж будзьце тварам нацыі, паводзьце сябе годна. Вось у чым праблема. Толькі ў тым, што парушалі закон".
Аляксандр Лукашэнка

Розныя пункты гледжання – добра

Расказаў Лукашэнка і пра тое, што падчас нарады ці абмеркавання тых ці іншых праектаў таксама патрабуе ад чыноўнікаў выказваць розныя пункты погляду.
"Яны павінны разумець, што працуюць на дзяржаву і павінны прытрымлівацца выпрацаванага курса", - падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, усюды павінна быць канкурэнцыя, але закон парушаць нельга.
"Калі мы ў грамадстве зараз не спынім гэта парушэнне закона, нашы дзеці будуць ілбамі сутыкацца, як на Захадзе. Чаму яны нас увесь час хістаюць: ім на Захадзе не падабаецца наша рэчаіснасць. А нам патрэбна стабільнасць", - заявіў Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Оршу - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2021
Лукашэнка не хоча, каб бальніцы ператвараліся ў санаторыі і дамы адпачынку
Чытайце таксама:
"Рана ўстаю, вечарам у лазню": Лукашэнка расказаў пра свой лад жыцця
Беларуская вакцына стане аналагам кітайскай Vero Cell – распрацоўшчыкі
Міністэрства аховы здароўя расказала, дзе возьме грошы на павелічэнне зарплат медыкаў
Лукашэнка аб каронавірусе: мы спаўзлі з вяршыні
Завод па вытворчасці вакцыны пабудуюць у Беларусі: колькі гэта будзе каштаваць
Стужка навiн
0