https://bel.sputnik.by/20211106/mnenerga-belarus-adnavla-pastak-elektraenerg-na-ukranu-1057714550.html
Мінэнерга: Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі на Украіну
Мінэнерга: Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі на Украіну
Sputnik Беларусь
Падпісаны кантракт прадугледжвае пастаўкі на працягу лістапада, графік сфарміраваны "з улікам існуючых тэхнічных магчымасцей". 06.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-06T10:37+0300
2021-11-06T10:37+0300
2021-11-06T10:37+0300
у свеце
беларусь
украіна
электраэнергія
кантракт
міністэрства энергетыкі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103763/21/1037632129_0:270:5184:3186_1920x0_80_0_0_a760a7d7ec1c7364bb0b8770d1252d17.jpg
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Беларуская электраэнергія пачала паступаць ва ўкраінскую энергасістэму 6 лістапада, паведамілі раніцай у суботу ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі.У ведамстве ўдакладнілі, што графік паставак сфарміраваны беларускім бокам. Улічваліся наяўныя тэхнічныя магчымасці: рэжым працы энергасістэмы і магутнасці генерыруючага абсталявання.Чаму Украіна папрасіла электраэнергіюУкраіне прыйшлося звярнуцца да беларускіх улад за электраэнергій з-за павышанай аварыйнасці на энергаблоках ЦЭС, паведамілі раней у кампаніі "Укрэнерга".Там растлумачылі, што прычынай дэфіцыту магутнасці стала павышаная аварыйнасць на энергаблоках цеплавых электрастанцый (ЦЭС) у перыяд сезоннага росту спажывання.Акрамя таго, у "Укрэнерга" паведамілі, што краіна запытала аварыйную дапамогу не толькі з энергасістэмы Беларусі, але і са Славакіі ў аб'ёме 100 МВт.У Мінску яшчэ ў аўторак пацвердзілі, што Кіеў просіць дапамагчы з пастаўкамі электраэнергіі. Прэс-служба міністэрства энергетыкі паведаміла, што ў рамках дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі паставіць ва Украіну 500 МВт электраэнергіі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211102/premer-ukrany-raskaza-kal-spatrebtstsa-elektrychnasts-z-belarus-1057623891.html
беларусь
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103763/21/1037632129_288:0:4896:3456_1920x0_80_0_0_5d56f26b5a32a3e5199c22862eec83b0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, украіна, электраэнергія, кантракт, міністэрства энергетыкі рб
у свеце, беларусь, украіна, электраэнергія, кантракт, міністэрства энергетыкі рб
Мінэнерга: Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі на Украіну
Падпісаны кантракт прадугледжвае пастаўкі на працягу лістапада, графік сфарміраваны "з улікам існуючых тэхнічных магчымасцей".
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Беларуская электраэнергія пачала паступаць ва ўкраінскую энергасістэму 6 лістапада, паведамілі раніцай у суботу ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі.
"У адпаведнасці з падпісаным кантрактам, пастаўкі будуць ажыццяўляцца на працягу лістапада", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве ўдакладнілі, што графік паставак сфарміраваны беларускім бокам. Улічваліся наяўныя тэхнічныя магчымасці: рэжым працы энергасістэмы і магутнасці генерыруючага абсталявання.
Чаму Украіна папрасіла электраэнергію
Украіне прыйшлося звярнуцца да беларускіх улад за электраэнергій з-за павышанай аварыйнасці на энергаблоках ЦЭС, паведамілі раней у кампаніі "Укрэнерга".
"У сувязі з дэфіцытам магутнасці ў ОЭС Украіны НЭК "Укрэнерга" вымушана актывавала аварыйную дапамогу з энергасістэмы Беларусі. Арыентыровачны аб'ём аварыйнай дапамогі складае каля 3500 МВт·г", - гаворыцца ў прэс-рэлізе "Укрэнерга".
Там растлумачылі, што прычынай дэфіцыту магутнасці стала павышаная аварыйнасць на энергаблоках цеплавых электрастанцый (ЦЭС) у перыяд сезоннага росту спажывання.
Акрамя таго, у "Укрэнерга" паведамілі, што краіна запытала аварыйную дапамогу не толькі з энергасістэмы Беларусі, але і са Славакіі ў аб'ёме 100 МВт.
У Мінску яшчэ ў аўторак пацвердзілі, што Кіеў просіць дапамагчы з пастаўкамі электраэнергіі. Прэс-служба міністэрства энергетыкі паведаміла, што ў рамках дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі паставіць ва Украіну 500 МВт электраэнергіі.
Украіна не будзе
закупляць электраэнергію ў Беларусі з 1 лістапада