Паўтор антырэкорду па смерцях: новыя дадзеныя Мінздароўя па каронавірусе

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧырвоная зона мінскай 4-й бальніцы
Чырвоная зона мінскай 4-й бальніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2021
Падпісацца
Эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне няпростая, але пік захворвання на COVID-19 пройдзены, упэўнены ў Міністэрстве аховы здароўя.
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі зафіксавала 1 993 выпадак заражэння каронавірусам за мінулыя суткі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Таксама за 24 гадзіны з бальніц выпісаны 2 494 пацыенты, памерлі ад ускладненняў інфекцыі 18 чалавек – і гэта паўтарэнне антырэкорду.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 612 015 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 587 208 пацыентаў, у якіх раней быў афіцыйна пацверджаны дыягназ.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4 730 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
Дадзеныя па вакцынацыі: першую дозу антыкавіднай прышчэпкі атрымалі амаль 3 млн беларусаў, другі ўкол зрабілі крыху больш за 2 млн 300 тысяч жыхароў краіны.

Лукашэнка аб каронавірусе

У час наведвання гарадской бальніцы №1 імя Сямашкі ў Оршы беларускі прэзідэнт яшчэ раз падзякаваў медыкам за тую ўвагу, якую яны надаюць лячэнню пацыентаў.
Ён адзначыў, што ў апошні час зніжаецца захворванне на каронавірус, і прычына ў тым ліку – вакцынацыя.
Лукашэнка нагадаў і пра тое, што трэба весці здаровы лад жыцця – правільна харчавацца, займацца спортам і не быць занадта эмацыянальным.

"Кавід для нас – вопыт. Мы ўсе сур'ёзна ўзварушыліся, убачылі слабыя месцы і ўсякія празмернасці, якія ў нас ёсць. Гэта для нас важна".

Аляксандр Лукашэнка
Пры гэтым ён заклікаў Міністэрства аховы здароўя забяспечыць урачоў дастойным заробкам – не менш за дзве тысячы беларускіх рублёў за месяц у сярэднім.
Распрацоўка беларускай вакцыны ад каронавіруса
 - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2021
Беларуская вакцына стане аналагам кітайскага Vero Cell – распрацоўшчыкі
Чытайце таксама:
"Я не ведаў, што гэта так цяжка": маналогі пацыентаў і ўрачоў з чырвонай зоны
Лукашэнка хоча, каб медыкі пасля заканчэння ВНУ адпрацоўвалі да 10 гадоў
"Рана ўстаю, вечарам у лазню": Лукашэнка расказаў пра свой лад жыцця
Лукашэнка не хоча, каб бальніцы ператвараліся ў санаторыі і дамы адпачынку
Не чакалі? Новы штам COVID, небяспечны для моладзі, прыйшоў у Беларусь
Стужка навiн
0