https://bel.sputnik.by/20211109/makey-ab-stuatsy-na-myazhy-my-pershynyu-sutykaemsya-z-nechym-padobnym-1057799661.html
Макей аб сітуацыі на мяжы: мы ўпершыню сутыкаемся з нечым падобным
Макей аб сітуацыі на мяжы: мы ўпершыню сутыкаемся з нечым падобным
Sputnik Беларусь
У сераду ў Маскве пройдзе сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Расіі і Беларусі, на якой плануецца абмеркаваць у тым ліку эскалацыю міграцыйнага крызісу ў... 09.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-09T18:59+0300
2021-11-09T18:59+0300
2021-11-09T19:00+0300
калючая загарода еўрасаюза
уладзімір макей
беларусь
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
расія
масква
крызіс
мзс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057186949_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_1c984e0a3d19e4be5d218e1d84ab1aa1.jpg
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы сапраўды застаецца напружанай, краіна ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкаецца з нечым падобным, сказаў у аўторак міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.Ён нагадаў, што Беларусь не раз заяўляла аб сваёй гатоўнасці да дыялогу па ўсіх праблемных пытаннях і заклікала еўрапейскія дзяржавы адмовіцца ад дыскрымінацыі бежанцаў з прычыны выбранага імі шляху руху. На думку міністра, ігнараванне сітуацыі з боку ЕС нясе ў сабе высокія гуманітарныя рызыкі, найперш для бежанцаў.Усё гэта, па словах Макея, адбываецца на вачах Еўрасаюза, які больш за ўсіх, нібыта, выступае за правы чалавека і па-ментарску вучыць іх выконваць. Міністр здзіўляецца, чаму ЗША ніяк не рэагуюць на сітуацыю і спакойна назіраюць за тым, як палякі здзекуюцца з аднаго з іх галоўных саюзнікаў – курдаў."Бо большасць бежанцаў сёння на беларуска-польскай мяжы - курды. І зусім нядаўна, літаральна ў верасні, прэзідэнт ЗША Байдэн заяўляў, што не кіне, цытую, бліжэйшых саюзнікаў Захаду ў Сірыі, як гэта зрабіў з Афганістанам. Па-мойму, на ўсход Сірыі нават накіроўваўся высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША, каб даць асабістыя запэўненні курдам", - адзначыў Уладзімір Макей.Беларускі міністр падкрэсліў, што 10 лістапада сітуацыю на граніцы ён абмяркуе разам з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.Наплыў мігрантаў на мяжыРаніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пагранперахода "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду.Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Ноччу мігранты засталіся ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211109/drug-dzen-supratsstayannya-na-belaruska-polskay-myazhy--translyatsyya-1057774862.html
беларусь
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0e/1057186949_82:0:1149:800_1920x0_80_0_0_aeb376b1462975937916a7efdf2447a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір макей, беларусь, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, расія, масква, крызіс, мзс
уладзімір макей, беларусь, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, расія, масква, крызіс, мзс
Макей аб сітуацыі на мяжы: мы ўпершыню сутыкаемся з нечым падобным
18:59 09.11.2021 (абноўлена: 19:00 09.11.2021) У сераду ў Маскве пройдзе сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Расіі і Беларусі, на якой плануецца абмеркаваць у тым ліку эскалацыю міграцыйнага крызісу ў беларуска-польскім прыграніччы.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы сапраўды застаецца напружанай, краіна ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкаецца з нечым падобным, сказаў у аўторак міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Ён нагадаў, што Беларусь не раз заяўляла аб сваёй гатоўнасці да дыялогу па ўсіх праблемных пытаннях і заклікала еўрапейскія дзяржавы адмовіцца ад дыскрымінацыі бежанцаў з прычыны выбранага імі шляху руху. На думку міністра, ігнараванне сітуацыі з боку ЕС нясе ў сабе высокія гуманітарныя рызыкі, найперш для бежанцаў.
"Усе, хто знаходзіцца на мяжы, хочуць падаць хадайніцтва аб прадастаўленні абароны ў ЕС. Замест гэтага іх атручваюць газам, страляюць паверх галоў і сцягваюць да мяжы ваенную тэхніку з баявой зброяй буйнога калібру. Парушэнні праў чалавека і асноўных міжнародных дакументаў не паддаюцца сумненню", - заявіў кіраўнік беларускага МЗС.
Усё гэта, па словах Макея, адбываецца на вачах Еўрасаюза, які больш за ўсіх, нібыта, выступае за правы чалавека і па-ментарску вучыць іх выконваць. Міністр здзіўляецца, чаму ЗША ніяк не рэагуюць на сітуацыю і спакойна назіраюць за тым, як палякі здзекуюцца з аднаго з іх галоўных саюзнікаў – курдаў.
"Бо большасць бежанцаў сёння на беларуска-польскай мяжы - курды. І зусім нядаўна, літаральна ў верасні, прэзідэнт ЗША Байдэн заяўляў, што не кіне, цытую, бліжэйшых саюзнікаў Захаду ў Сірыі, як гэта зрабіў з Афганістанам. Па-мойму, на ўсход Сірыі нават накіроўваўся высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША, каб даць асабістыя запэўненні курдам", - адзначыў Уладзімір Макей.
Беларускі міністр падкрэсліў, што 10 лістапада сітуацыю на граніцы ён абмяркуе разам з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.
Раніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пагранперахода "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду.
Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Ноччу мігранты засталіся ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру.
ЕС перакідвае на мяжу "
брыгады супраціўлення мігрантам" – Захарава
Захарава прапанавала Польшчы
прыняць "удзячных іракцаў"