Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў прапанаваў ЕС дапамагчы Беларусі ў сітуацыі з мігрантамі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛагер нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы
Лагер нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2021
Падпісацца
Кіраўнік расійскага МЗС усклаў на Захад адказнасць за міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і Польшчы трэба вырашаць па нормах міжнароднага гуманітарнага права, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася 8 лістапада, калі некалькі тысяч бежанцаў накіраваліся ў напрамку Польшчы. Польскія сілавікі іх не прапусцілі, тады мігранты, сярод якіх шмат жанчын і дзяцей, разбілі палатачны лагер каля мяжы і некалькі разоў паспрабавалі штурмам пераадолець загароду. Некалькі чалавек у выніку былі затрыманы.
"Я лічу, што вырашэнне гэтых праблем павінна заключацца ў поўнай павазе прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права", – заявіў Лаўроў.
Паводле яго слоў, пры гэтым не варта забываць аб корані ўзніклай праблемы. "А ногі растуць з той палітыкі, якую заходнія краіны, уключаючы краіны НАТА і Еўрасаюза, праводзілі многія гады адносна Блізкага Усходу і поўначы Афрыкі, спрабуючы навязаць ім лепшае жыццё, па заходніх узорах", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.
"Пры ўсіх кроках, якія зараз абмяркоўваюцца, трэба не забываць аб тым, адкуль усё гэта пачалося, і па чыёй віне ўсё гэта адбываецца цяпер", - дадаў міністр.
Лаўроў таксама заклікаў краіны Еўрасаюза пазбягаць двайных стандартаў у рашэнні гэтага пытання.
Міністр прапанаваў Еўрасаюзу дапамагаць Беларусі з мігрантамі, як ён гэта рабіў у сітуацыі з Турцыяй.
"Учора на некаторых паліталагічных дыскусіях казалі: а чаму вось, калі з Турцыі ішлі бежанцы, ЕС выдзеліў фінансаванне, каб яны заставаліся на тэрыторыі Турэцкай рэспублікі. Чаму нельга дапамагаць таксама беларусам?" - запытаў Лаўроў.
Ён дадаў, што ЕС трэба "адказваць за свае словы і свае ўчынкі".
Другі дзень супрацьстаяння на беларуска-польскай мяжы – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Што адбылося ў другі дзень супрацьстаяння на беларуска-польскай мяжы
Чытайце таксама:
Мінабароны: Польшча не накіравана на канструктыўнае вырашэнне пытання
ЕС перакідвае на мяжу "брыгады супраціўлення мігрантам" – Захарава
МЗС Беларусі перасцярог Польшчу ад правакацый на мяжы
Праблем з мігрантамі на тэрыторыі Беларусі няма – МУС
ЕС мае намер увесці санкцыі супраць авіякампаній краін, з якіх едуць мігранты
"Першы дзень асады": што адбывалася ў лагеры нелегалаў каля польскай мяжы
Людзі спяць у спальніках проста на зямлі: карэспандэнт RT у лагеры бежанцаў
Што адбывалася на беларуска-польскай мяжы ў панядзелак
Стужка навiн
0