https://bel.sputnik.by/20211109/mzs-belarus-perastsyarog-polshchu-ad-pravakatsyy-na-myazhy-1057781332.html
МЗС Беларусі перасцярог Польшчу ад правакацый на мяжы
МЗС Беларусі перасцярог Польшчу ад правакацый на мяжы
Sputnik Беларусь
У Мінску сур'ёзна занепакоены за лёсы людзей, якія імкнуцца любымі шляхамі і спосабамі патрапіць у краіны Еўрапейскага саюза. 09.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-09T12:24+0300
2021-11-09T12:24+0300
2021-11-09T12:27+0300
калючая загарода еўрасаюза
мзс беларусі
беларусь
мінск
польшча
ес
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
правакацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/08/1057763101_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_7751679b236808e1045ad81229d62ea9.jpg
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Абвастрэнне міграцыйнай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы выклікана тым, што афіцыйная Варшава "ігнаруе аб'ектыўную рэальнасць", заявіла ў аўторак прэс-служба МЗС Беларусі.Па словах прадстаўнікоў МЗС, Варшава па-ранейшаму працягвае ігнараваць абвастрэнне міграцыйнага крызісу, а яе падыходы да вырашэння сур'ёзных праблем - адкрыта "страусіныя"."На гэтым фоне вельмі нязграбна выглядаюць негрунтоўныя спробы польскага боку перакласці адказнасць за міграцыйную сітуацыю на Беларусь, якая дынамічна развіваецца. Мы неаднаразова заклікалі нашых суседзяў да прадметнага дыялогу і канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж профільнымі ведамствамі па важных трансгранічных пытаннях, якія ўяўляюць безумоўную агульную цікавасць", - заявілі ў прэс-службе.У міністэрстве замежных спраў Беларусі адзначылі, што рэзкае абвастрэнне сітуацыі ў беларуска-польскім прыграніччы выклікае сур'ёзную заклапочанасць - у першую чаргу за лёсы людзей, якія любымі шляхамі імкнуцца патрапіць у ЕС.Тысячы мігрантаў каля межРаніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пагранперахода "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду.Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Па інфармацыі ДПК Беларусі, на сумежным баку нават чулі стрэлы. Ноччу мігранты засталіся ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у ЕС яны не маюць намеру.У гэты ж час на сумежным баку польскія пагранічнікі зафіксавалі 309 спроб незаконнага перасячэння. Затрымана 17 мігрантаў, 85 бежанцам выдадзена рашэнне аб выездзе з Польшчы. За саўдзельніцтва арыштавана 6 чалавек - украінцы, сірыец, узбек, швед і грамадзянін ФРГ.Глядзіце, што адбываецца на месцы падзей прама зараз.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211109/pershy-dzen-asady-shto-adbyvalasya--lagery-nelegala-kalya-polskay-myazhy-1057772129.html
беларусь
мінск
польшча
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/08/1057763101_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_4b825fa1b6df383e89e0f7284940851c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, беларусь, мінск, польшча, ес, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, правакацыя
мзс беларусі, беларусь, мінск, польшча, ес, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, правакацыя
МЗС Беларусі перасцярог Польшчу ад правакацый на мяжы
12:24 09.11.2021 (абноўлена: 12:27 09.11.2021) У Мінску сур'ёзна занепакоены за лёсы людзей, якія імкнуцца любымі шляхамі і спосабамі патрапіць у краіны Еўрапейскага саюза.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Абвастрэнне міграцыйнай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы выклікана тым, што афіцыйная Варшава "ігнаруе аб'ектыўную рэальнасць", заявіла ў аўторак прэс-служба МЗС Беларусі.
"Хочам загадзя перасцерагчы польскі бок ад выкарыстання любых правакацый, накіраваных супраць Рэспублікі Беларусь, для апраўдання магчымых незаконных сілавых дзеянняў у дачыненні да бяздольных бяззбройных людзей, сярод якіх шмат непаўналетніх дзяцей і жанчын", – адзначаецца ў каментарыі ведамства.
Па словах прадстаўнікоў МЗС, Варшава па-ранейшаму працягвае ігнараваць абвастрэнне міграцыйнага крызісу, а яе падыходы да вырашэння сур'ёзных праблем - адкрыта "страусіныя".
"На гэтым фоне вельмі нязграбна выглядаюць негрунтоўныя спробы польскага боку перакласці адказнасць за міграцыйную сітуацыю на Беларусь, якая дынамічна развіваецца. Мы неаднаразова заклікалі нашых суседзяў да прадметнага дыялогу і канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж профільнымі ведамствамі па важных трансгранічных пытаннях, якія ўяўляюць безумоўную агульную цікавасць", - заявілі ў прэс-службе.
У міністэрстве замежных спраў Беларусі адзначылі, што рэзкае абвастрэнне сітуацыі ў беларуска-польскім прыграніччы выклікае сур'ёзную заклапочанасць - у першую чаргу за лёсы людзей, якія любымі шляхамі імкнуцца патрапіць у ЕС.
"Зыходзім з таго, што стаўленне польскага боку да іншаземцаў, якія шукаюць прыстанішча і абароны, стане чарговым тэстам і лакмусавай паперкай рэальнай прыхільнасці афіцыйнай Варшавы прынцыпам міжнароднага права, гуманізму, высокім дэмакратычным стандартам у галіне абароны праў чалавека", – растлумачылі ў МЗС.
Тысячы мігрантаў каля меж
Раніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пагранперахода "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду.
Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Па інфармацыі ДПК Беларусі, на сумежным баку нават чулі стрэлы. Ноччу мігранты засталіся ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у ЕС яны не маюць намеру.
У гэты ж час на сумежным баку польскія пагранічнікі зафіксавалі 309 спроб незаконнага перасячэння. Затрымана 17 мігрантаў, 85 бежанцам выдадзена рашэнне аб выездзе з Польшчы. За саўдзельніцтва арыштавана 6 чалавек - украінцы, сірыец, узбек, швед і грамадзянін ФРГ.
Праблем з мігрантамі на тэрыторыі Беларусі няма – МУС
ЕС мае намер
увесці санкцыі супраць авіякампаній краін, з якіх едуць мігранты
Людзі
спяць у спальніках проста на зямлі: карэспандэнт RT у лагеры бежанцаў
Стральба на мяжы чутна з польскага боку - Дзяржпагранкамітэт
Што адбывалася
на беларуска-польскай мяжы ў панядзелак