"Першы дзень асады": што адбывалася ў лагеры нелегалаў каля польскай мяжы
09:55 09.11.2021 (абноўлена: 10:05 09.11.2021)
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігрант з дзіцем на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Бежанцы загадзя дамовіліся ў групавых чатах аб тым, што трэба прыехаць у панядзелак да пункта пропуску "Брузгі", прыбывалі з Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцей.
ГРОДНА, 9 ліс – Sputnik, Іна Грышук. Вялікі палатачны лагер на нейтральнай паласе каля польскай мяжы зладзілі нелегальныя мігранты ў панядзелак, 8 лістапада. Нелегалы вялікімі групамі прыбывалі туды на працягу ўсяго дня, будавалі палаткі і шалашы, разводзілі вогнішчы, нарыхтоўвалі дровы, а з надыходам цемры ўладкаваліся на начлег. Журналістка Sputnik Іна Грышук правяла ўвесь дзень у беларуска-польскім прыграніччы і на свае вочы ўбачыла, што там адбывалася.
Дзірка ў плоце і сцежка ў лесе
Вялікія групы нелегальных мігрантаў з'явіліся каля пункта пропуску "Брузгі", што за 30 кіламетраў ад Гродна, каля 10 гадзін раніцы. Усе накіроўваліся ў бок польскай мяжы.
© Sputnik / Инна ГришукУздоўж дарогі выстраіліся пагранічнікі з сабакамі
Уздоўж дарогі выстраіліся пагранічнікі з сабакамі
© Sputnik / Инна Гришук
"Ішлі групамі па сто-дзвесце чалавек прама па дарозе, я бачыў гэтыя натоўпы. Іх там больш за тысячу будзе", – распавядаў раніцай кіроўца фуры.
Спачатку мігранты ішлі па дарозе, але прыкладна за кіламетр ад мяжы збочвалі ў лес. Паток людзей у бок мяжы, абчэпленых бауламі, працягваўся каля дзвюх гадзін. Беларускія пагранічнікі з сабакамі і аўтаматамі ў гэты час стаялі ланцужком уздоўж ускраіны лесу, не давалі мігрантам патрапіць на дарогу, якая вядзе да выезду з пагранічнага пункта пропуску.
© Sputnik / Инна ГришукГрупа мігрантаў на трасе М6
Група мігрантаў на трасе М6
© Sputnik / Инна Гришук
"Прыехалі з Ірака. Мы ідзем у Германію, не жадаем у Польшчу", – на хаду тлумачылі мігранты і хутка працягвалі свой шлях.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты спрабуюць перайсці мяжу Беларусі і Польшчы
Мігранты спрабуюць перайсці мяжу Беларусі і Польшчы
© Sputnik / Виктор Толочко
Лясная частка шляху заканчвалася каля дзіркі ў беларускім плоце. Прабраўшыся праз яе, бежанцы апыналіся на перааранай паласе - у калідоры з двух металічных агародж, па ёй ішлі да нейкай кропкі збору.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты ідуць у Польшчу
Мігранты ідуць у Польшчу
© Sputnik / Виктор Толочко
У другой палове дня паток мігрантаў зменшыўся, але не спыніўся. Да самага вечара яны працягвалі прыбываць да польскай мяжы.
Палаткі ўздоўж польскай "калючкі"
Бліжэй да абеду ўздоўж польскага калючага плота ўзнік вялізны палатачны лагер. Ён размясціўся на вузкай паласе прыкладна за два кіламетры ад пагранпераходу "Брузгі-Кузніца". Мігранты прыносілі з сабой набытыя загадзя палаткі і спальныя мяшкі, хтосьці майстраваў буданы з яловых галінак, нехта - размяшчаўся прама пад адкрытым небам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
Мігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
"Мы не сыдзем адсюль. Будзем тут датуль, пакуль не пройдзем на той бок. Колькі? Два, тры дні, тыдзень – мы не ведаем. Сыходзіць не будзем. Мы не ведаем, як нам вярнуцца назад", - тлумачыў адзін з мігрантаў, дадаючы, што іх мэта - не Польшча, а Германія, таму што там створаны лепшыя ўмовы для мігрантаў.
Па другі бок калючага дроту на тэрыторыі Польшчы сабралася вялікая колькасць паліцыі, вайскоўцаў, стаяла ваенная тэхніка, машыны паліцыі, вадамёт, над лагерам мігрантаў кожныя пяць хвілін лятаў верталёт, часам на вельмі нізкай вышыні.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЛагер мігрантаў на беларуска-польскай мяжы 8 лістапада 2021 года
Лагер мігрантаў на беларуска-польскай мяжы 8 лістапада 2021 года
© Sputnik / Виктор Толочко
Яшчэ днём у нейкі момант нелегалы павалілі тоўстую сасну, якая абрынулася на драцяную загароду і парвала яе. Мігранты спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы праз дзірку, якая ўтварылася, але беспаспяхова. У гэты момант палякі ўжывалі слёзатачывы газ. Частку дрэва, якое апынулася на польскай тэрыторыі, палякі хутка спілавалі, а дзірку ў калючым плоце экстрана залаталі.
Нарыхтоўвалі дровы і скардзіліся на жыццё
На працягу дня бежанцы паказалі, што сыходзіць не збіраюцца. Яны рыхтаваліся паліць вогнішчы, збіралі ў лесе галінкі, хто мацней - ламалі бярозы або вырывалі з коранем маладыя дрэўцы. Адны ламалі проста дрэвы на дровы, скачучы на іх, іншыя арудавалі сякерай.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
Мігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
Спачатку нелегалы размясціліся на паласе шырынёй каля 30-40 метраў паміж калючым польскім плотам і беларускім бярозавым лесам. Але бліжэй да вечара вырашылі перамясціцца ўшчыльную да польскай калючкі і занялі вузкую паласу ўздоўж мяжы шырынёй не больш за 15 метраў. Некаторыя палаткі стаялі літаральна за 1-1,5 метра ад польскай тэрыторыі. Нелегалы ўладкоўваліся невялікімі групамі вакол вогнішчаў, разагравалі бляшанкі з тушонкай, варылі кашы ў каструльках. Амаль у кожнай кампаніі былі дзеці. Гэта і зусім малыя, якім яшчэ няма года, і старэйшыя рабяты. Многія прыехалі сем'ямі, у якіх па двое, трое ці чацвёра маленькіх дзяцей.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
Мігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
"Мая жонка цяжарная, у нас няма палаткі, дапамажыце нам прывезці палатку", - звярнуўся мужчына да журналіста, паказваючы на сваю жонку.
Кампанія па суседстве скардзілася, што ў іх маленькія дзеці, якіх няма чым карміць.
"У нас няма ежы і вады, мы не ведаем, чым будзем карміць дзяцей", - казалі яны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
Мігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
Тут жа падышла маладая жанчына з просьбай дапамагчы ёй дастаць малако для малога дзiцяцi. Іншыя прасілі лекі ад прастуды. Адзін мужчына паказаў 20-гадовага сына ў інвалідным крэсле, якога таксама даставілі ў палатачны лагер ляснымі сцежкамі.
Яшчэ адна жанчына расказала, што страціла недзе ў лесе пад Ваўкавыскам мужа і траіх дзяцей і хоча даведацца, дзе яны знаходзяцца.
Аб пункце збору дамовіліся загадзя
Паводле інфармацыі пагранічнікаў, да вечара каля польскай мяжы сабралася больш за дзве тысячы нелегалаў. Было відаць, што многія з насельнікаў палатачнага лагера - людзі нябедныя. У іх добры абутак і адзенне, дарагія мабільныя тэлефоны. Амаль усе паводзілі сябе з журналістамі прыязна, прасілі сфатаграфаваць іх, імкнуліся пазіраваць і патрапіць у кадр.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
Мігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
Многія бежанцы расказалі, што прыехалі з Ірака. Амаль кожны расказваў пра невыносныя ўмовы жыцця на радзіме і пра тое, што там іх чакае смерць. У Беларусь яны прыбылі самалётам па кароткатэрміновай турыстычнай візе. Да польскай мяжы ў панядзелак кожны прыязджаў па-рознаму.
"Мы прыехалі з Мінска на таксі, да гэтага два тыдні жылі ў атэлі ў Мінску", - распавёў малады мужчына. Ён дадаў, што бежанцы, якія прыехалі ў Беларусь, знаходзяцца ў групавых чатах у месенджэрах, там дамовіліся сабрацца менавіта ў гэты дзень і ў гэтым месцы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
Мігранты разбілі лагер на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
"Ехалі з Мінска, Брэста, Гродна. З розных гарадоў", - удакладніў мужчына і сказаў, што ў лагер прыехалі яшчэ не ўсе, паводле яго прагнозаў, тут можа сабрацца каля чатырох тысяч чалавек.
Позна вечарам патокі нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць прайсці да палатачнага лагера, не спыніліся - нелегалы працягвалі прыбываць да польскай мяжы.
Таксама на Sputnik:
Мігрантаў, якія змогуць прарвацца ў Польшчу, будуць выцясняць назад
Стральба на мяжы чутна з польскага боку - Дзяржпагранкамітэт
Афіцыйна: ДПК не выключае правакацый з боку Польшчы на мяжы
Становішча на мяжы: натоўп мігрантаў спрабуе прарвацца ў Польшчу – відэа
Літва накіруе войскі да мяжы з-за сітуацыі з мігрантамі