https://bel.sputnik.by/20211110/dzve-grupy-mgranta-prarvalsya-z-belarus--polshchu--sm-1057806461.html
Дзве групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу – СМІ
Дзве групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу – СМІ
Sputnik Беларусь
У раёне пагранперахода "Брузгі-Кузніца", дзе мігранты арганізавалі лагер, захоўваецца спакойная сітуацыя. 10.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-10T09:21+0300
2021-11-10T09:21+0300
2021-11-10T09:21+0300
калючая загарода еўрасаюза
польшча
смі
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057805167_0:49:3072:1777_1920x0_80_0_0_3680660ba76b6334dbf604ee6b9c66ee.jpg
МІНСК, 10 ліст — Sputnik. Дзве вялікія групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Польскае радыё Беласток.Драцяную агароджу ўцекачы зламалі ў раёне мясцовасцяў Белавежа і Крынкі. Паводле інфармацыі прэс-сакратара Падляскага аддзялення памежнай аховы Польшчы Катажыны Здановіч, было "сілавое ўварванне".Па дадзеных польскіх памежнікаў, у групах - некалькі дзясяткаў чалавек. Некаторых удалося вярнуць на беларускі бок, астатнія схаваліся ў лясах, іх шукаюць.У раёне пагранперахода "Брузгі- Кузніца", дзе мігранты арганізавалі вялікі лагер, сітуацыя спакойная. Тут, паводле звестак беларускіх памежнікаў, знаходзіцца каля дзвюх тысяч бежанцаў. У аўторак замежнікі атрымалі ваду і харчаванне ад беларускага боку.Немцы жадаюць дапамагчы мігрантамУ ноч на сераду польская паліцыя спыніла аўтобус нямецкіх актывістаў з гуманітарных ініцыятыў, за тры кіламетры ад мяжы з Беларуссю, дзе дзейнічае надзвычайнае становішча.Актывісты планавалі дапамагчы мігрантам ежай і лекамі, а таксама прывезці іх у Германію, аднак МУС ФРГ папярэдзіла аб прававых наступствах за такі крок, паведамляе нямецкае агенцтва DPA.Тысячы мігрантаў на мяжыРаніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пункта пропуску "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу.Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду. Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ.З таго часу прайшло дзве ночы, мігрантам давялося застацца ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру, многія з іх плануюць патрапіць у Германію.Чытайце таксама:
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0a/1057805167_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_6cefd89908811b7072a485c7bbdf7fb9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, смі, нелегальныя мігранты
польшча, смі, нелегальныя мігранты
Дзве групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу – СМІ
У раёне пагранперахода "Брузгі-Кузніца", дзе мігранты арганізавалі лагер, захоўваецца спакойная сітуацыя.
МІНСК, 10 ліст — Sputnik. Дзве вялікія групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Польскае радыё Беласток.
Драцяную агароджу ўцекачы зламалі ў раёне мясцовасцяў Белавежа і Крынкі. Паводле інфармацыі прэс-сакратара Падляскага аддзялення памежнай аховы Польшчы Катажыны Здановіч, было "сілавое ўварванне".
Па дадзеных польскіх памежнікаў, у групах - некалькі дзясяткаў чалавек. Некаторых удалося вярнуць на беларускі бок, астатнія схаваліся ў лясах, іх шукаюць.
У раёне пагранперахода "Брузгі- Кузніца", дзе мігранты арганізавалі вялікі лагер, сітуацыя спакойная. Тут, паводле звестак беларускіх памежнікаў, знаходзіцца каля дзвюх тысяч бежанцаў. У аўторак замежнікі атрымалі ваду і харчаванне ад беларускага боку.
Немцы жадаюць дапамагчы мігрантам
У ноч на сераду польская паліцыя спыніла аўтобус нямецкіх актывістаў з гуманітарных ініцыятыў, за тры кіламетры ад мяжы з Беларуссю, дзе дзейнічае надзвычайнае становішча.
Актывісты планавалі дапамагчы мігрантам ежай і лекамі, а таксама прывезці іх у Германію, аднак МУС ФРГ папярэдзіла аб прававых наступствах за такі крок, паведамляе нямецкае агенцтва DPA.
Раніцай у панядзелак, 8 лістапада, да беларуска-польскай мяжы ў раёне пункта пропуску "Брузгі" прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу.
Абыходзячы пагранпераход, яны адразу адправіліся ў лес і паспрабавалі прарвацца ў Польшчу праз драцяную загароду. Частцы з іх гэта ўдалося, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ.
З таго часу прайшло дзве ночы, мігрантам давялося застацца ў палатачным лагеры ў лесе на беларускай тэрыторыі. Адступаць ад жадання патрапіць у Польшчу яны не маюць намеру, многія з іх плануюць патрапіць у Германію.
Макей аб сітуацыі на мяжы: мы ўпершыню сутыкаемся з нечым падобным
Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны
транзіт мігрантаў у ЕССпяць на зямлі, паляць вогнішчы -
другі дзень мігрантаў на мяжы