https://bel.sputnik.by/20211110/shto-pagrazhae-za-nyavyplatu-transpartnaga-padatku--mpz-1057808691.html
Што пагражае за нявыплату транспартнага падатку – МПЗ
Што пагражае за нявыплату транспартнага падатку – МПЗ
Sputnik Беларусь
Таксама ў міністэрстве па падатках і зборах расказалі, колькі будуць дзейнічаць ільготы для ўладальнікаў электрамабіляў. 10.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-10T11:22+0300
2021-11-10T11:22+0300
2021-11-10T11:22+0300
міністэрства па падатках і зборах рб
падаткі
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102580/04/1025800498_0:219:3000:1907_1920x0_80_0_0_43872c5f265cac55ddf0b09dde1f1eb2.jpg
З 1 студзеня 2021 года ўпершыню ў Беларусі ўведзены транспартны падатак. Яго абавязаны заплаціць усе фізічныя асобы і арганізацыі, якія маюць транспартныя сродкі, якія зарэгістраваны ў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Як правільна аплаціць падатак, і хто карыстаецца льготамі распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Сума залежыць ад масы аўтамабіляЯк адзначыў спікер, стаўкі падатку адрозніваюцца ў залежнасці ад тыпу транспартнага сродку. Ключавы параметр - гэта максімальная дазволеная маса для легкавых і грузавых аўтамабіляў."Напрыклад, для транспартных сродкаў вагой ад 1.5 тоны, але не больш за 1750 кг - сума аплаты складзе 81 руб. за год. Ад 1750 кг да 2 тон - 102 руб. Для матацыклаў стаўка адзіная - 41 руб.", - распавёў Кавалеўскі.Па словах прадстаўніка МПЗ, выключэнне складаюць уладальнікі аўтамабіляў, якія былі выпушчаныя да 1 студзеня 1992 года. Ім транспартны падатак плаціць не трэба.Таксама ён растлумачыў, што не абкладаюцца транспартным падаткам аўтамабілі, спецыяльна абсталяваныя для выкарыстання інвалідамі.Што пагражае за нявыплату?Кавалеўскі растлумачыў, што нявыплата любога падатку цягне налічэнне пеняў. Пені ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам прымаюцца, зыходзячы з памераў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі."На сённяшні дзень яна складае 9,25 % гадавых. Акрамя таго, пагражае адміністрацыйная адказнасць. Мера адказнасці прадугледжана ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях - гэта штраф у памеры 15 % нявыплачанага падатку, але пры ўмове, калі сума нявыплачанага падатку перавышае базавую велічыню", - сказаў Кавалеўскі.Таксама спікер растлумачыў, што спагнанне падаткаў у неплацельшчыкаў па заканадаўстве ажыццяўляюць ужо не самі падатковыя органы. Яны рыхтуюць пакет дакументаў і перадаюць у падраздзяленні АПВ – аддзелы прымусовага выканання.Разам з тым начальнік упраўлення МПЗ зазначыў, што галоўная задача падатковых органаў забяспечыць умовы, каб грамадзяне маглі своечасова аплаціць падатак. "Пры неабходнасці супрацоўнікі могуць патэлефанаваць і нагадаць, што неабходна аплаціць падатак".Транспартны падатак неабходна заплаціць да 15 снежняЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102580/04/1025800498_0:0:2580:1935_1920x0_80_0_0_1bd98619c5d919d7aba854f11ae4a1e8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства па падатках і зборах рб, падаткі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
міністэрства па падатках і зборах рб, падаткі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Што пагражае за нявыплату транспартнага падатку – МПЗ
Таксама ў міністэрстве па падатках і зборах расказалі, колькі будуць дзейнічаць ільготы для ўладальнікаў электрамабіляў.
З 1 студзеня 2021 года ўпершыню ў Беларусі ўведзены транспартны падатак. Яго абавязаны заплаціць усе фізічныя асобы і арганізацыі, якія маюць транспартныя сродкі, якія зарэгістраваны ў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Як правільна аплаціць падатак, і хто карыстаецца льготамі распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Сума залежыць ад масы аўтамабіля
Як адзначыў спікер, стаўкі падатку адрозніваюцца ў залежнасці ад тыпу транспартнага сродку. Ключавы параметр - гэта максімальная дазволеная маса для легкавых і грузавых аўтамабіляў.
"Напрыклад, для транспартных сродкаў вагой ад 1.5 тоны, але не больш за 1750 кг - сума аплаты складзе 81 руб. за год. Ад 1750 кг да 2 тон - 102 руб. Для матацыклаў стаўка адзіная - 41 руб.", - распавёў Кавалеўскі.
Па словах прадстаўніка МПЗ, выключэнне складаюць уладальнікі аўтамабіляў, якія былі выпушчаныя да 1 студзеня 1992 года. Ім транспартны падатак плаціць не трэба.
"Таксама ад выплаты падатку вызвалены легкавыя транспартныя сродкі, якія прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком. Гэта значыць не гібрыды, а поўнасцю электрамабілі. Гэта льгота прадугледжана на даволі працяглы перыяд - да канца 2025 года", - сказаў Кавалеўскі.
Таксама ён растлумачыў, што не абкладаюцца транспартным падаткам аўтамабілі, спецыяльна абсталяваныя для выкарыстання інвалідамі.
Што пагражае за нявыплату?
Кавалеўскі растлумачыў, што нявыплата любога падатку цягне налічэнне пеняў. Пені ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам прымаюцца, зыходзячы з памераў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі.
"На сённяшні дзень яна складае 9,25 % гадавых. Акрамя таго, пагражае адміністрацыйная адказнасць. Мера адказнасці прадугледжана ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях - гэта штраф у памеры 15 % нявыплачанага падатку, але пры ўмове, калі сума нявыплачанага падатку перавышае базавую велічыню", - сказаў Кавалеўскі.
Таксама спікер растлумачыў, што спагнанне падаткаў у неплацельшчыкаў па заканадаўстве ажыццяўляюць ужо не самі падатковыя органы. Яны рыхтуюць пакет дакументаў і перадаюць у падраздзяленні АПВ – аддзелы прымусовага выканання.
"Супрацоўнікі АПВ маюць права выпісваць выканаўчыя лісты і накіроўваць па месцы працы, службы. Найбольш жорсткія меры, якія сапраўды заканадаўства прадугледжвае, аж да вопісу маёмасці, аж да абмежавання шэрагу правоў грамадзян, але гэта толькі па рашэнні суда, напрыклад, права выезду за межы Рэспублікі Беларусь, права кіравання транспартнымі сродкамі", - сказаў Кавалеўскі.
Разам з тым начальнік упраўлення МПЗ зазначыў, што галоўная задача падатковых органаў забяспечыць умовы, каб грамадзяне маглі своечасова аплаціць падатак. "Пры неабходнасці супрацоўнікі могуць патэлефанаваць і нагадаць, што неабходна аплаціць падатак".
Транспартны падатак неабходна заплаціць да 15 снежня
Ці з'явяцца ў Беларусі
новыя падаткі?
Электрамабілі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года