https://bel.sputnik.by/20211110/ukrana-zmatsnyae-akhovu-myazhy-z-belarussyu-1057811503.html
Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю
Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Верагодныя напрамкі, па якіх мігранты могуць дабрацца да краіны, ужо пралічаны, заявілі ва ўкраінскім МУС. На кардон накіруюць больш тэхнікі, беспілотнікаў і... 10.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-10T12:52+0300
2021-11-10T12:52+0300
2021-11-10T12:52+0300
калючая загарода еўрасаюза
украіна
беларусь
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102200/79/1022007973_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_d3fc5beeff80e094771f82bfeffb4b5b.jpg
МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю, каб стрымаць мігрантаў у выпадку неабходнасці, аб гэтым заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Яўген Енін.Паводле яго слоў, цяпер сітуацыя ў прыграніччы кантралюемая, ужо пралічаны ўсе магчымыя напрамкі, па якіх мігранты могуць дабрацца ў краіну - у тым ліку праз Беларусь і Расію.МУС узмацняе ўчастак украінска-беларускай мяжы людзьмі, тэхнікай, беспілотнікамі і службовымі сабакамі. Як адзначае Енін, ідзе інжынернае ўладкаванне ўчастка дзяржмяжы.Раней Польшча, Літва і Латвія ўзмацнілі ахову на мяжы і ўвялі рэжым надзвычайнага здарэння ў прыгранічных раёнах.Мігранты на беларуска-польскай мяжыТысячы мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу працягваюць знаходзіцца на беларуска-польскай мяжы ўжо трэці дзень - з 8 лістапада.Частцы з іх удалося прарвацца ў Польшчу, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Цяпер людзі ў прамым сэнсе жывуць на мяжы і чакаюць, пакуль Польшча дазволіць ім прайсці ў Германію.У апошні час Літва, Латвія і Польшча паведамлялі аб росце колькасці нелегальных мігрантаў, якія затрымліваліся на мяжы з Беларуссю, абвінавачвалі Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу.У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўвёў на прыгранічных тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя. Напярэдадні аб увядзенні рэжыму НС заявіла і Літва.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу раней адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".Чытайце таксама:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102200/79/1022007973_141:0:2848:2030_1920x0_80_0_0_2c66e325caefb7bb426115bfffb3da2e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, беларусь, нелегальныя мігранты
украіна, беларусь, нелегальныя мігранты
Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю
Верагодныя напрамкі, па якіх мігранты могуць дабрацца да краіны, ужо пралічаны, заявілі ва ўкраінскім МУС. На кардон накіруюць больш тэхнікі, беспілотнікаў і службовых сабак.
МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Украіна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю, каб стрымаць мігрантаў у выпадку неабходнасці, аб гэтым заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў краіны Яўген Енін.
Паводле яго слоў, цяпер сітуацыя ў прыграніччы кантралюемая, ужо пралічаны ўсе магчымыя напрамкі, па якіх мігранты могуць дабрацца ў краіну - у тым ліку праз Беларусь і Расію.
МУС узмацняе ўчастак украінска-беларускай мяжы людзьмі, тэхнікай, беспілотнікамі і службовымі сабакамі. Як адзначае Енін, ідзе інжынернае ўладкаванне ўчастка дзяржмяжы.
Раней Польшча, Літва і Латвія ўзмацнілі ахову на мяжы і ўвялі рэжым надзвычайнага здарэння ў прыгранічных раёнах.
Мігранты на беларуска-польскай мяжы
Тысячы мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу працягваюць знаходзіцца на беларуска-польскай мяжы ўжо трэці дзень - з 8 лістапада.
Частцы з іх удалося прарвацца ў Польшчу, аднак пазней польскія сілавікі перакрылі ўчастак і пачалі адганяць мігрантаў, у тым ліку выкарыстоўваючы слёзатачывы газ. Цяпер людзі ў прамым сэнсе жывуць на мяжы і чакаюць, пакуль Польшча дазволіць ім прайсці ў Германію.
У апошні час Літва, Латвія і Польшча паведамлялі аб росце колькасці нелегальных мігрантаў, якія затрымліваліся на мяжы з Беларуссю, абвінавачвалі Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу.
У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўвёў на прыгранічных тэрыторыях рэжым надзвычайнага становішча, да аховы мяжы прыцягнуты армія і паліцыя. Напярэдадні аб увядзенні рэжыму НС заявіла і Літва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу раней адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".
Няма вады і цярпення.
У мігрантаў на мяжы расце незадаволенасць
Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны
транзіт мігрантаў у ЕС