Відэа

Дзве радзімы Дастаеўскага: беларускія карані рускага пісьменніка – відэа

Падпісацца
У гэтым годзе свет святкуе 200-годдзе з дня нараджэння пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Адзначаць юбілей пісьменніка будуць і ў Беларусі. Мала хто ведае, што ў літаратурнага класіка карані менавіта тут. Глядзіце спецпраект Sputnik "Радзіма продкаў Фёдара Дастаеўскага".
Датай пачатку радаводу Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага лічыцца 1506 год. Менавіта тады продак класіка Даніла Рцішчаў атрымаў грамату ад пінскага князя Фёдара Яраславіча на валоданне некалькімі вёскамі.
Так і было выбрана для будаўніцтва памесця сяло Дастоева, недалёка ад горада Пінска. Пасля чаго за нашчадкамі Рцішчава, як уладальнікамі Дастоева, і замацавалася прозвішча Дастаеўскіх.

"Ёсць метрыка – 6 кастрычніка 1506 года пінскі князь Фёдар Яраслававіч даруе Даніілу Рцішчаву чатыры вёскі. І ён выбірае для сваёй сядзібы вёску Дастоева. І будуе свой маёнтак. Першынец сям'і насіў прозвішча падвойнае Рцішчаў-Дастаеўскі, а другое дзіця пішацца Дастаеўскі. Пайшлі Дастаеўскія", – распавяла Sputnik захавальнік фондаў музея ў Дастаеўскай сярэдняй школе Валянціна Пуцыковіч.

Дарэчы, цяперашнія жыхары вёскі прынцыпова робяць націск на другі склад - ДастОеўскія. Прывязка да мясцовасці, як і было першапачаткова.
Так ці інакш, вядома аб тым, што прадстаўнікі роду Дастаеўскіх жылі на беларускай зямлі каля 200 гадоў. З XVIII стагоддзя яны ўжо знаходзяцца на Валыні – там жылі прамыя продкі будучага пісьменніка.
У Дастоева добра ведаюць, як выглядала радавое гняздо пісьменніка і дзе яно было размешчана. Была там, дарэчы, і царква, якая не ўцалела – згарэла ў канцы XVIII стагоддзі.
Месца, дзе некалі стаяў маёнтак, дакладна вядома. Археолагі і гісторыкі з дапамогай захаваных планаў і карт вызначылі каардынаты, дзе размяшчаўся двор памешчыка. Знайшлі і мноства артэфактаў, якія пацвердзілі здагадкі аб тым, што маёнтак належаў продкам Фёдара Міхайлавіча.
"Слой гліны быў. І манеты, і рэчы захаваліся добра. Але асноўнае – гэта геральдычная кафля, якая ўказвала, што гэтае месца і яно належала роду Дастаеўскіх. Герб Радван – гэта фамільны герб роду Дастаеўскіх", - адзначае Валянціна Пуцыковіч.
Цяпер побач на невялікім узвышшы стаіць камень як напамін пра тое, што месца гэта гістарычнае.
У планах – маёнтак Дастаеўскіх аднавіць. Але для гэтага патрэбна фінансаванне. Жыхары Дастоева спадзяюцца, што ў юбілей на гэтую праблему звернуць увагу "зверху" і планы па аднаўленні сядзібы Дастаеўскіх здзейсняцца.
Таксама на Sputnik:
Дастаеўскі і сусветная культура – да 200-годдзя з дня нараджэння класіка
200 гадоў з дня нараджэння Дастаеўскага. І ён да гэтага часу сучаснік
Улады Кувейта забаранілі Дастаеўскага
Асаблівыя дзеці прадставілі сваё бачанне Дастаеўскага ў Музычным тэатры
Стужка навiн
0