https://bel.sputnik.by/20211111/dzyatsey-mgranta-razmestsyats-u-adnym-z-dztsyachykh-lagera-u-belarus-1057861043.html
Дзяцей мігрантаў размесцяць у адным з дзіцячых лагераў у Беларусі
Дзяцей мігрантаў размесцяць у адным з дзіцячых лагераў у Беларусі
Sputnik Беларусь
У чацвер падчас нарады з Саўмінам прэзідэнт Беларусі запатрабаваў аказаць першачарговую дапамогу жанчынам і дзецям, якія знаходзяцца на беларуска-польскай... 11.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-11T16:21+0300
2021-11-11T16:21+0300
2021-11-11T16:23+0300
савет міністраў рб
жанчыны
беларусь
дзеці
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
лагер
дапамога
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0b/1057843222_878:18:3000:1211_1920x0_80_0_0_2c6fb4ef1188ebb0c3a2a9c397a76d2a.jpg
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Для размяшчэння дзяцей мігрантаў у бліжэйшы час падбяруць прыдатнае месца, верагодна, гэта будзе адзін з дзіцячых аздараўленчых лагераў, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.У чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з Саўмінам рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў аказаць першачарговую дапамогу жанчынам і дзецям. Цяжарных будуць адвозіць у беларускія бальніцы, канстатаваў Лукашэнка. А дзяцей прэзідэнт папрасіў размясціць у санаторыях, "недзе, можа, і з маці".Акрамя таго, у Мінадукацыі падбяруць педагогаў і выхавацеляў, дадаў Карпенка.Бежанцам прапануюць, каб іх дзеці "па крайняй меры знаходзіліся не на мяжы, у гэтых палявых умовах, а ў больш прымальных умовах", адзначыў міністр. Ён дадаў, што такую ж магчымасць дадуць маці і цяжарным жанчынам.Сітуацыя на мяжыМігранты, якія масава прыбылі на беларуска-польскую мяжу ў панядзелак, знаходзяцца ў стыхійным лагеры ўжо чацвёрты дзень.Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, бежанцаў ужо больш за дзве тысячы і яны працягваюць прыбываць. На мяжы шмат жанчын (у тым ліку цяжарных) і малых дзяцей, ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.Для аказання экстранай дапамогі паблізу лагера пастаянна дзяжураць медыцынскія брыгады. Беларускі бок падтрымлівае бежанцаў прадуктамі харчавання. У аўторак і сераду ў лагер прывозілі гуманітарную дапамогу.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211111/belarusk-chyrvony-kryzh-abyav-zbor-recha-dlya-mgranta-na-myazhy-1057857187.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0b/1057843222_821:0:3000:1634_1920x0_80_0_0_91c013749e12a307af3be137540d127c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
савет міністраў рб, жанчыны, беларусь, дзеці, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, лагер, дапамога, прэзідэнт, нарада
савет міністраў рб, жанчыны, беларусь, дзеці, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, лагер, дапамога, прэзідэнт, нарада
Дзяцей мігрантаў размесцяць у адным з дзіцячых лагераў у Беларусі
16:21 11.11.2021 (абноўлена: 16:23 11.11.2021) У чацвер падчас нарады з Саўмінам прэзідэнт Беларусі запатрабаваў аказаць першачарговую дапамогу жанчынам і дзецям, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Для размяшчэння дзяцей мігрантаў у бліжэйшы час падбяруць прыдатнае месца, верагодна, гэта будзе адзін з дзіцячых аздараўленчых лагераў, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
У чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з Саўмінам рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў аказаць першачарговую дапамогу жанчынам і дзецям. Цяжарных будуць адвозіць у беларускія бальніцы, канстатаваў Лукашэнка. А дзяцей прэзідэнт папрасіў размясціць у санаторыях, "недзе, можа, і з маці".
"У бліжэйшы час мы падбяром нейкую базу, магчыма, гэта будзе дзіцячы аздараўленчы лагер, дзе створаны ўсе ўмовы", - прыводзіць словы міністра БелТА.
Акрамя таго, у Мінадукацыі падбяруць педагогаў і выхавацеляў, дадаў Карпенка.
Бежанцам прапануюць, каб іх дзеці "па крайняй меры знаходзіліся не на мяжы, у гэтых палявых умовах, а ў больш прымальных умовах", адзначыў міністр. Ён дадаў, што такую ж магчымасць дадуць маці і цяжарным жанчынам.
Мігранты, якія масава прыбылі на беларуска-польскую мяжу ў панядзелак, знаходзяцца ў стыхійным лагеры ўжо чацвёрты дзень.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, бежанцаў ужо больш за дзве тысячы і яны працягваюць прыбываць. На мяжы шмат жанчын (у тым ліку цяжарных) і малых дзяцей, ёсць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Для аказання экстранай дапамогі паблізу лагера пастаянна дзяжураць медыцынскія брыгады. Беларускі бок падтрымлівае бежанцаў прадуктамі харчавання. У аўторак і сераду ў лагер прывозілі гуманітарную дапамогу.
"
Памром, але не сыдзем": пра што гавораць мігранты каля польскай мяжы
Гуманітарная катастрофа: мігрантаў на мяжы становіцца больш – відэа
Вярхоўны камісар ААН
назвала недапушчальнай сітуацыю з бежанцамі на мяжы
Супрацьстаянне на беларуска-польскай мяжы:
чым запомніўся трэці дзеньНяма вады і цярпення. У мігрантаў на мяжы расце незадаволенасць
Спяць на зямлі, паляць вогнішчы - лагер мігрантаў на мяжы (фота)