"Памром, але не сыдзем": пра што гавораць мігранты каля польскай мяжы
10:54 11.11.2021 (абноўлена: 11:10 11.11.2021)
© SputnikДети-беженцы на белорусско-литовской границе
© Sputnik
Падпісацца
Да канца трэцяга дня палатачны лагер бежанцаў павялічыўся прыкладна ў паўтара разы, зараз тут не толькі курды з Ірака, але і мігранты з Сірыі, Афганістана, Афрыкі.
ГРОДНА, 11 ліс – Sputnik, Іна Грышук. На трэці дзень існавання палатачнага лагера мігрантаў каля польскай мяжы яго насельнікі пачалі расказваць пра праблемы, пра тое, ці лёгка ім жыць у палявых умовах, як і чаму яны апынуліся на нейтральнай паласе каля калючага дроту.
Чым жыў лагер бежанцаў у сераду, 10 лістапада, і пра што гаварылі нелегалы, чытайце ў рэпартажы карэспандэнта Sputnik Іны Грышук, якая тры дні правяла ў беларуска-польскім прыграніччы.
З'явілася ежа і вада
У сераду раніцай у лагеры бежанцаў было не так сумна, як раніцай напярэдадні. У лагеры з'явілася крыніца пітной вады, падвоз якой арганізаваў беларускі бок. Людзі напаўнялі бутэлькі, маглі памыцца і пачысціць зубы. Мігранты заварвалі чай і сядзелі з пластмасавымі кубкамі вакол вогнішчаў. У большасці з іх няма кацялкоў ці металічнага посуду. Ваду многія награваюць у пластыкавых бутэльках – трымаюць іх над вогнішчам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГуманітарная дапамога прыязджала да мігрантаў ужо двойчы: у аўторак і сераду
Гуманітарная дапамога прыязджала да мігрантаў ужо двойчы: у аўторак і сераду
© Sputnik / Виктор Толочко
У першай палове дня мусіла прыехаць гуманітарная дапамога з ежай і цёплымі рэчамі ад беларускіх прадстаўнікоў парламента і Чырвонага крыжа. Але да іх прыезду ў лагеры ўжо была ежа. Мігранты насілі батоны каўбасы, каробкі з тварагом беларускай вытворчасці, каля палатак стаялі кардонныя каробкі з курынымі сасіскамі. Насельнікі лагера нанізвалі сасіскі на галінкі і смажылі іх на агні.
На пытанне, дзе вы ўзялі ежу, яны адказвалі: "Уначы перадалі беларускія паліцэйскія". Так яны называюць людзей у форме – пагранічнікаў, вайскоўцаў, якія ахоўваюць лагер мігрантаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоРаніцай у лагеры была ежа і вада
Раніцай у лагеры была ежа і вада
© Sputnik / Виктор Толочко
Як дзялілі гуманітарку
Бліжэй да абеду ў лагер прыехаў абяцаны напярэдадні гуманітарны груз. Галоўнае пытанне, якое абдумвалі арганізатары гуманітарнай дапамогі – як падзяліць яго паміж вялікай колькасцю людзей, каб не зрабіць цісканіну і беспарадкі.
Дзелавы мужчына-мігрант, які добра ведае англійскую мову, прапанаваў варыянт ад актыву палатачнага лагера. Ён сказаў, каб людзі падыходзілі і казалі, што ім трэба і ім выдавалі гэта па патрэбе. Але такі варыянт быў надта складаны, раздача магла зацягнуцца надоўга.
У выніку тры мікрааўтобусы прыпаркаваліся ў трох кропках. У кожнай машыне была ежа – гэта курыныя сасіскі, тушонка з ялавічыны, малако, хлеб, булачкі, яблыкі, крыху цёплых рэчаў. Бежанцы натоўпам абступілі машыну, у іх была галоўная задача – урваць хоць нешта, націск стрымлівалі людзі ў ваеннай форме.
Ежу стараліся выдаваць у рукі, у нейкі момант, каб зменшыць націск натоўпу, сталі кідаць яблыкі, хлеб у выцягнутыя рукі мігрантаў.
© Sputnik / Инна ГришукРаздача гуманітарнай дапамогі мігрантам на беларуска-польскай мяжы
Раздача гуманітарнай дапамогі мігрантам на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / Инна Гришук
"Няправільна яны робяць. Вы журналіст, скажыце ім. У лагеры шмат маленькіх дзяцей, малако трэба выдаваць ім у першую чаргу. А тут выдаюць тым, хто першы падышоў", - сказаў мужчына-мігрант.
Да мікрааўтобуса падышла жанчына, у гушчу натоўпу яна лезці баялася, прасіла дапамагчы атрымаць цёплыя рэчы.
"У мяне хворы малы, мы мерзнем на холадзе. У вас ёсць пальчаткі, коўдры?" - звярнулася яна да аднаго з арганізатараў гуманітарнай дапамогі.
Калі ежа ў машыне стала заканчвацца, падышла яшчэ адна мігрантка. "Можа ў гэтай машыне ёсць малако? Мне не хапіла, у мяне дзеці, дапамажыце", - папрасіла жанчына.
Многія думалі, што мяжа з Польшчай адкрыта
Тым часам мігранты-мужчыны расказвалі, як і чаму яны апынуліся ў палатачным лагеры. Гісторыі ва ўсіх падобныя – кажуць, што хочуць патрапіць у Германію ці краіны Паўночнай Еўропы, атрымаць там статус бежанца. Заставацца ў Польшчы і ўжо тым больш у Беларусі ў іх няма жадання.
"Калі мы ішлі сюды, мы думалі, што адразу ж трапім у Польшчу і пойдзем далей у Германію. Прыйшлі, а тут калючы плот і польскія вайскоўцы. Не думалі, што давядзецца жыць тут - у лесе на мяжы", - паведаміў адзін з мігрантаў, тлумачачы, чаму ніхто з лагера не браў запас правізіі і вады.
Мігранты расказалі, колькі яны заплацілі, каб прыехаць з Ірака ў Беларусь. Большасць называла суму ў тры ці чатыры тысячы долараў на чалавека. У яе ўваходзіў кошт кароткатэрміновай турыстычнай візы, білет на самалёт да Мінска, пражыванне на працягу тыдня ў атэлі.
За паездку да мяжы трэба было плаціць дадаткова. Многія прыязджалі на таксі. Адзін мігрант сказаў, што за таксі ад Мінска да "Брузгоў" - гэта прыкладна 250 кіламетраў - іх група заплаціла 200 долараў.
Білет у адзін канец
"Я заплаціў па чатыры тысячы долараў з чалавека, у мяне тут сем чалавек. У Іраку я прадаў усё - жыллё, машыну, каб прыехаць сюды. Я не змагу вярнуцца назад. Скажыце, што мне рабіць?" – звярнуўся мужчына-мігрант.
Па словах насельнікаў палатачнага лагера, 3-4 тысячы долараў для курдаў з Ірака - гэта вельмі вялікія грошы. Многія з іх маюць толькі школьную адукацыю, пасля школы тут жа ідуць працаваць, каб пракарміць сям'ю.
“На радзіме я працаваў служачым у атэлі, мой заробак быў 300 долараў, гэтых грошаў дастаткова толькі на ежу. Гэта вельмі мала. У мяне вялікая сям'і – бацькі, браты і сёстры. Сюды я прыехаў адзін, заплаціў 4 тысячы долараў, мая сям'я таксама хоча, але ў іх няма грошаў", - падзяліўся іншы мігрант.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВарыянт з вяртаннем на радзіму мігранты нават не разглядаюць
Варыянт з вяртаннем на радзіму мігранты нават не разглядаюць
© Sputnik / Виктор Толочко
Усе тлумачаць, што не хочуць вяртацца ў Ірак яшчэ і па іншых прычынах – там небяспечна, дыктатарскі рэжым, іх могуць забіць.
"Мы не можам вярнуцца на радзіму. Мы будзем чакаць, пакуль нас не прапусцяць праз гэты плот. Мы гатовы тут памерці, у нас няма зваротнай дарогі, няма грошаў, каб вярнуцца, няма магчымасці там жыць", - тлумачыў мігрант.
Дзецям патрэбен доктар і лекі
Жанчына-бежанка паказала журналістцы Sputnik упакоўку ад лекаў, якія яна шукае для маленькага дзіцяці. Казала, што яму адзін год, ён хворы, а таблеткі скончылася. Дзе ўзяць - невядома.
Фармацэўт адной з гродзенскіх аптэк, зірнуўшы на назву прэпарату, патлумачыла, што гэта моцнае супрацьзапаленчае, якое прадаецца толькі па рэцэпце ўрача, бо ў яго ёсць шмат пабочных эфектаў.
© SputnikУпакоўка ад лекаў, якія неабходны хвораму дзіцяці
Упакоўка ад лекаў, якія неабходны хвораму дзіцяці
© Sputnik
"Калі ў дзіцяці моцная прастуда, якая патрабуе такога прэпарату, яго трэба абавязкова паказаць урачу, хутчэй за ўсё, трэба пачынаць піць антыбіётыкі. Які антыбіётык патрэбен дзіцяці, можа вырашыць толькі педыятр", - растлумачылі ў аптэцы.
Аб тым, што ў лагеры ёсць хворыя дзеці, гаварылі і іншыя мігранты. Дарослыя расказвалі, што ім таксама холадна, ім цяжка ўвесь час дыхаць дымам ад вогнішчаў, у многіх ад яго баліць горла, з'яўляюцца праблемы з дыханнем.
Новыя мігранты: ішлі пешшу з Брэста пяць дзён
Да канца дня ў сераду ў палатачны лагер прыбылі свежыя мігранты. Было дзве хвалі. Першая група – прыкладна 300 ці 400 чалавек – прыбыла ў другой палове дня. Другая – бліжэй да вечара. Іх таксама было не менш за 300-400 чалавек.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСярод прыбыўшых мігрантаў былі тыя, хто сам не мог ісці
Сярод прыбыўшых мігрантаў былі тыя, хто сам не мог ісці
© Sputnik / Виктор Толочко
Новыя бежанцы таксама прыходзілі з вялікімі рукзакамі, хтосьці – з палаткамі. Былі мужчыны, жанчыны і дзеці. Геаграфія мігрантаў пашырылася – былі бежанцы з Ірака, Афганістана, Сірыі, Афрыкі.
Цемнаскурыя маладыя хлопцы расказалі, што яны прыехалі з Уганды, паездка ў Беларусь ім абышлася ў 4500 долараў. У іх ёсць турыстычная беларуская віза. З Афрыкі ў Мінск яны ляцелі праз Маскву, з Мінска ў лагер ехалі на таксі.
© Sputnik / Инна ГришукНа трэці дзень існавання лагера геаграфія мігрантаў пашырылася
На трэці дзень існавання лагера геаграфія мігрантаў пашырылася
© Sputnik / Инна Гришук
Іншая група мігрантаў з Ірака расказала, што ў Мінск яны ляцелі з Дубаі, у Беларусь прыбылі прыкладна дзесяць дзён таму. У іх таксама беларуская турыстычная віза. Гэтым рабятам пашанцавала менш. З Мінска яны адправіліся ў Брэст. А калі даведаліся пра палатачны лагер пад Гродна, рушылі сюды. Грошаў на таксі ў іх ужо не было, таму пяць дзён ішлі пешшу больш за 200 кіламетраў уздоўж шашы.
Новая група мігрантаў таксама пасялілася на вузкай паласе шырынёй прыкладна 15 метраў уздоўж плота з калючага дроту. Вузкі ўчастак нейтральнай паласы падаўжэў прыкладна ў паўтара разы. Беларускі бок узмацніў ахову лагера. Палякі таксама павялічылі колькасць вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі. Польскія салдаты ланцужком сталі ўздоўж калючага плота. Прыехала некалькі браніраваных машын з кулямётамі на даху. Ужо чарговы дзень на польскім баку стаіць вадамёт, шмат машын паліцыі, над тэрыторыяй лятаюць верталёты.
Таксама на Sputnik:
Гуманітарная катастрофа: мігрантаў на мяжы становіцца больш – відэа
Вярхоўны камісар ААН назвала недапушчальнай сітуацыю з бежанцамі на мяжы
Мезенцаў расказаў аб адказе Саюзнай дзяржавы на новыя санкцыі ЕС
Польшча можа поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю
Беларускія памежнікі знайшлі на мяжы збітых курдаў
Украіна ўдвоіць колькасць пагранічнікаў на мяжы з Беларуссю
Няма вады і цярпення. У мігрантаў на мяжы расце незадаволенасць
Што адбылося ў другі дзень супрацьстаяння на беларуска-польскай мяжы
"Першы дзень асады": што адбывалася ў лагеры нелегалаў каля польскай мяжы