Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка расказаў аб спробе ўзброіць бежанцаў на мяжы

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія сілавікі на беларуска-польскай мяжы на ахове лагера мігрантаў
Беларускія сілавікі на беларуска-польскай мяжы на ахове лагера мігрантаў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2021
Падпісацца
У апошні час на беларуска-польскай мяжы разгортваецца сапраўдны міграцыйны крызіс, выкліканы прыбыццём вялікай колькасці людзей з краін Блізкага Усходу.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Любы аўтамат, пісталет, правакацыя – і гэта прывядзе да ваеннага канфлікту, гэтак пракаменціраваў сітуацыю на мяжы з Польшчай беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў палацы Незалежнасці на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на беларуска-польскай мяжы намецілася вельмі небяспечная тэндэнцыя, якую ён раней дапускаў. Дадзеная праблема ляжыць у плоскасці адказнасці вайскоўцаў і КДБ.
"Пайшлі спробы перакідкі зброі, боепрыпасаў і ўзрыўчаткі гэтым людзям у лагеры. Апошнія двое сутак перакідваюць зброю. Зброя ў асноўным ідзе (мы з расіянамі трымаем на кантролі гэтае пытанне, з Пуціным размаўлялі на гэтую тэму) з Данбаса", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Беларускі лідар лічыць, што гэтая зброя неабходна для арганізацыі правакацыі, каб сутыкнуць беларускіх пагранчнікаў, вайскоўцаў з людзьмі.
"Таму вымушаны па перыметры зараз кантраляваць сітуацыю, каб ім не закінулі зброю. Таму што там курды. А курды – гэта ваякі. І калі яны (польскія сілавікі – Sputnik) іх рэжуць, б'юць і іншае, людзі ў адчаі. Любы аўтамат, пісталет, правакацыя – і ваенны канфлікт", - прызнаў Аляксандр Лукашэнка.
Стральба з польскага боку
Лукашэнка назваў страшным парушэннем страляніну польскіх сілавікоў у бок Беларусі.
"Яны адкрываюць стральбу ў нашым напрамку паверх галоў. Як пагранічнік вам гавару: у савецкія часы, калі б толькі з сумежнай тэрыторыі ў наш бок быў заўважаны хоць адзін стрэл, там сцерлі б усе з зямлі. Гэта страшнае парушэнне", - падкрэсліў прэзідэнт..

Збітыя мігранты

Пры гэтым палякі працягваюць выштурхоўваць мігрантаў на беларускую тэрыторыю. За мінулыя суткі палякі паспрабавалі выштурхнуць "больш за тысячу чалавек", сказаў беларускі лідар.

"Ловяць іх там, аж да мяжы Германіі, а можа, і ў Германіі, вывозяць на мяжу і ў розных месцах пачынаюць выштурхоўваць. Праўда, ніводзін чалавек на нашу тэрыторыю не прайшоў", - адзначыў Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, палякі "збіваюць (мігрантаў), ламаюць рэбры, каб не відаць было".
"Людзі ўсё ў сіняках, збітыя, пераламаныя. Выкідваюць іх проста на дзяржаўную мяжу", - сказаў прэзідэнт.
Прэзідэнт у гэтым кантэксце адзначыў, што ў гэтай сітуацыі ўжо не ідзе размовы аб маралі.

"Стаяць (польскія ваенныя. - Sputnik) як фашысты, гестапа, уключаюць пражэктары ноччу, гучную сувязь і пачынаюць травіць. Каго – дзяцей, дзеці спаць не могуць, якіх укладваюць у гэтыя няшчасныя палаткі", - рэзюміраваў тэму Лукашэнка.

З панядзелка, 8 лістапада, на беларуска-польскай мяжы знаходзіцца некалькі тысяч мігрантаў, іх колькасць расце. Бежанцы размяшчаюцца на тэрыторыі Беларусі ў палатачным лагеры ў лесе на мяжы, сярод іх – жанчыны і дзеці.
Аляксандр Лукашэнка на інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса Нацыянальная абарона Ігару Каротчанку - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Лукашэнка: усе войны пачыналіся з Беларусі
Чытайце таксама:
Мігранты ноччу штурмавалі мяжу – МУС Польшчы
Сустрэчы і абвінавачанні: якая рэакцыя ў свеце на крызіс з мігрантамі ў Беларусі
Лукашэнка раскрыў, як арганізаваны транзіт мігрантаў у ЕС
"Памром, але не сыдзем": пра што гавораць мігранты каля польскай мяжы
Супрацьстаянне на беларуска-польскай мяжы: чым запомніўся трэці дзень
Захарава расказала, чаму бежанцы ідуць менавіта ў краіны ЕС
Польшча можа поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю
Стужка навiн
0