Аматарам высокага актана прысвячаецца: у Беларусі з'явілася новае паліва

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗапраўка аўтамабіля на АЗС
Запраўка аўтамабіля на АЗС - Sputnik Беларусь, 1920, 13.11.2021
Падпісацца
Бензін новай маркі, атрыманы на МНПЗ, падыдзе для магутных турбарухавікоў, патрабавальных да чысціні паліва.
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Упершыню ў Беларусі выраблены бензін з актанавым чыслом 101, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
Спачатку была выпушчана доследна-прамысловая партыя – для выпрабаванняў, якія далі станоўчыя вынікі. Цяпер МНПЗ ставіць вытворчасць АІ-101-К5-Еўра ўжо на паток.
На прадпрыемстве абяцаюць, што ў хуткім часе 101-ы бензін будзе даступны на запраўках, але найперш ён будзе рэалізоўвацца на экспарт.

"У першую чаргу ён прызначаны для аўтамабіляў з магутнымі турбіраванымі маторамі, якія вельмі адчувальныя да чысціні паліва. Акрамя таго, бензін АІ-101-К5-Еўра павялічвае ККД рухавіка, палягчае яго запуск, паляпшае хуткасныя характарыстыкі, памяншае выдатак паліва, змяншае колькасць шкодных выкідаў у атмасферу", - распавялі на прадпрыемстве.

Адзначаецца, што вытворчасць бензіну з высокім актанавым чыслом удалося ажыццявіць дзякуючы бесперапыннаму працэсу мадэрнізацыі.
Аўтамабіль на АЗС, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2021
Калі зноў і наколькі ў Беларусі падаражэе паліва?
Таксама на Sputnik:
Беларусь паставіла на ўкраінскі рынак 3,2 млн тон нафтапрадуктаў
Бензін даражэе: ці перасядуць беларусы на электрамабілі?
БНК прадала на ўкраінскім рынку ў 4 разы больш авіяпаліва
Вадзіцеляў хутка не стане? Беспілотныя аўто: рэальная будучыня ці казка
Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну на ўкраінскі рынак
Стужка навiн
0