https://bel.sputnik.by/20211113/lukashenka-khocha-atrymats-ad-ras-nekalk-skandera-1057914945.html
Лукашэнка хоча атрымаць ад Расіі некалькі "Іскандэраў"
Лукашэнка хоча атрымаць ад Расіі некалькі "Іскандэраў"
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы плануе размясціць іх на заходнім і паўднёвым напрамках, каб "умець ваяваць супраць той тэхнікі, якая да нас прыйдзе". 13.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-13T16:46+0300
2021-11-13T16:46+0300
2022-07-01T15:05+0300
аляксандр лукашэнка
узбраенні
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0d/1057914053_0:122:3209:1927_1920x0_80_0_0_bc57f15c4186053bafa2c68d3a2d6fa6.jpg
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Беларусь хоча атрымаць ад Расіі некалькі ракетных комплексаў "Іскандэр", заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю часопісу "Национальная оборона".Паводле яго слоў, у беларускай арміі ёсць добрае і высокадакладнае ўзбраенне, аднак неабходна абсталёўваць войскі новай тэхнікай. Рабіць гэта можна ва ўзаемадзеянні з расійскімі партнёрамі.Беларусь гатова да ўварванняАляксандр Лукашэнка лічыць, што не трэба лунаць у аблоках наконт таго, што ваенная тэхніка ў свеце не развіваецца. А таксама не забывацца, што Беларусь могуць "накрыць ракетамі"."Але наземную аперацыю яны ніколі не правядуць у Беларусі - мы да гэтага гатовы, у нас ёсць сілы спецыяльных аперацый... Нам трэба ўмець ваяваць супраць той тэхнікі, якая да нас прыйдзе", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.Паводле яго слоў, "мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і "Точку" задзейнічаць, і "Бук-МБ". "Вельмі важная цяпер мабільнасць, таму мы стварылі машыны на МЗКЦ, бронемашыны, восем-дзевяць чалавек экіпаж, як БТР. Таму вы не хвалюйцеся, мы сваю ролю тут адыграем", - рэзюмаваў прэзідэнт.На што здольны "Іскандэры"Аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" задзейнічаюць у асноўным для знішчэння сістэм СПА і ПРА саперніка, камандных пунктаў і вузлоў сувязі, самалётаў і верталётаў на аэрадромах, складоў, мастоў, караблёў і дывізіённай артылерыі. Далёкасць пуску - да 500 км.
https://bel.sputnik.by/20210427/Dolary-mltaryzatsy-yakya-krany-pavyshayuts-vaennyya-vydatk-1047493491.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0d/1057914053_238:0:2969:2048_1920x0_80_0_0_f58afb5f153943ccee9920e329e8e053.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, узбраенні, расія
аляксандр лукашэнка, узбраенні, расія
Лукашэнка хоча атрымаць ад Расіі некалькі "Іскандэраў"
16:46 13.11.2021 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Кіраўнік беларускай дзяржавы плануе размясціць іх на заходнім і паўднёвым напрамках, каб "умець ваяваць супраць той тэхнікі, якая да нас прыйдзе".
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Беларусь хоча атрымаць ад Расіі некалькі ракетных комплексаў "Іскандэр", заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю часопісу "Национальная оборона".
"Мне трэба некалькі дывізіёнаў на заходнім, на паўднёвым напрамку, няхай стаяць. Гэта 500 кіламетраў (далёкасць пуску), таму што наш "Паланез" - да 300 кіламетраў", - адзначыў беларускі лідэр.
Паводле яго слоў, у беларускай арміі ёсць добрае і высокадакладнае ўзбраенне, аднак неабходна абсталёўваць войскі новай тэхнікай. Рабіць гэта можна ва ўзаемадзеянні з расійскімі партнёрамі.
Беларусь гатова да ўварвання
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што не трэба лунаць у аблоках наконт таго, што ваенная тэхніка ў свеце не развіваецца. А таксама не забывацца, што Беларусь могуць "накрыць ракетамі".
"Але наземную аперацыю яны ніколі не правядуць у Беларусі - мы да гэтага гатовы, у нас ёсць сілы спецыяльных аперацый... Нам трэба ўмець ваяваць супраць той тэхнікі, якая да нас прыйдзе", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, "мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і "Точку" задзейнічаць, і "Бук-МБ". "Вельмі важная цяпер мабільнасць, таму мы стварылі машыны на МЗКЦ, бронемашыны, восем-дзевяць чалавек экіпаж, як БТР. Таму вы не хвалюйцеся, мы сваю ролю тут адыграем", - рэзюмаваў прэзідэнт.
На што здольны "Іскандэры"
Аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" задзейнічаюць у асноўным для знішчэння сістэм СПА і ПРА саперніка, камандных пунктаў і вузлоў сувязі, самалётаў і верталётаў на аэрадромах, складоў, мастоў, караблёў і дывізіённай артылерыі. Далёкасць пуску - да 500 км.