Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Польскі салдат загінуў на мяжы з Беларуссю ў выніку няшчаснага выпадку

© Sputnik / Виктор ТолочкоСупрацоўнікі польскай паліцыі і вайскоўцы ля лагера нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы
Супрацоўнікі польскай паліцыі і вайскоўцы ля лагера нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2021
Падпісацца
Польскія ўлады ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы з Беларуссю размясцілі дадаткова 12 тысяч вайскоўцаў для дапамогі памежнікам.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Польскі салдат загінуў на беларуска-польскай мяжы пры выкананні службовых абавязкаў, паведаміў у Twitter прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.
Няшчасны выпадак здарыўся ў суботу.
"Трынаццатага лістапада падчас нясення службы на польска-беларускай мяжы адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога наступіла смерць салдата 17-й Вялікапольскай механізаванай брыгады", - гаворыцца ў паведамленні.
У здарэнні, з-за якога загінуў салдат, "не ўдзельнічалі трэція асобы", паведаміла камандаванне.
"Папярэдне ўстаноўлена, што адбыўся стрэл са службовай зброі, у выніку якой наступіла смерць салдата. У здарэнні не ўдзельнічалі трэція асобы", - гаворыцца ў паведамленні.
Разбіральніцтва вядзе ваенная жандармерыя ў супрацоўніцтве з пракуратурай Беластока.

Абвастрэнне сітуацыі з мігрантамі

У панядзелак 8 лістапада, калі тысячы мігрантаў пачалі сцягвацца да мяжы ў Польшчай у раёне пункта пропуску "Брузгі", Польшча ў чарговы раз павялічыла колькасць салдат на мяжы з Беларуссю - да 15 тысяч.
Польшча, акрамя асабовага складу вайскоўцаў, працягвае сцягваць да мяжы бронетэхніку. Так, у раён Бяла-Падляскі - прыкладна за 50 кіламетраў ад Брэста - перадыслакавалася з захаду краіны падраздзяленне 10-й бронекавалерыйскай брыгады, на ўзбраенні якой знаходзяцца танкі Leopard.
Чытайце таксама:
Два расійскія дэсантнікі загінулі падчас высадкі на палігон у Беларусі
Лондан пацвердзіў адпраўку вайскоўцаў на мяжу Польшчы і Беларусі
Хрэнін: ваенная актыўнасць Польшчы ніяк не звязана з міграцыйным крызісам
Стужка навiн
0