Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка і Меркель паразмаўлялі па тэлефоне

© Sputnik / Виктор ТолочкоАнгела Меркель і Аляксандр Лукашэнка
Ангела Меркель і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
Падпісацца
Падрабязна былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на мяжы.
МІНСК, 15 лістапада – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з в.а. канцлера ФРГ Ангелай Меркель, паведаміў Telegram-канал Пул першага, блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.
"Лукашэнка і Меркель толькі што перагаварылі па тэлефоне", - гаворыцца ў паведамленні.
Размова прэзідэнта і в.а. канцлера доўжыўся каля 50 хвілін: Лукашэнка і Меркель абмеркавалі шэраг праблем, найперш сітуацыю з бежанцамі на межах Беларусі і ЕС.
"Падрабязна былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на мяжы", – адзначаецца ў паведамленні.
Яшчэ адной важнай тэмай зносінаў стала гуманітарная падтрымка бежанцаў, якія апынуліся ля мяжы з Польшчай.
Паведамляецца, што Лукашэнка і Меркель дамовіліся ў далейшым падтрымліваць кантакт, каб вырашыць сітуацыю з мігрантамі.

Да гэтага ўсё ішло

Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін выказаў меркаванне, што кіраўнікі дзвюх дзяржаў гатовы пагутарыць адзін з адным. Ён таксама выказаў надзею, што іх размова можа адбыцца ў бліжэйшы час, таму што мігранты з краін Афрыкі і Усходу, якія плануюць перасячы беларуска-польскую граніцу, імкнуцца менавіта ў Германію.
Прэс-сакратар беларускага прэзідэнта Наталля Эйсмант, каменціруючы магчымасць правядзення размовы, заявіла, што беларускі бок гатовы да дыялогу па пытанню вырашэння міграцыйнага крызісу.

Лагер мігрантаў на мяжы

Стыхійны лагер бежанцаў, у якім, паводле афіцыйных падлікаў, знаходзяцца не менш як 2 тысячы чалавек, узнік у пагранперахода Брузгі на беларуска-польскай мяжы ў панядзелак 8 лістапада.
Мігранты ўвесь тыдзень працягвалі прыбываць у лагер вялікімі групамі, сем'ямі з дзецьмі. Яны вымушаны жыць ва ўласнаручна пабудаваных шалашах і зямлянках, ім не хапае харчавання, вады і цёплых рэчаў, хаця беларускі бок робіць усе намаганні, каб забяспечыць мігрантаў усім неабходным. Адпаведнае даручэнне аддаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Мігрантамі было зроблена некалькі спроб перабрацца на польскую тэрыторыю, аднак там ім аказваюць супраціўленне і выдвараюць назад у Беларусь.
У панядзелак 15 лістапада ўсе мігранты з ляснога лагера перабраліся непасрэдна на пагранпераход "Брузгі".
Чытайце таксама:
Мігранты прыйшлі да польскага пагранперахода
Пуцін: РФ гатова дапамагчы ўрэгуляваць крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі
Меркель папрасіла Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю з мігрантамі
Стужка навiн
0