Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мігранты прыйшлі да польскага пагранперахода

© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты на беларуска-польскай мяжы
Мігранты на беларуска-польскай мяжы - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
Падпісацца
На польскім баку вайскоўцы актывізаваліся, бачачы, як бежанцы садзяцца перад польскім ачапленнем і калючым дротам.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Вялікая група бежанцаў у панядзелак апоўдні рушыла да польскага пагранічнага пункта пропуску.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, калона расцягнулася прыкладна на кіламетр - некаторыя бежанцы толькі пачынаюць выходзіць з лагера, а мігранты, якія выйшлі першымі, ужо сядзяць перад польскім ачапленнем і калючым дротам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБежанцы сядзяць перад польскім ачапленнем і калючым дротам
Мигранты - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
Бежанцы сядзяць перад польскім ачапленнем і калючым дротам
Афіцыйны прадстаўнік ДПК Беларусі Антон Бычкоўскі паведамляў Sputnik, што "раніцай у панядзелак, 15 лістапада, бежанцы, спадзеючыся на станоўчы зыход сітуацыі, сабралі цёплыя рэчы, палаткі, спальныя мяшкі. Ужо да поўдня яны самаарганізаваліся ў вялікую калону і пачалі рух у напрамку пункта пропуску "Брузгі".
Як перадае карэспандэнт Sputnik, мігранты ад стыхійнага лагера ішлі некалькімі сцежкамі, яны не кінулі свае рэчы, а неслі іх у руках. Многія мужчыны пасадзілі дзяцей на плечы. Некаторыя мігранты на бягу абрывалі яблыкі з яблынь, якія трапляліся на шляху.
© Виктор ТолочкоНа чале калоны бежанцаў – жанчыны з маленькімі дзецьмі
Мигранты вышли из лагеря к пункту пропуска Кузница - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
На чале калоны бежанцаў – жанчыны з маленькімі дзецьмі
"На чале калоны – жанчыны з маленькімі дзецьмі. Беларускія пагранічнікі прадаўжаюць забяспечваць бяспеку і парадак як у самым стыхійным лагеры, так і па ходзе руху калоны бежанцаў", - падкрэсліў ён.
Як адзначыў Бычкоўскі, каментуючы дадзеную сітуацыю, "бежанцы падкрэсліваюць свае выключна мірныя намеры і гатовы да развіцця любой сітуацыі".
Як перадае карэспандэнт Sputnik, стыхійны лагер апусцеў, усе бежанцы сышлі да пункта пропуску, нават некаторыя вогнішчы засталіся непатушаныя.
Польскія вайскоўцы са свайго боку мяжы сталі ў некалькі шэрагаў, у руках у некаторых з іх прадметы, падобныя на газавыя балончыкі. Акрамя гэтага, на польскім баку ёсць спецтэхніка, адзін з аўтамабіляў падобны да вадамёта.
Таксама на пагранпераходзе польскія сілавікі праз гучнагаварыцелі папярэджваюць мігрантаў аб незаконнасці перасячэння мяжы і аб наступствах у выпадку парушэння патрабаванняў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМігранты разбіваюць палаткі прама на асфальце
Мигранты - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
Мігранты разбіваюць палаткі прама на асфальце
Тым часам мігранты пачалі разбіваць палаткі прама на тэрыторыі пункта пропуску і каля яго, перадае карэспандэнт Sputnik. Многія ўжо разгарнулі прынесеныя з сабой спальнікі і размясціліся прама на халодным асфальце.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБежанцы збірают драўніну для вогнішчаў
Мигранты - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
Бежанцы збірают драўніну для вогнішчаў
Побач з пагранпераходам некаторыя бежанцы зноў прыступілі да нарыхтоўкі дроў для вогнішчаў. Мяркуючы па ўсім, лагер стыхійна перамясціўся ў пункт пропуску.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТэрыторыя вакол "Брузгоў" усеяна палаткамі мігрантаў
Территория вокруг Брузгов усеяна палатками - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2021
Тэрыторыя вакол "Брузгоў" усеяна палаткамі мігрантаў
Калі мігрантаў сёння не прапусцяць у Польшчу, беларусы зноў прывязуць для іх гуманітарную дапамогу заўтра, паведаміў сенатар Віктар Лісковіч.
Будынак Міністэрства замежных спраў Германіі ў Берліне - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Ніякіх аўтобусаў не будзе: МЗС Германіі абвергла вываз мігрантаў з мяжы
Таксама на Sputnik:
Новы лагер у "Брузгах"? Што адбываецца на КПП (фота)
Лукашэнка аб сітуацыі на мяжы: Польшчы гэты канфлікт сёння патрэбен
Ірак запланаваў авіярэйс для вяртання бежанцаў з Беларусі
Польшча можа перакрыць чыгунку з Беларуссю
Здымачную групу RT France затрымалі на польска-беларускай мяжы
Спачатку - накарміць: Лукашэнка даў даручэнне дапамагчы бежанцам на мяжы
Лондан пацвердзіў адпраўку вайскоўцаў на мяжу Польшчы і Беларусі
Тэатр абсурду: МЗС выказаўся аб кансультацыях у СБ ААН па мігрантах
Стужка навiн
0