Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Тысячы бежанцаў ушчыльную падышлі да польскай мяжы – відэа

Падпісацца
Мігранты з Ірака, Сірыі і Йемена пакінулі палатачны лагер і падышлі да пагранпераходу "Брузгі - Кузніца" на беларуска-польскай мяжы. У натоўпе шмат жанчын з малымі дзецьмі. Яны просяць польскіх сілавікоў прапусціць іх на тэрыторыю ЕС. Глядзіце відэа Sputnik
Польскія ўлады выставілі дадатковую загароду, перакрыўшы дарогу да пункта пропуску. Таксама праход закрылі некалькі кардонаў сілавікоў, два вадамёты. Мясцовасць патрулюе верталёт.
Мяркуючы па ўсім, палякі не маюць намеру пускаць мігрантаў на тэрыторыю ЕС. Праз некаторы час многія бежанцы пачалі разбіваць палаткі проста на дарозе.
У гучнагаварыцель польскія праваахоўнікі папярэджваюць, што калі натоўп бежанцаў пойдзе далей, то ім будзе дадзены адпор. Таксама на мяжы палякі ўключаюць запіс з жаночым голасам, які просіць беларусаў апамятацца.
Мігранты не губляюць апошняй надзеі, што іх прапусцяць на польскую тэрыторыю і ўсё ж дадуць магчымасць дабрацца да Германіі. "Дзе правы чалавека?" - задаюцца пытаннем яны, звяртаючыся да ўлад Польшчы.
Чытайце таксама:
Мігранты прыйшлі да польскага пагранперахода
7 дзён у лагеры: раніца панядзелка ў фотаздымках
Ірак запланаваў авіярэйс для вяртання бежанцаў з Беларусі
Стужка навiн
0