https://bel.sputnik.by/20211117/krank-mzs-eston-raskazala-shto-lukashenka-zapatrabava-u-merkel-1058024391.html
Кіраўнік МЗС Эстоніі расказала, што Лукашэнка запатрабаваў у Меркель
Кіраўнік МЗС Эстоніі расказала, што Лукашэнка запатрабаваў у Меркель
Sputnik Беларусь
Лідэры дзвюх краін напярэдадні ў тэлефоннай размове абмеркавалі сітуацыю вакол міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы. 17.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-17T12:16+0300
2021-11-17T12:16+0300
2021-11-17T14:48+0300
аляксандр лукашэнка
ангела меркель
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/09/1057793811_70:0:1158:612_1920x0_80_0_0_24a298b721b2a358def92a14f2b6db01.jpg
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕС, заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Ева-Марыя Лійметс.Раней беларускі лідэр расказаў, што ў тэлефоннай размове з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель яны абмеркавалі прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі на мяжы. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што была дасягнута дамоўленасць не абвяшчаць падрабязнасці.У сувязі з гэтым Ева-Марыя Лійметс адзначыла, што ў Еўрапейскім Саюзе важна прытрымлівацца пагаднення аб санкцыях у дачыненні да беларускіх уладаў, якое рыхтуюць кіраўнікі МЗС ЕС."На наш погляд, важна, каб Еўрапейскі Саюз заставаўся адзіным і аказваў свой уплыў на Беларусь праз дзеянні", - падкрэсліла эстонскі міністр.Напярэдадні ў Еўрапейскім Саюзе прыйшлі да згоды, што неабходна пашырыць дзеянне санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Цяпер санкцыйны спіс будзе пашыраны за кошт фізічных і юрыдычных асоб, якія на думку Бруселя маюць дачыненне да міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай граніцы.Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін расказаў, што кіраўнікі Германіі і Беларусі гатовы пагутарыць адзін з адным. У выніку тэлефонная размова Ангелы Меркель і Аляксандра Лукашэнкі доўжылася 50 хвілін.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/09/1057793811_206:0:1022:612_1920x0_80_0_0_8b3e34d4814ed1fbbeee6d8a050b059b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ангела меркель, нелегальныя мігранты
аляксандр лукашэнка, ангела меркель, нелегальныя мігранты
Кіраўнік МЗС Эстоніі расказала, што Лукашэнка запатрабаваў у Меркель
12:16 17.11.2021 (абноўлена: 14:48 17.11.2021) Лідэры дзвюх краін напярэдадні ў тэлефоннай размове абмеркавалі сітуацыю вакол міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕС, заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Ева-Марыя Лійметс.
Раней беларускі лідэр расказаў, што ў тэлефоннай размове з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель яны абмеркавалі прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі на мяжы. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што была дасягнута дамоўленасць не абвяшчаць падрабязнасці.
"Ён (прэзідэнт Беларусі - Sputnik) хоча, каб санкцыі былі спынены, каб яго прызналі кіраўніком дзяржавы, каб ён мог працягваць", - сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі ў эфіры ETV, калі задалі пытанне, што запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка за спыненне міграцыйнага крызісу.
У сувязі з гэтым Ева-Марыя Лійметс адзначыла, што ў Еўрапейскім Саюзе важна прытрымлівацца пагаднення аб санкцыях у дачыненні да беларускіх уладаў, якое рыхтуюць кіраўнікі МЗС ЕС.
"На наш погляд, важна, каб Еўрапейскі Саюз заставаўся адзіным і аказваў свой уплыў на Беларусь праз дзеянні", - падкрэсліла эстонскі міністр.
Напярэдадні ў Еўрапейскім Саюзе прыйшлі да згоды, што неабходна пашырыць дзеянне санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Цяпер санкцыйны спіс будзе пашыраны за кошт фізічных і юрыдычных асоб, якія на думку Бруселя маюць дачыненне да міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай граніцы.
Раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін расказаў, што кіраўнікі Германіі і Беларусі гатовы пагутарыць адзін з адным. У выніку тэлефонная размова Ангелы Меркель і Аляксандра Лукашэнкі доўжылася 50 хвілін.
Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю на мяжы з ЕС
Лукашэнка расказаў, пра што
размаўляў з МеркельЛукашэнка і Меркель паразмаўлялі па тэлефоне