Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СК Беларусі ўзбудзіў справу супраць польскіх сілавікоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСледчыя на пагранпераходзе "Брузгі"
Следчыя на пагранпераходзе Брузгі - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2021
Падпісацца
Следчыя правялі агляд і зафіксавалі прымяненне слёзатачывага газу, вадамётаў і светлашумавых гранат з польскага боку ў дачыненні да мігрантаў, якія знаходзяцца на беларускай тэрыторыі.
МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Следчы камітэт Беларусі назваў дзеянні польскіх сілавікоў "злачынствам супраць бяспекі чалавецтва".
У сувязі з чым ведамства ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да праваахоўнікаў суседняй краіны.
"Выняты шматлікія аб'екты, у тым ліку фрагменты металічных і палімерных прадметаў ад боепрыпасаў, травяністай расліннасці і грунту, на якім засталіся сляды рэчываў таксічнага і раздражняльнага дзеяння", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Следчага камітэта.
Следчыя разам з экспертамі правялі агляд і зафіксавалі прымяненне слёзатачывага газу, вадамётаў і светлашумавых гранат з польскага боку ў дачыненні да мігрантаў, якія знаходзяцца на беларускай тэрыторыі.
"СК кваліфікаваў дзеянні польскіх сілавікоў як злачынства супраць бяспекі чалавецтва", - адзначылі ў ведамстве.
Таксама там дадалі, што следча-аператыўная група працягвае працу на месцы здарэння паблізу пункта пропуску "Брузгі" і на ім.
"Дапытваюцца пацярпелыя і сведкі, выняты і агледжаны відэазапісы, якія датычацца прымянення польскім бокам спецыяльных сродкаў", - расказалі ў камітэце.
А па ўсіх вынятых аб'ектах назначаны экспертызы: выбухатэхнічная, балістычная, судова-біялагічная, фізіка-хімічная і дактыласкапічная.

Абвастрэнне абстаноўкі на мяжы

У аўторак, 16 лістапада, абстаноўка на беларуска-польскай мяжы ў раёне пункта пропуску "Брузгі" абвастрылася.
Некаторыя мігранты распачалі спробу прарвацца на тэрыторыю сумежнай краіны. Для гэтага яны паспрабавалі дэманціраваць загароды.
Каб адагнаць бежанцаў, польскі бок прымяніў слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты і вадамёты. У адказ у іх паляцелі камяні, плітка і палкі.
Бліжэй да вечара сітуацыя стабілізавалася, мігрантам не ўдалося прарваць ачапленне. Некаторыя пазней размясціліся ў лагістычным цэнтры "Брузгі", дзе беларускія ўлады арганізавалі для бежанцаў начлег.

Міграцыйны крызіс

У апошнія месяцы тысячы мігрантаў спрабуюць трапіць транзітам праз Беларусь у краіны Еўропы. Дзяржавы ЕС абвінавачваюць у эскалацыі міграцыйнага крызісу Беларусь, улады якой, на думку еўрачыноўнікаў, помсцяць за ўведзеныя санкцыі пасля выбараў 2020 года.
У сваю чаргу беларускія ўлады падобныя абвінавачанні абвяргаюць, а Лукашэнка заявіў, што на стрымліванне патоку бежанцаў у яго "няма ні сіл, ні грошай".
У нядаўняй тэлефоннай размове з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель прэзідэнт Беларусі ўнёс прапанову па развязцы сітуацыі. Бакі дамовіліся, што падрабязнасці пакуль раскрываць не будуць.
Ангела Меркель абмяркуе сітуацыю з членамі Еўрасаюза, пасля чаго беларускі і нямецкі бакі зноў звяжуцца па тэлефоне.
У той жа час кіраўнік МЗС Эстоніі расказала, што беларускі лідар запатрабаваў у Меркель па тэлефоне. Паводле слоў Евы-Марыі Лійметс, Аляксандр Лукашэнка хоча, каб яго прызналі прэзідэнтам і знялі санкцыі ў абмен на спыненне міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕС.
Разгон мігрантаў вадамётам - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
ДПК пракаменціраваў прымяненне Польшчай спецсродкаў на мяжы
Таксама на Sputnik:
За мінулыя суткі 15 мігрантаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу – Мінздароўя
Смецце, вадамёты і сілавікі: як пачалася раніца для мігрантаў на мяжы
Для жанчын і дзяцей з мяжы арганізавалі начлег у лагістычным цэнтры
Польшча пагражае прымяненнем зброі на мяжы ў выпадку неабходнасці
Разгон мігрантаў польскімі сілавікамі на мяжы - фота
Газ, вадамёты, светлашумавыя гранаты: Польшча сустрэла мігрантаў – відэа
Расправа на мяжы: польскія сілавікі прымянілі газ і светлашумавыя гранаты
Стужка навiн
0