Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

У Крамлі лічаць важным устанаўленне кантакту паміж Беларуссю і ЕС

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцягі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза
Сцягі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза - Sputnik Беларусь, 1920, 17.11.2021
Падпісацца
Міграцыйны крызіс на беларуска-польскай граніцы прывёў да абвастрэння адносін паміж еўрапейскімі і беларускімі ўладамі.
МІНСК, 17 ліс — Sputnik. У Крамлі лічаць вельмі важным устанаўленне прамых кантактаў паміж беларускімі ўладамі і Еўрапейскім Саюзам у сувязі з міграцыйным крызісам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Раней стала вядома, што расійскі лідэр Уладзімір Пуцін абмеркаваў са сваім беларускім калегам па тэлефоне ў аўторак сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. Напярэдадні гэта праблема стала прадметам размовы в.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель і Аляксандра Лукашэнкі. Як гаварылася ў афіцыйных паведамленнях, лідэры дзвюх краін абмеркавалі ўрэгуляванне крызісу і гуманітарную дапамогу мігрантам.
"Уласна, якраз і адбыўся абмен думкамі па магчымых шляхах рашэння. І вельмі важна, што непасрэдна ўстаноўлены кантакт паміж прадстаўнікамі ЕС і кіраўніцтвам Беларусі. Гэта вельмі важна, уласна, гэтаму якраз былі кантакты прысвечаны", - удакладніў Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён асабліва зазначыў, што "ўсё, што можна было паведаміць па гэтай тэме, было паведамлена і з беларускага боку, і намі па выніках размовы".
У аўторак 16 лістапада Аляксандр Лукашэнка расказаў, што абмеркаваў з в.а. канцлера Германіі прапанову па вырашэнні крызісу на беларуска-польскай мяжы. Прычым ён падкрэсліў, што дамовіўся з Ангелай Меркель, што падрабязнасці размовы разгалошвацца не будуць.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Эстоніі Ева-Марыя Лійметс у эфіры мясцовага тэлебачання заявіла, што Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у нямецкага палітыка, каб у ЕС яго прызналі ў якасці прэзідэнта Беларусі і знялі санкцыі.
Чытайце таксама:
Кіраўнік МЗС Эстоніі расказала, што Лукашэнка запатрабаваў у Меркель
Лаўроў: Польшча бясчынствуе, а ЕС прымяняе двайныя стандарты
Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю на мяжы з ЕС
Стужка навiн
0