https://bel.sputnik.by/20211118/eysmant-raskazala-padrabyaznasts-peragavora-lukashenk--merkel-1058064290.html
Эйсмант расказала падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Меркель
Эйсмант расказала падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Меркель
Sputnik Беларусь
Усяго ў Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч бежанцаў, з іх на мяжы, у так званым стыхійным лагеры - каля дзвюх тысяч чалавек, паведаміла прэс-сакратар... 18.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-18T15:22+0300
2021-11-18T15:22+0300
2021-11-18T17:47+0300
калючая загарода еўрасаюза
аляксандр лукашэнка
ангела меркель
перамовы
наталля эйсмант
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103420/10/1034201036_0:0:3448:1941_1920x0_80_0_0_1b8f6f40c2806c2a26eb7afddd3b1b03.jpg
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Падрабязнасці аб тэлефонных размовах прэзідэнта Беларусі і в.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель расказала прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.Усяго ў Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч бежанцаў, з іх на мяжы, у так званым стыхійным лагеры - каля дзвюх тысяч чалавек, паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі. Паводле яе слоў, яшчэ ад 200 да 500 чалавек знаходзіцца таксама на мяжы, але па-за асноўным лагерам бежанцаў. Гэта тыя людзі, якіх выцеснілі палякі.Эйсмант падкрэсліла, што Мінск возьме на сябе абавязацельствы садзейнічаць у вяртанні на радзіму астатнім пяці тысячам мігрантаў - наколькі гэта магчыма і пры іх жаданні."Ангела Меркель, згодна з дамоўленасцямі, будзе весці перагаворы з ЕС, у тым ліку, па арганізацыі гуманітарнага калідора ў Германію", - дадала прэс-сакратар.Яна звярнула ўвагу на тое, што Мінск свае абавязальніцтвы выконвае, на радзіму пагадзіліся вярнуцца 374 чалавекі, пераважна грамадзяне Іраку.Эйсмант падкрэсліла, што астатнія бежанцы працягваюць настойваць на тым, каб ім арганізавалі гуманітарны калідор у Еўропу, у першую чаргу - у Германію, і пакуль адмаўляюцца ляцець.Яна дадала, што прэзідэнт даручыў садзейнічаць бежанцам у вяртанні дадому, але сілай іх пакідаць Беларусь ніхто не будзе прымушаць.Званкі МеркельУ сераду адбылася другая на бягучым тыдні тэлефонная размова паміж в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.Упершыню яны стэлефаноўваліся 15 лістапада і размаўлялі 50 хвілін. Тады размова ішла аб мігрантах, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і імкнуцца трапіць у Германію.Паводле слоў Лукашэнкі, усяго ў гутарцы былі закрануты тры пытанні: недапушчэнне эскалацыі сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, прыток мігрантаў у Беларусь з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама існуючы лагер бежанцаў ля міжнароднага пункта пропуску "Брузгі".Нагадаем, Лукашэнка і Меркель па выніках тэлефоннай размовы 15 лістапада дамовіліся ў далейшым падтрымліваць кантакт, каб вырашыць сітуацыю з мігрантамі.
https://bel.sputnik.by/20211118/lukashenka-ne-abmyarkova-z-merkel-sva-pryznanne--sanktsy-1058044872.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103420/10/1034201036_0:0:3448:2587_1920x0_80_0_0_c23fe1757f0a52754da9e0c7084a1dcd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ангела меркель, перамовы, наталля эйсмант
аляксандр лукашэнка, ангела меркель, перамовы, наталля эйсмант
Эйсмант расказала падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Меркель
15:22 18.11.2021 (абноўлена: 17:47 18.11.2021) Усяго ў Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч бежанцаў, з іх на мяжы, у так званым стыхійным лагеры - каля дзвюх тысяч чалавек, паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі.
МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Падрабязнасці аб тэлефонных размовах прэзідэнта Беларусі і в.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель расказала прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.
"Падчас першай размовы з Ангелай Меркель механізм, які прапанаваў прэзідэнт быў наступны: Еўрапейскі саюз стварае гуманітарны калідор для дзвюх тысяч бежанцаў, якія знаходзяцца ў лагеры", - сказала Эйсмант у відэа, якое апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага".
Усяго ў Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч бежанцаў, з іх на мяжы, у так званым стыхійным лагеры - каля дзвюх тысяч чалавек, паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі. Паводле яе слоў, яшчэ ад 200 да 500 чалавек знаходзіцца таксама на мяжы, але па-за асноўным лагерам бежанцаў. Гэта тыя людзі, якіх выцеснілі палякі.
Эйсмант падкрэсліла, што Мінск возьме на сябе абавязацельствы садзейнічаць у вяртанні на радзіму астатнім пяці тысячам мігрантаў - наколькі гэта магчыма і пры іх жаданні.
"Ангела Меркель, згодна з дамоўленасцямі, будзе весці перагаворы з ЕС, у тым ліку, па арганізацыі гуманітарнага калідора ў Германію", - дадала прэс-сакратар.
Яна звярнула ўвагу на тое, што Мінск свае абавязальніцтвы выконвае, на радзіму пагадзіліся вярнуцца 374 чалавекі, пераважна грамадзяне Іраку.
Эйсмант падкрэсліла, што астатнія бежанцы працягваюць настойваць на тым, каб ім арганізавалі гуманітарны калідор у Еўропу, у першую чаргу - у Германію, і пакуль адмаўляюцца ляцець.
"З боку Еўрасаюза не выканана пакуль ніводнага абавязацельства, Еўрасаюз нават пакуль не пачаў перагаворы на ўзроўні экспертаў, аб чым дамовіліся прэзідэнт Беларусі і канцлер Германіі падчас другой размовы", - сказала прэс-сакратар беларускага лідэра.
Яна дадала, што прэзідэнт даручыў садзейнічаць бежанцам у вяртанні дадому, але сілай іх пакідаць Беларусь ніхто не будзе прымушаць.
У сераду адбылася другая на бягучым тыдні тэлефонная размова паміж в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Упершыню яны стэлефаноўваліся 15 лістапада і размаўлялі 50 хвілін. Тады размова ішла аб мігрантах, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і імкнуцца трапіць у Германію.
Паводле слоў Лукашэнкі, усяго ў гутарцы былі закрануты тры пытанні: недапушчэнне эскалацыі сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, прыток мігрантаў у Беларусь з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама існуючы лагер бежанцаў ля міжнароднага пункта пропуску "Брузгі".
Нагадаем, Лукашэнка і Меркель па выніках тэлефоннай размовы 15 лістапада дамовіліся ў далейшым падтрымліваць кантакт, каб вырашыць сітуацыю з мігрантамі.