https://bel.sputnik.by/20211118/lukashenka-ne-abmyarkova-z-merkel-sva-pryznanne--sanktsy-1058044872.html
Лукашэнка не абмяркоўваў з Меркель сваё "прызнанне" і санкцыі
Лукашэнка не абмяркоўваў з Меркель сваё "прызнанне" і санкцыі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідэр у сераду зноў стэлефанаваўся з в.а. канцлера Германіі, гэта другая тэлефонная размова Лукашэнкі і Меркель за апошнія два дні. 18.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-18T08:50+0300
2021-11-18T08:50+0300
2021-11-18T08:50+0300
калючая загарода еўрасаюза
аляксандр лукашэнка
ангела меркель
нелегальныя мігранты
санкцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/09/1057793811_70:0:1158:612_1920x0_80_0_0_24a298b721b2a358def92a14f2b6db01.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўваў з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель санкцыі і сваё "прызнанне" ў ЕС, заявіла РІА Навіны прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.Паводле яе слоў, абмеркаванне такіх пытанняў было б "ніжэй за яго годнасць".Тым больш што для беларускага грамадства, якое абрала Лукашэнку прэзідэнтам краіны, такога пытання (прызнання ці не - Sputnik) не існуе, падкрэсліла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы.Раней міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс заявіла, што Лукашэнка выставіў шэраг патрабаванняў ЕС падчас папярэдняй размовы з Меркель.Па словах Лійметс, умовай спынення міграцыйнага крызісу на межах ЕС беларускі лідэр назваў прызнанне яго прэзідэнтам і адмену эканамічных санкцый.Працяг тэлефоннага дыялогуГэта ўжо другая тэлефонная размова Меркель і Лукашэнкі за апошнія двое сутак - у першы раз яны стэлефаноўваліся 15 лістапада і размаўлялі 50 хвілін. Паводле слоў Лукашэнкі, усяго ў гутарцы былі закрануты тры пытанні: недапушчэнне эскалацыі сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, прыток мігрантаў у Беларусь з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама існуючы лагер бежанцаў ля міжнароднага пункта пропуску "Брузгі".Нагадаем, Лукашэнка і Меркель па выніках тэлефоннай размовы 15 лістапада дамовіліся ў далейшым падтрымліваць кантакт, каб вырашыць сітуацыю з мігрантамі.
https://bel.sputnik.by/20211117/lukashenka--merkel-zno-sazvanlsya-1058040392.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/09/1057793811_206:0:1022:612_1920x0_80_0_0_8b3e34d4814ed1fbbeee6d8a050b059b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ангела меркель, нелегальныя мігранты, санкцыі
аляксандр лукашэнка, ангела меркель, нелегальныя мігранты, санкцыі
Лукашэнка не абмяркоўваў з Меркель сваё "прызнанне" і санкцыі
Беларускі лідэр у сераду зноў стэлефанаваўся з в.а. канцлера Германіі, гэта другая тэлефонная размова Лукашэнкі і Меркель за апошнія два дні.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўваў з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель санкцыі і сваё "прызнанне" ў ЕС, заявіла РІА Навіны прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Паводле яе слоў, абмеркаванне такіх пытанняў было б "ніжэй за яго годнасць".
Было б ніжэй за годнасць прэзідэнта Лукашэнкі ўзнімаць падчас размовы падобныя пытанні ці высоўваць падобныя ўмовы. Ніводнага слова пра санкцыі, і тым больш пра нейкае "прызнанне" падчас размоваў сказана не было", – сказала Эйсмант.
Тым больш што для беларускага грамадства, якое абрала Лукашэнку прэзідэнтам краіны, такога пытання (прызнання ці не - Sputnik) не існуе, падкрэсліла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы.
Раней міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс заявіла, што Лукашэнка выставіў шэраг патрабаванняў ЕС падчас папярэдняй размовы з Меркель.
Па словах Лійметс, умовай спынення міграцыйнага крызісу на межах ЕС беларускі лідэр назваў прызнанне яго прэзідэнтам і адмену эканамічных санкцый.
"Заява кіраўніка МЗС Эстоніі азначае, што пра той працэс, які зараз ідзе па рашэнні праблемы бежанцаў, у Эстоніі ў прынцыпе нічога не ведаюць і нічога ў ім не значаць", – пракаментавала версію Таліна прэс-сакратар Лукашэнкі.
Працяг тэлефоннага дыялогу
Гэта ўжо другая тэлефонная размова Меркель і Лукашэнкі за апошнія двое сутак - у першы раз яны стэлефаноўваліся 15 лістапада і размаўлялі 50 хвілін.
Паводле слоў Лукашэнкі, усяго ў гутарцы былі закрануты тры пытанні: недапушчэнне эскалацыі сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, прыток мігрантаў у Беларусь з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, а таксама існуючы лагер бежанцаў ля міжнароднага пункта пропуску "Брузгі".
Нагадаем, Лукашэнка і Меркель па выніках тэлефоннай размовы 15 лістапада дамовіліся ў далейшым падтрымліваць кантакт, каб вырашыць сітуацыю з мігрантамі.